Эндакрынная Сістэма

Эндакрынная сістэма — сістэма рэгуляцыі дзейнасці ўнутраных органаў пры дапамозе гармонаў.

Яе ўтварае група органаў, што выпрацоўваюць біялагічна актыўныя рэчывы (гармоны) і выдзяляюць іх у кроў і лімфу.

Эндакрынная сістэма
Выява
Вывучаецца ў эндакрыналогія
Развіццё анатамічнай структуры endocrine system development[d]
Код NCI Thesaurus C12705
Процілегла exocrine system[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Эндакрынная Сістэма
Галоўныя залозы ўнутранай сакрэцыі (злева — мужчына, справа — жанчына): 1. Эпіфіз (адносяць да дыфузнай эндакрыннай сістэме) 2. Гіпофіз 3. Шчытападобная залоза 4. Тымус 5. Наднырачнік 6. Падстраўнікавая залоза 7. Яечнік 8. Семяннік

Падтрыманне пастаянства ўнутранага асяроддзя і ажыццяўленне асноўных жыццёвых функцый адбываецца пры ўдзеле біялагічна актыўных рэчываў. Так, гармоны ўтвараюцца ў залозах унутранай сакрэцыі і дастаўляюцца крывёй да ўсіх тканак і органаў чалавечага цела. Звязваючыся з рэцэптарамі клетак, гармоны змяняюць функцыянальную актыўнасць розных тканак, падладкоўваючы яе пад запыты арганізма. Акрамя таго, ныркі, лёгкія, страўнік і іншыя органы ўдзельнічаюць у выпрацоўцы гармонаў, якія аказваюць не толькі мясцовае ўздзеянне, але і ініцыіруюць утварэнне гармонаў у іншых органах і залозах.

Эндакрынная сістэма ўключае залозы ўнутранай сакрэцыі (гіпофіз, шчытападобную залозу, наднырачнікі і інш.). Яны выпрацоўваюць і выдзяляюць у кроў біялагічна актыўныя рэчывы, якія выконваюць функцыю рэгуляцыі практычна ўсіх працэсаў жыццядзейнасці. Залозы ўнутранай сакрэцыі ўтвараюць усе стэроідныя гармоны, гармоны шчытападобнай залозы і многія пептыдныя гармоны. Дыфузная эндакрынная сістэма прадстаўлена рассеянымі па ўсім арганізме эндакрыннымі клеткамі, якія прадуцыруюць гармоны. Практычна ў кожнай тканцы арганізму змяшчаюцца эндакрынныя клеткі.

У клетках гіпофіза выпрацоўваюцца гармоны, якія ўплываюць на нервовую сістэму, кантралююць дзейнасць іншых залоз унутранай сакрэцыі, уздзейнічаюць на функцыі тканак і органаў. Некаторыя гармоны сінтэзуюцца ў арганізме незалежна ад уплыву гіпофіза. Да іх адносяцца інсулін і глюкагон — гармоны падстраўнікавай залозы. Яны кантралююць узровень глюкозы ў крыві. Адрэналін і норадрэналін — гармоны мазгавога рэчыва наднырачнікаў — павышаюць крывяны ціск і стымулююць вугляводны абмен.

Вышэйшым цэнтрам рэгуляцыі дзейнасці эндакрыннай сістэмы з’яўляецца гіпаталамус — аддзел прамежкавага мозга, цесна звязаны з гіпофізам. Разам з гіпаталамусам істотную ролю ў падтрыманні на аптымальным узроўні розных параметраў унутранага асяроддзя арганізма адыгрываюць і некаторыя прадукты абмену рэчываў.

Літаратура

  • Леанцюк А. Эндакрынная сістэма // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. — Мн.: БелЭн, 2004.
  • Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1.

Спасылкі

Tags:

ГармоныКроўЛімфаОрган (біялогія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Новы Двор (Шчучынскі раён)Беларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяМазырСымон-музыкаВілейкаПубліцыстычны стыльМірскі замакСтары замак (Гродна)Янка КупалаБеларускі лацінскі алфавітСалігорскДзікае паляванне караля СтахаСымон Вікенцьевіч БарысГісторыя БеларусіРагвалодПаўднёвая АмерыкаМіхал АнемпадыстаўНаша Ніва (1906)Маці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Паводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)BingXКалгасАндрэй ГорватГерб БеларусіБеларусь у вайне 1812 годаПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Пошукавая аптымізацыяНафтаЛявон Цімафеевіч БаразнаПалеская вобласцьДзяржаўная прэмія БССРКунілінгус2024Фаціма Зайнулінаўна ГабітаваСправа журналістаў БелсатаКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)ПрыпяцьСям’яГарадзенская ратушаСпіс вуліц ГроднаБелы буселБелгазпрамбанкНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Аркадзь КуляшоўПолацкПраспект Незалежнасці (Мінск)Напалеон ОрдаАвантуры Пранціша ВырвічаПарнаграфіяПеснярыПолымя (часопіс)ПубліцыстыкаStreit Group SpartanМёры28 красавікаПечы (Барысаў)Герб Новага Двара (Шчучынскі раён)26 красавікаКаласы пад сярпом тваімРаман Аляксандравіч СкірмунтСасык (Кундук)БелсатЭўкарыётыГлебаOnliner.byЕфрасіння ПолацкаяПеракладЗыбіцкая вуліцаАперацыйная сістэмаБеларуская краёвая абаронаТлумачальны слоўнік беларускай мовыАнімэАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіУладзімір Сцяпан🡆 More