Мышыныя
Мышы, мышыныя — сямейства млекакормячых атрада грызуноў .
Мышы, мышыныя (Muridae) — сямейства млекакормячых атрада грызуноў (Rodentia) . Даўжыня цела ад 5 см (мыш-малышка (Micromys minutus)) да 48 см (пацук Phloeomys cumingi).
Мышыныя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Apodemus sylvaticus | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Muridae Illiger, 1811 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Падсямействы | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сістэматыка
Адрозніваецца 5—6 падсямействаў, 100—120 родаў, больш за 500 відаў.
Распаўсюджанне
Распаўсюджаныя паўсюдна, большасць відаў — у лясах тропікаў і субтропікаў. Завезены ў Паўночную і Паўднёвую Амерыку і на шматлікія астравы. Жывуць у разнастайных прыродных і антрапагенных ландшафтах, у памяшканнях, стагах сена, саломы і інш. На Беларусі водзяцца пацук чорны (Rattus rattus), шэры пацук (Rattus norvegicus), мыш дамавая (Mus musculus), мыш жаўтагорлая (Apodemus flavicollis), мыш лясная (Apodemus uralensis), мыш-малышка (Micromys minutus), мыш палявая або жытнік (Apodemus agrarius).
Біялогія
Мышы актыўныя ў змярканні і ноччу. Большасць вядзе паўназемны лад жыцця, сілкуюцца насеннем, частка — жывёльнай ежай. Некаторыя — сінантрапныя жывёлы (дамавая мыш, некаторыя пацукі). Размножваюцца у цёплы час года, у селішчах чалавека — цэлы год. Палаваспелымі робяцца ў 1,5-3 месяца.
Шкодзяць збожжавым, лясным і садовым культурам. Мышыныя — корм для многіх звяроў, птушак, паўзуноў.
Многія віды — аб'ект генетыка-папуляцыйных, фізіялагічных і эталагічных даследаванняў.
Літаратура
- Самусенка Э. Мышыныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Мышыныя, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply. (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 3.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
#Wikipedia® is a registered trademark of the Wikimedia Foundation, Inc. Wiki (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wikimedia Foundation.