Шатландскае каралеўства (шатл.
гэл.: Rìoghachd na h-Alba, скотс: Kinrick o Scotland) — незалежная дзяржава Паўночнай Еўропы ў перыяд з 843 па 1707 гады. Яно ахоплівала паўночную частку вострава Брытанія і мела агульную мяжу з Каралеўствам Англія. Шатландыя была аб'яднана з Англіяй у 1707 годзе, утварыўшы т. з. Каралеўства Вялікабрытанія. З 1482 года, калі англічане захапілі прыбярэжны горад Бервік, межы каралеўства Шатландыі ў цэлым супадалі з сучаснай Шатландыяй. У 1700 годзе насельніцтва каралеўства налічвала каля 1.1 мільёна жыхароў.
скасаванае каралеўства | |||||
Каралеўства Шатландыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
шатл. гэл.: Rìoghachd na h-Alba, скотс: Kinrick o Scotland | |||||
| |||||
Дэвіз: «In My Defens God Me Defend» | |||||
Гімн: Гімн Шатландыі | |||||
| |||||
843 — 1707 | |||||
Сталіца | en:Scone, Scotland (да 1452 года) Эдынбург (пасля 1452 года) | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Глазга | ||||
Мова(ы) | гэльская; шатландская | ||||
Афіцыйная мова | шатландская гэльская мова, шатландская раўнінная мова і лацінская мова | ||||
Грашовая адзінка | Шатландскі фунт | ||||
Плошча | 78 782 км² | ||||
Насельніцтва | 1,1 млн чал (1707 год) | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палітычны лад каралеўства адрозніваўся значнай складанасцю. У каралеўстве прызнаваўся адзіны манарх — кароль Шатландыі, які абапіраўся на правадыроў кланаў і ваенна-адміністрацыйны апарат. Вялікая частка пасад перадавалася або па спадчыне, або па завяшчанні дзеючай службовай асобы (мэнск.: tànaiste).
У каралеўстве існаваў уласны парламент (упершыню згадваецца ў 1235 годзе), які ўяўляў тры саслоўя (духавенства, дваранства і бюргерства).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Шатландскае каралеўства, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.