YouTube («Юцюб», назва абыгрывае жаргоннае англійскае boob tube — «тэлік») — сэрвіс хостынгу відэаматэрыялаў.
Карыстальнікі могуць дадаваць, праглядаць і каменціраваць відэазапісы. Дзякуючы прастаце і зручнасці выкарыстання, YouTube стаў адным з найпапулярнейшых месцаў для размяшчэння відэафайлаў. На сайце прадстаўлены як прафесійна знятыя фільмы і кліпы, так і аматарскія відэазапісы, уключаючы відэаблогі. У асобны раздзел вылучаюць праходжанні гульняў і відэаблогінг.
YouTube | |
---|---|
Тып | Відэашарынг |
Заснаванне | 14 лютага 2005 |
Заснавальнікі | Steve Chen[d], Jawed Karim[d] і Chad Hurley[d] |
Галіна | інтэрнет-галіна[d] і відэасэрвіс |
Прадукцыя | відэасэрвіс і патокавае мультымедыя[d] |
Колькасць супрацоўнікаў | ▲ 2000+ (2019) |
Дэвіз | Broadcast Yourself |
Сайт | youtube.com (англ.) |
Карыстальнікі могуць пакідаць свае каментарыі, ацэньваць чужыя каментарыі, дадаваць анатацыі і цітры да відэа, выстаўляць рэйтынг прагледжаным відэа, калі аўтар пакінуў такую магчымасць. Чалавек, што запампаваў відэа, можа забараніць «убудаванне» (embedding) свайго відэа на іншыя сайты, блогі і форумы. Таксама можна пераўтварыць сваё відэа з 2D у 3D.
Кампанія заснавана ў лютым 2005 г. трыма экс-супрацоўнікамі фірмы PayPal у горадзе Сан-Бруна (штат Каліфорнія). У якасці базы праекту была выкарыстана тэхналогія Flash Video, якая захоўвае прымальную якасць відэафайла пры параўнальна малым аб’ёме. Праект аказаўся паспяховым, і восенню 2006 г. кампанію купіў Google за 1,65 млрд долараў. Першы ролік быў размешчаны на Youtube 23 красавіка 2005 года і складаў усяго 20 секунд. Яго аўтар, Джавед Карым, распавядаў пра свой візіт у заапарк.
У 2008 годзе відэахостынг быў крыху зменены, а ў 2009 годзе цалкам перапрацаваў свой дызайн. Была дапрацавана колеравая схема, ролікі сталі прайгравацца не на белым, а на чорным фоне. Акрамя таго быў нязначна дапрацаваны лагатып, змяніўся колер, палепшыліся кнопкі, была павялічана колькасць інструментаў, якія дазвалялі персаналізоўваць сваю старонку.
У 2012 годзе інтэрфейс Youtube быў зноў перапрацаваны. Пазней дызайн і інтэрфейс працягвалі дапрацоўваць, але змены былі не такімі адметнымі.
Першапачаткова праект быў некамерцыйны, і яго стваральнікі не планавалі атрымліваць з яго прыбытак. Першая рэклама з’явілася на сайце з жартоўным каментарыям Чада Херлі, дзе ён тлумачыў, што быў вымушаны пагадзіцца на гэта з-за ўласных фінансавых праблем. Пры гэтым ужо на той момант штодзённая наведвальнасць сайта складала 9 млн карыстальнікаў, а колькасць запампаваных файлаў складала каля 30 млн. Па меры павелічэння файласховішча расла і колькасць канфліктаў з праваўладальнікамі, чыя інтэлектуальная маёмасць трапляла ў свабодны доступ без іх згоды. Першым значным пагадненнем стала дамова з кампаніяй Warner Music Group, якая адкрыла бясплатны доступ да свайго каталога музыкі ўсім карыстальнікам відэахостынгу. З часам многія кампаніі даведаліся пра магчымасці, якія дае YouTube і перагледзелі свае прынцыпы адносна капірайту. Яны сталі размяшчаць на рэсурсе відэакліпы і трэйлеры фільмаў, а таксама «вірусныя» ролікі, якія азнаямляюць аўдыторыю з рознымі брэндамі і фарміруюць яе лаяльнасць. Прыбыткі ўладальнікаў YouTube ад размяшчэння рэкламы істотна выраслі. Па розных ацэнках, кожная 1000 праглядаў аплачваецца рэкламадаўцам сумай ад 20 долараў.
YouTube стаў настолькі значнай з’явай у медыясвеце, што з ім вымушана лічыцца і тэлебачанне. Шматлікія медыякампаніі ствараюць афіцыйныя акаунты на YouTube, распаўсюджваюць сваю прадукцыю праз сэрвіс. Ролікі, якія маюць статусам мема, нярэдка трапляюць у рэпартажы навін. Некаторыя карыстальнікі YouTube сталі знакамітасцямі, чыя слава перасягнула рамкі сеціва і ўплыла на іх лёс.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article YouTube, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.