Юрый Барысавіч Нарштэйн

Юрый Барысавіч Нарштэйн (руск.: Юрий Борисович Норштейн; нар.

15 верасня 1941, в. Андрэеўка, Каменскі раён, Пензенская вобласць) — савецкі і расійскі рэжысёр мультыплікацыі, аніматар, сцэнарыст, мастак. Мультфільм «Вожык у тумане» (1975) названы «лепшым мультфільмам усіх часоў» паводле апытання 140 кінакрытыкаў розных краін у 2003 годзе. Другое месца ў гэтым жа рэйтынгу заняў мультфільм Ю. Нарштэйна «Казка казак» (1979). Працуе ў ручной тэхніцы шматслойнай перакладкі. Цікавіцца сучаснымі накірункамі мультыплікацыі і кінематографа, але сам па мастацкіх меркаваннях адмаўляецца карыстацца камп’ютарнай анімацыяй. Японскі рэжысёр анімэ Хаяо Міядзакі назваў Юрыя Нарштэйна сваім настаўнікам.

Юрый Барысавіч Нарштэйн
руск.: Юрий Борисович Норштейн
Юрый Барысавіч Нарштэйн
Дата нараджэння 15 верасня 1941(1941-09-15)[…] (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Юрый Барысавіч Нарштэйн СССР,
Юрый Барысавіч Нарштэйн Расія
Жонка Франчэска Альфрэдаўна Ярбусава[d]
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, мастак-мультыплікатар, мастак, рэжысёр
Кірунак эксперыментальная анімацыя
Прэміі
Узнагароды
Народны артыст Расійскай Федэрацыі
Народны артыст Расійскай Федэрацыі
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР — 1987Дзяржаўная прэмія СССР — 1979
Кавалер ордэна мастацтваў і літаратурыОрдэн Узыходзячага сонца 5 класа
IMDb ID 0635956
norshteyn.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Нарадзіўся 15 верасня 1941 г. у вёсцы Андрэеўка Пензенскай вобласці. Яго маці, Бася Гіршаўна Крычэўская, выхавальніца дзіцячага сада, была эвакуіравана туды пад час вайны. Бацька, Берка Лейбавіч Нарштэйн ў той час быў на фронце. У 1943 годзе маці разам з двума дзецьмі (Юрый Нарштэйн — малодшы) вярнулася ў Маскву.

У 1956 г. памёр бацька Нарштэйна. У тым жа годзе хлопчык паступіў у мастацкую школу; адначасова наведвае і сярэднеадукацыйную школу. Скончыўшы сярэднюю адукацыю, у 1958-59 гг. працуе сталяром на мэблевым камбінаце. У 1959-61 гг. вучыўся на курсах мастакоў-мультыплікатараў пры кінастудыі «Саюзмультфільм». У 1961-89 гг. працаваў на гэтай студыі рэжысёрам і аніматарам.

У 1961-73 гг. удзельнічаў у стварэнні больш за 50 стужак як мастак-мультыплікатар. Супрацоўнічае з Фёдарам Хітруком, Івановым-Вано, Раманам Качанавым.

Першыя самастойныя працы

У 1968 г. выступае рэжысёрам (разам з Аркадзем Цюрыным) свайго першага мультфільма «25-е, першы дзень», прысвечанага падзеям Кастрычніцкай рэвалюцыі. Назва была пазычана з паэмы У. Маякоўскага «Уладзімір Ленін». Але рэжысёры нечакана для кіраўніцтва студыі ператвараюць прапагандысцкую стужку ў авангардысцкі калаж-метафару адноўленага свету. Многія вобразы аўтарам падказала творчасць мастакоў-мадэрністаў Татліна, Малевіча, Шагала, Жоржа Брака і іншых. Саунд-трэк — музыка Шастаковіча. Кіраўніцтва студыі была шакіравана свавольствам рэжысёраў, фільм апынуўся на паліцы.

Ідэя наступнага мультфільма — «Сеча пры Кержанцы» (1971) — належала рэжысёру Іванову-Вано, таму там цяжка разглядзець творчы почырк Нарштэйна. Але трэці мультфільм — «Ліса і заяц» — Нарштэйн паставіў ужо самастойна.

«Вожык у тумане» быў з вялікімі цяжкасцямі дапушчаны ў пракат. Але пасля гэтага ён каля чатырнаццаці месяцаў збіраў поўныя залы гледачоў.

Праект мультфільма «Казка казак» кіраўніцтва студыі спачатку не дазволіла як «чужую для народа». Але, калі «Вожык у тумане» атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР, кіраўніцтва змяніла сваю пазіцыю, і праца над «Казкай казак» пачалася. Пасля выхаду на экран мультфільм сабраў шэраг прэмій.

