Міха́сь Чавускі (сапр.: Майсей Моталевіч Чавускі, 25 сьнежня 1904, в.
Шапілава, Рагачоўскі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя — 1 ліпеня 1984) — беларускі празаік, драматург.
Міхась Чавускі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 25 сьнежня 1904 |
Памёр | 1 ліпеня 1984 (79 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, пісьменьнік |
Нарадзіўся 25 сьнежня 1904 году ў в. Шапілава Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні (цяпер вёска ў Жлобінскім раёне) у сям’і вясковага шаўца. З 1917 году — наборшчык у друкарні ў Жлобіне, з 1924 году — у Менску. У 1926—1928 гадох служыў у памежных войсках.
Працаваў у Белспажыўсаюзе, рэдагаваў газэту палітаддзелу Плешчаніцкай МТС, менскую сельскую раённую газэту, быў інструктарам цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Беларусі, адказным кіраўніком і галоўным рэдактарам БелТА. У 1934—1937 гадох вучыўся завочна ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Ленінградзе.
Падчас нямецка-савецкай вайны — адказны рэдактар газэты-плякату «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1941—1943), затым — сатырычнай газэты Вілейскага абкаму «Партызанскае слова» (1943). У пасьляваенныя гады — намесьнік старшыні Камітэту па радыёвяшчаньні пры СНК БССР (1944—1947), галоўны рэдактар, потым загадчык аддзелу фэльетонаў часопісу «Вожык» (1947—1961). Сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР з 1957 году, дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюзу пісьменьнікаў БССР (1964—1970).
З артыкуламі ў рэспубліканскім друку пачаў выступаць у 1937 годзе. Выдаў зборнікі апавяданьняў, фэльетонаў, аднаактовак і сцэнак «Крытычны момант» (1954), «Індык на курорце» (1960), «Рука руку мые» (1964), «Чаму ж не сьмяяцца?» (1969), «Стрэляны Вераб’ёў» (1976), дакумэнтальную аповесьць «Фарбамі гневу» (1975, дапоўненае выданьне ў 1978).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Міхась Чавускі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.