Шчытападобная Залоза

Шчытападобная залоза (лац.: glandula thyr(e)oidea) — эндакрынная залоза пазваночных жывёл і чалавека, якая выпрацоўвае тры гармоны: тыраксін, трыёдтыранін і кальцытанін (рэгулюе фосфарна-кальцыевы абмен).

Шчытападобная залоза
Анатамічная лакалізацыя шыя
Развіццё анатамічнай структуры thyroid gland development[d]
Вырабляе thyroid hormone[d] і desiccated thyroid extract[d]
Код WordLift data.medicalrecords.com/…
Код NCI Thesaurus C12400
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Шчытападобная Залоза
Шчытападобная залоза
Шчытападобная Залоза
Тканка шчытападобнай залозы пад мікраскопам

Няпарны орган (радзей парны — у земнаводных і птушак), размешчаны ў сярэдняй вобласці шыі ў вобласці гартанных храсткоў і складаецца з дзвюх долей, якія аб’ядноўваюцца мосцікам. Асноўная марфалагічная і функцыянальная адзінка шчытападобнай залозы — фалікул. Мае форму шчыта (адсюль назва) або падковы. Яе гармоны ўплываюць на працэсы абмену рэчываў: павялічваюць выкарыстанне бялкоў, тлушчаў і вугляводаў, павышаюць расход энергіі, узмацняюць кровазварот і дыханне.

У чалавека шчытападобная залоза размешчана ў пярэдняй вобласці шыі, спераду і па баках ад трахеі, складаецца з 2 доляў (правай і левай), злучаных перашыйкам. Маса шчытападобнай залозы дарослага чалавека 20—60 г, нованароджанага — 1—2 г.

Недахоп гармонаў шчытападобнай залозы тыраксіну і трыёдтыраніну ў раннім дзіцячым узросце прыводзіць да крэтынізму. У дарослых пры гіпафункцыі ўзнікае захворванне мікседэма, або слізісты ацёк: сэрца працуе недастаткова інтэнсіўна, хворы адчувае слабасць і санлівасць, набірае масу, у яго зніжаецца ўзбудлівасць нервовай сістэмы. Гіперфункцыя шчытападобнай залозы вядзе да павелічэння яе памераў і ўзмоцненага ўтварэння гармонаў. Лішак гармонаў выклікае павышэнне ўзбудлівасці нервовых клетак, развіццё лупатасці, пачашчэнне сэрцабіцця, празмернае схудненне — базедаву хваробу.

Шчытападобная залоза ўтрымлівае ёд, які жыццёва неабходны для яе дзейнасці. Таму парушэнні функцый шчытападобнай залозы ўзнікаюць, як правіла, у выніку недахопу ў пітной вадзе ёду, які патрэбен для сінтэзу гармонаў. Характэрная прымета расстройства — павелічэнне шчытападобнай залозы ў выглядзе валляка. Было высветлена, што, чым больш аддалена мясцовасць ад мора, тым часцей у яе жыхароў сустракаецца валляк. Таму ў праблемных раёнах у прафілактычных мэтах да кухоннай солі дадаюць ёдыд калію з разліку 1 г на 100 г солі. Акрамя таго, рэкамендуецца часцей ужываць у ежу разнастайныя морапрадукты, багатыя на ёд.

Літаратура

Tags:

ГармоныЗалозаЛацінская моваПазваночныяТрыёдтыранінЧалавек

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларуская літаратураРадыеактыўны распадГрэцыяКорпус марской пяхоты ЗШАЯн ПятроўскіМікола ГусоўскіУНІАНЗлучаныя Штаты АмерыкіМюнхенБакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)Аркадзь КуляшоўГерб ЛітвыВенера (планета)Міхась ЗарэцкіМахатма ГандзіБеларуская ВікіпедыяКаралеўства Італія (1861—1946)Кірыла ТураўскіБеларуская народная дэманалогіяЗнак бядыЕўропаВечаКітайЯзэп Нарцызавіч ДраздовічГарэлкаБеларускі лацінскі алфавітNintendo Entertainment SystemДзікае паляванне караля Стаха (опера)МінскБеларускі арабскі алфавітБалгарыяІван ЧыгрынаўУладзімір Ісакавіч ШолкГарэцкія чытанніБасяЛюблінМаша і МядзведзьБрагінВялесКалумбійскае песаCounter-Strike 2Клаўдзія Герасімаўна ВасінаЛявон ВольскіОсаму ТэдзукаСаудаўская АравіяБеларуская міфалогіяГрупавы сексРыжскі мірны дагавор (1921)СуркіВесніцкКарлес ПучдэмонАдам ЧартарыйскіЛюдзі на балоце (раман)ІранАрганізацыя Аб’яднаных НацыйПАЗ-3205Беларускія народныя танцыАўстраліяПяроЦаляМаксім ТанкАдам МіцкевічБеларускі нацыяналізмЭтанолРуская ВікіпедыяУкраінаКастрычніцкая (станцыя метро, Мінск)Крыж Ефрасінні ПолацкайНаша Ніва (1991)СкірмунтыДасакратыкіВенгрыяБеларуская фанетыка🡆 More