Лёгкія

Лёгкія (лац.: pulmo, стар.-грэч.: πνεύμων) — органы паветранага дыхання ў чалавека, усіх млекакормячых, птушак, паўзуноў, большасці земнаводных, а таксама ў некаторых рыб (двудыхаль, гронкапёрых і шматпёраў).

Лёгкія
Лёгкія чалавека ў разрэзе. Паветраныя ўваходы і выхады з лёгкіх праз праходы храстковых трубак — бронхі і бранхіёлы. На гэтым малюнку тканка лёгкіх рассечана, каб расчыніць бранхіёлы.

Лёгкімі называюць таксама органы дыхання ў некаторых беспазваночных жывёл (у малюскаў, галатурый і павукападобных).

У лёгкіх ажыццяўляецца газаабмен паміж паветрам, якое знаходзіцца ў парэнхіме лёгкіх і крывёю, якая працякае па лёгачным капілярам.

Этымалогія

Беларуская назва лёгкіх звязана з тым, што, калі пры разборцы тушы жывёлы вантробы складаюць у ёмістасць з вадой, лёгкія трымаюцца на вадзе, а астатнія органы тонуць. Назвы ў іншых славянскіх мовах працягваюць праслав.: pluťe/pľuťe (польск.: płuca, чэшск.: plíce), якое ўтворана ад таго ж праіндаеўрапейскага кораня *pleu- «плаваць», што лац.: pulmo і стар.-грэч.: πνεύμων. Унутраная форма слова тут амаль тая ж, што і ў беларускага слова, — «тое, што плавае на вадзе».

Многія медыцынскія і біялагічныя тэрміны, звязаныя з лёгкімі, утвораны ад лацінскага кораня pulmo- (напрыклад, пульманалогія — дысцыпліна, якая вывучае хваробы лёгкіх) або ад грэчаскага πνεύμω- (напрыклад, пнеўманія — запаленне лёгкіх).

Параўнальная анатомія

У рыб, якія маюць лёгкія, апошнія з’яўляюцца дадатковым органам дыхання і функцыянуюць разам з органамі воднага дыхання — шчэлепамі.

У паўзуноў і птушак лёгкія змяшчаюцца ў грудным аддзеле агульнай поласці цела, а ў млекакормячых жывёл — займаюць большую частку асаблівай грудной поласці, якая абмежаваная грудной клеткай і аддзеленая ад брушной поласці грудабрушной перашкодай. Лёгкія з’яўляюцца парнымі органамі: паверхня лёгкага звонку пакрыта вісцэральнай плеўрай — серознай абалонкай, якая ў млекакормячых жывёл і ў чалавека высцілае таксама знутры грудную поласць і пярэднюю (у чалавека — верхнюю) паверхні грудабрушной перашкоды (парыетальная плеўра). Лёгкія пастаянна змяняюць сваю форму (экскурсія лёгкіх) у залежнасці ад фазы дыхання (удыху або выдыху).

Зноскі

Tags:

Лацінская моваСтаражытнагрэчаская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

АмерыкаNode.jsЛітваПаэтСінтаксіс мовыНароўляТаіса Мікалаеўна БондарАфарызмВіктар КарамазаўГісторыя беларускай мовыУ краіне райскай птушкіЮрась ШамецькаАнглійская моваСяргей Іванавіч ГрахоўскіАперацыя «Баграціён»Алесь РазанаўГербы гарадоў БеларусіHTML1944Кураслеп лясныАляксандр БардзініНапад у Westfield Bondi Junction (2024)ДзеепрыметнікІзраільСтоўбцыGoogle ChromeІранНацыянальны інстытут адукацыіХойніцкі раёнІспанская моваАляксандр Мікалаевіч КазекаАляксандр Васільевіч СувораўВітаўтПрыназоўнікКаскадныя табліцы стыляўПлошча Якуба КоласаМікола МаляўкаТалмудНовасібірскКатайконімПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Ян БаршчэўскіТалака (звычай)Новая зямля (паэма)МаскваСвятлана Аляксандраўна АлексіевічБела-чырвона-белы сцягГалацэнДобрапісВікісховішчаКараль Эмерыкавіч ЧапскіДамініканская РэспублікаЕўропаГарадзенская ратушаАлесь АдамовічЧыгуначны вакзалАндрэй Дзмітрыевіч КрачкоўЯгайлаНаціскСловазлучэннеДзеепрыслоўеАпенькаПапараць-кветкаМарыя Магдалена РадзівілБелы буселПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Янка СіпакоўЭякуляцыяРадзівілыМТБанкЛявон ВольскіФК Інтэрнацыянале МіланМаладосць (часопіс)🡆 More