Раздавім Фашысцкую Гадзіну: беларуская газэта

«Разда́вім фашы́сцкую га́дзіну» — сатырычнае выданьне для партызан і насельніцтва Беларусі падчас нямецка-савецкай вайны.

Раздавім Фашысцкую Гадзіну: беларуская газэта
«Раздавім фашысцкую гадзіну», №38, 1942

Выдавалася зь ліпеня 1941 году да траўня 1945 году (да сакавіка 1942 году — агітплякат на расейскай мове — па-расейску: «Раздавим фашистскую гадину»). З сакавіка 1942 году — газэта-плякат, пазьней — сатырычны часопіс цэнтральнага камітэту КП(б)Б. Спачатку выдаваўся ў Гомелі, потым у прыфрантавой паласе, у Маскве, у Навабеліцы, Менску. Выданьне зьмяшчала фэльетоны, памфлеты, літаратурныя творы, карыкатуры, якія высьмейвалі акупантаў і іх памагатых, заклікалі да барацьбы з ворагам. З 1941 па 1943 гады адказным рэдактарам выданьня быў Міхась Чавускі, з 1943 году — Кандрат Крапіва.

У выданьні друкаваліся творы Я. Коласа, Я. Купалы, А. Астрэйкі, П. Броўкі, Я. Брыля, К. Крапівы, К. Чорнага, І. Ахрэмчыка, Л. Брадатага, А. Волкава і іншых пісьменьнікаў. Разам зь пісьменьнікамі працавалі мастакі і карыкатурысты Віталь Букаты, Заір Азгур, Іван Ахрэмчык, Яўген Зайцаў.

Са сьнежня 1945 году выданьне пачало выходзіць як сатырычна-гумарыстычны часопіс «Вожык».

Крыніцы

Літаратура

  • Пазнякоў М. П. «Раздавім фашысцкую гадзіну» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13)

Вонкавыя спасылкі

Tags:

БеларусьНямецка-савецкая вайна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дарога Р6 (Беларусь)Раскіданае гняздо (п’еса)Міндоўг (імя)ІндустрыялізацыяУсходнеславянскія мовыВікіслоўнікКантмінТрыбуна працыLinuxЯўгенія ЯнішчыцГенадзь ШутаўАлесь Аркуш23 красавікаПарнаграфія ў ЧэхііПарнаграфіяАдзёр.smАндрэй ЖукавецАндрэй Дынько2020Жанна Некрашэвіч-КароткаяЖурАнтон ЯльчынЛявон ВаласюкГрамадзкі набытакЯўген КантылёўПагоняАксана БязьлепкінаСяброўстваВольная Беларусь (рух)ТураўАўгустоўскі каналВадзім БолбасДвукосьсеMozilla FirefoxВайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)Андрэй МукавозчыкЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)Мадэль OSIЯнка КупалаУнівэрсытэтМясцовы час (гурт)Францішак СкарынаАлег ЖданБеларуская граматыка для школ (1918)БуйвідСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіЯкасныя прыметнікіУладзімер КонанЮзэф МацкевічЗлучаныя Штаты АмэрыкіДабрыняПлоцевы актВікіЦэнтонВасіль ЗуёнакАлесь СавіцкіФундацыя «Вікімэдыя»Алесь БадакАляксей БелыVPNАляксандар КосінецРасізмСтаніслаў ШушкевічЛюдміла РублеўскаяБеларускі клясычны правапісТрыялетІмпрэсіянізмРысПабуджальны сказБітва пад Воршай2010-яСтаніслаў ВалодзькаАляксей Дудараў🡆 More