Наднырачнікі

Наднырачнікі, наднырачныя залозы — парныя залозы вышэйшых пазваночных жывёл і чалавека, якія размяшчаюцца каля верхніх полюсаў нырак.

Наднырачнікі
Наднырачнікі
Ныркі з наднырачнікамі
Наднырачнікі
Вонкавая будова наднырачнікаў
Лацінская назва Glandula suprarenalis
Сістэма эндакрынная сістэма
Інервацыя сонечнае спляценне  (руск.) і нырачнае спляценне  (англ.)

Наднырачнікі чалавека масай каля 5 г. У наднырачніках вылучаюць вонкавы коркавы слой (90 % залозы) і ўнутраны — мазгавы. Гармоны коркавага слоя наднырачнікаў (картызон, альдастэрон і інш.) рэгулююць водна-салявы абмен, падтрымліваюць на высокім узроўні працаздольнасць, забяспечваюць хуткае ўзнаўленне сіл пасля фізічных нагрузак, валодаюць процізапаленчым дзеяннем. У коркавым слоі наднырачнікаў, акрамя таго, у нязначнай колькасці ўтвараюцца мужчынскія і жаночыя палавыя гармоны.

У людзей з недастатковай прадукцыяй гармонаў кары наднырачнікаў развіваецца бронзавая хвароба (упершыню апісаная Т. Адысанам). Хворыя адчуваюць слабасць, хутка худнеюць; пры гэтым захворванні адбываецца пацямненне скуры да бронзавага адцення. Выпадкі росту вусоў і барады ў некаторых жанчын з'яўляецца вынікам залішняга выдзялення карой наднырачнікаў мужчынскіх палавых гармонаў.

Гармоны мазгавой часткі наднырачнікаў — адрэналін і норадрэналін называюцца «гармонамі страху і гневу». Яны паскараюць рух крыві, пачашчаюць скарачэнні сэрца, пашыраюць бронхі, сасуды сэрца і мозга. Акрамя таго, гэтыя гармоны звужаюць сасуды скуры і кішэчніка, павялічваюць распад глікагену ў печані і выкід глюкозы ў кроў, узмацняюць скарачэнне мышцаў, зніжаюць ступень стомленасці. Усе гэтыя рэакцыі накіраваны на мабілізацыю рэсурсаў арганізма пры цяжкай фізічнай нагрузцы або псіхаэмацыянальным напружанні.

Літаратура

  • Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1.

Спасылкі

Tags:

ЗалозыНыркі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Партызанскі праспект (Мінск)ПрамысловасцьРадыевугляроднае датаваннеДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьМіндоўгГарбузКаталіцтва ў БеларусіІнцыдэнт Асама-СансаЮраўскі карагодВаўкалакБеларусь у складзе Расійскай імперыіСімвалМёрыНароўляЗлучнікРаіса Андрэеўна БаравіковаВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Камянецкая вежаНарматыўны кантрольНацыянальна-вызваленчы рухНюшаЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтНапалеон ОрдаЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьМарат Сяргеевіч Маркаў100 найвялікшых беларускіх песеньВіктар Анатолевіч Шніпiwde3Сэквіл (Нью-Брансуік)Новы замак (Гродна)Глобус БеларусіНацыянальная бібліятэка ФранцыіПлешчыцы (Пінскі раён)Генадзь Васільевіч КастырчанкаХведар Хведаравіч ГурыновічГенадзь Пятровіч ПашкоўВасіль Ісакавіч ТалашБеларуская моваМы ідзём шырокімі паляміКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяБеларуская Народная РэспублікаРагнеда РагвалодаўнаПолымя (часопіс)Адвечным шляхамПрыназоўнікСпіс беларускіх імёнКанавалавэ (Канатопскі раён)КвэньяМоўная інтэрферэнцыяВалерый Станіслававіч МянжынскіМіхась СтральцоўМаскоўская вобласцьАСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічАдраджэннеЧайка (значэнні)Адольф ГітлерБеларуская фантастычная прозаКалядыПатрыятызмРымскі форумУладзімір Мінавіч МазгоkrjscСпіс вуліц МінскаЗалаты КупідонСпіс памерлых у 2024 годзеМар’ян ДуксаІгар Пятровіч ТурХрыстос прызямліўся ў ГародніБеларуская граматыка (1934)25 красавікаIKEAАльгердЗмітрок Бядуля🡆 More