Пасля распаду СССР

Юрый Барысавіч Нарштэйн 
Юрый Нарштэйн, 2012 г.

З 1981 г. і па сённяшні дзень Нарштэйн працуе над мультфільмам «Шынель». У 1990-х (у даволі цяжкі перыяд жыцця і творчасці) ён здымае 4 рэкламныя ролікі «Рускі цукар», а пасля — застаўку дзеля праграмы «Спакойнай ночы, малышы», якую вельмі хутка забаранілі нібыта з-за таго, што дэталёвая прапрацоўка пужала дзяцей. На працу над застаўкай Нарштэйн патраціў паўтара гады. У 2003 выходзіць мультфільм «Зімовыя дні», які складаўся з шэрагу эпізодаў: над кожным з іх працаваў асобны рэжысёр, і кожны быў прысвечаны пэўнаму вершу японскага паэта Басё. Юрый Нарштэйн стварыў першы эпізод, у якім паэт сустракаецца са сваім героем — лекарам-шарлатанам Цікусаем.

Пасля «Шынэлі» Нарштэйн плануе зняць мультфільмы «Прытча пра Іова» і «Песня песняў».

У 1979-96 гг. выкладае на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў на факультэце кінарэжысёраў анімацыйнага кіно. У 1990—2006 гг. працуе у «Фондзе Ралана Быкава»; арганізоўвае там студыю «Арцель». У 1993 г. разам з Фёдарам Хітруком, Эдуардам Назаравым і Андрэем Хржаноўскім арганізоўвае студыю «Шар». У 2000 стварае «Фонд Юрыя Нарштэйна».

У 2010 г. адзін з заснавальнікаў КінаСаюза.

Сям’я

Жонка — мастак Франчэска Ярбусава (прымала ўдзел у стварэнні «Жураўля і чаплі», «Вожыка ў тумане», «Шынэлі» і іншых). Мае двух дзяцей і восем унукаў.

Фільмаграфія

Рэжысёр

Юрый Барысавіч Нарштэйн 
Паштовая марка «Вожык у тумане», СССР, 1988 г.

Сцэнарыст

Кнігі

  • «Казка казак» (2005)
  • «Снег на траве» (2008)

Зноскі

  • а б в г http://www.norshteyn.ru/modules.php?name=Pages&page=2 Праверана 18 мая 2018.
  • http://www.geocaching.su/?cid=13517&pn=101
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Юрый Барысавіч Нарштэйн, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Юрый Барысавіч Нарштэйн БіяграфіяЮрый Барысавіч Нарштэйн Сям’яЮрый Барысавіч Нарштэйн ФільмаграфіяЮрый Барысавіч Нарштэйн КнігіЮрый Барысавіч Нарштэйн СпасылкіЮрый Барысавіч Нарштэйн15 верасня1941Вожык у туманеКазка казакКінематографПензенская вобласцьРасіяРуская моваСССРХаяо Міядзакі

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    System of a DownУладзімір КараткевічЛітаратурныя жанрыПраспект Машэрава (Мінск)Радыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаЯдвігін Ш.Канстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўАксітацынЭліптычная крываяАлесь ЖукЛетнія Алімпійскія гульні 2024Столінскі раёнКніга прарока ДаніілаПаланэз АгінскагаТраецкае прадмесцеПубліцыстычны стыльСасык (Кундук)Лілея кучараваяРэнесанс у БеларусіЛітоўская моваБеларуская дзяржаўная філармоніяГрамадскі транспартПупБеларуская фанетыкаТом ТыкверРэпрадуктыўная сістэма чалавекаМіхась ТурыянскіНідэрландская моваБеларускія ручнікіГімн УкраіныАлена Рыгораўна Кобец-ФілімонаваНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)Гарады БеларусіАпавяданнеМіхась ДаніленкаКансерваваны смехNürnbergАндрэй Паўлавіч ХудыкУладзімір Пятровіч БутрамееўПлошча Якуба КоласаАндрэй МакаёнакКанюшынаЭйвінд ЮнсанПолымя (часопіс)ДзікСевастопальАкупацыя Ірака (2003—2011)Янка КупалаПубліцыстыкаСуспензіяГісторыя БеларусіПлошча Перамогі (Мінск)Google MapsГётэбаргСунЗмітрок БядуляВасіль ВіткаПолымя (літаратурнае аб’яднанне)Сяргей Іванавіч ЗаконнікаўАнглійская моваМаскатПартыя свабоды (Нідэрланды)ТрыялетБальніцаТэрмінДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыБудзьма беларусамі!Ракета-носьбітВісарыён Сцяпанавіч ГарбукАўстрыйская народная партыяПаветраны шарСалігорскЧасціны мовыЖурналістыкаДзяржаваСуботнікі🡆 More