Сойка Звычайная

Звычайная сойка (Garrulus glandarius) — птушка сямейства Крумкачовыя (Corvidae) атрада Вераб’інападобныя (Passeriformes).

Сойка звычайная
Сойка Звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Garrulus glandarius (Linnaeus, 1758)

Арэал

выява

Ахоўны статус
Сойка Звычайная
Сістэматыка
на Віківідах
Сойка Звычайная
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  560214
NCBI  56783
FW  369040

Апісанне

Даўжыня цела 32—36 см, размах крылаў 52—58 см. Перад цела карычнева-іржавага колеру, люстэрка на крылах белае і блакітнае ў чорныя палоскі, белае надхвосце і чорны хвост. Каля асновы дзюбы чорны «вус». Часта падымае пёры на галаве. У розных падвідаў ёсць розныя варыянты афарбоўкі апярэння. Часта капіруе галасы іншых птушак.

Вылучаюць ад 30 да 60 падвідаў.

Пашырэнне

Сойка Звычайная 
Паштовая марка Азербайджана

Пашырана ў Еўропе, Малой Азіі, часткова на Далёкім Усходзе і Цэнтральнай Азіі. На тэрыторыі Беларусі звычайны аселы і вандроўны від.

Насяляе густыя змяшаныя або дубова-грабавыя лясы, радзей хваёвыя; акрамя таго, групы старых, густых дрэў сярод палёў. Можа сяліцца ў вялікіх парках.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца жалудамі, насякомымі, дробнымі ляснымі птушкамі, мышападобнымі грызунамі, ягадамі, насеннем лясных і сельскагаспадарчых раслін.

Гняздо ладзіць у кроне дрэва, у развілцы каля ствала. Сустракаецца таксама ў ліянах (напрыклад, у плюшчы, бружмелі), у кустах, рэдка ў будынках, дуплах, вялікіх шпакоўнях або скальных пляцоўках. Гняздо няшчыльнае, знешняя частка збудавана з галін (часцей за ўсё бярозавых альбо іншых лісцевых дрэў); высцілка з сухой травы і каранёў, якія старанна пераплецены паміж сабой і з прымессю моху, валосся, лісця, рэдка пер’я.

Сойка Звычайная 
Яйкі Garrulus glandarius

Яйкі (5—7, часам 3—10) слаба падоўжаныя (звычайна з тупым вузейшым канцом). Светла-зялёныя, блакітнавата-зялёныя, аліўкавыя, алiўкава-попельныя, у выключных выпадках — бела-жоўтыя. Плямкі вельмі дробныя, іржава-карычневыя, раўнамерныя.

Зноскі

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Tags:

Сойка Звычайная АпісаннеСойка Звычайная ПашырэннеСойка Звычайная Асаблівасці біялогііСойка Звычайная ЛітаратураСойка ЗвычайнаяВераб’інападобныяКрумкачовыяПтушка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ёрквілскі ўніверсітэтЕфрасіння ПолацкаяБарыс РагуляАркадзь КуляшоўAvesMP3Міхась БашлакоўКасцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ішкалдзь)Павел Андрэевіч МіськоЭлітарная культураСродкі вытворчасціДакладныя навукіБеларусыАркаВацлаў ЛастоўскіРадаводКафляЭліптычная крываяПавецьКруасанПавел УсаўКіраваннеНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеЮрась ШамецькаGott mit unsВытворчасцьСтрававальная сістэма чалавекаСымон БудныМарфемаБалометрПрамысловасць БеларусіIva SativaБярозка (часопіс)Адам Іосіфавіч МальдзісМухамад ІкбалСмаргоньЛічэбнікТалеркаРабінавая ночПары-Ла-Дэфанс АрэнаГазавая плітаКрасная плошча (Масква)Дзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыВісарыён Сцяпанавіч ГарбукXXI стагоддзеАкупацыя Ірака (2003—2011)Азербайджан18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полкПа што ідзеш, воўча?Алесь КамароўскіРаіса Андрэеўна БаравіковаДзікае паляванне караля Стаха (опера)СунМедаль Францыска СкарыныДавыд ГарадзенскіНовая зямля (паэма)Чабор звычайныМікіта Ільіч ТалстойМезонСцягБачная зорная велічыняЗянон Станіслававіч ПазнякМагіла льва (паэма)Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Іўе)АГамеланПарнафільмГальяш ЛеўчыкАнатоль ВярцінскіБіскаяТрагедыя ў НалібокахДжордж Вашынгтан КарверДзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі БеларусьТэрмін🡆 More