Русь

Русь, або Руская зямля — сярэдневяковая ўсходнеславянская дзяржава, якая існавала ў X—XII стст.

на тэрыторыях сучасных Украіны, Беларусі, Расіі, а таксама (часткова) Малдовы, Польшчы і Эстоніі. Сталіца — Кіеў. Найвышэйшага росквіту дасягнула ў першай палове XI стагоддзя пад час кіравання Яраслава Мудрага. З 30-х гадоў XII ст. распадаецца на землі-княствы, галоўнымі з якіх былі Кіеўская, Чарнігаўская, Пераяслаўская, Галіцкая, Валынская, Уладзіміра-Суздальская, Смаленская і Наўгародская землі.

Назва «Кіеўская Русь»

Тэрмін «Кіеўская Русь» уведзены ў навуковы зварот гісторыкамі для азначэння перыяду існавання ўсходнеславянскай дзяржавы Русь, а таксама тэрыторыі, якімі кіравалі прадстаўнікі дынастыі Рурыкавічаў (да сярэдзіны ХІІІ ст.). Гістарычна назва «Русь» ужывалася ў вузкім і шырокім значэннях. У вузкім сэнсе пад Руссю разумелася Сярэдняе Падняпроўе (тэрыторыя Украіны). У ХІІІXIV стст. пашыраецца этнаканфесійнае значэнне: Руссю пачынаюць называць усе ўсходнеславянскія землі. Гэта засведчана ў берасцяных граматах і літаратурных творах (гл. Слова пра пагібель Рускай зямлі). Найбольш шырокае значэнне зафіксавана ў дачыненні праваслаўных краін, дзе богаслужэнне вялося на царкоўнаславянскай мове: усходнеславянскія, румына-малдаўскія і паўднёваславянскія землі (гл. Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх).

Гл. таксама: Паходжанне назвы Русь.

Гісторыя

Пачаткам гісторыі Русі традыцыйна лічыцца 862 г., якім «Аповесць мінулых гадоў» датуе запрашэнне славянамі і фіна-уграмі на княжанне варагаў. Паводле летапіснага падання, варагі на чале з Рурыкам прыйшлі ў горад Ладагу, потым — у Ноўгарад, а каля 880 г. князь Алег перанёс цэнтр улады ў Сярэдняе Падняпроўе, у Кіеў. У хуткім часе Кіеў пазбавіўся ад хазарскай залежнасці, на працягу X ст. падпарадкаваў сабе ўсходнеславянскія этнапалітычныя аб'яднанні. Росквіту Русі спрыяла геаграфічнае становішча: праз краіну праходзілі важныя гандлёвыя шляхі «з варагаў у грэкі» (з Балтыйскага да Чорнага мора, па Дняпры) і з Балтыйскага мора ў краіны Сярэдняй і Усходняй Азіі, па Волзе. Кіеўская Русь экспартавала ў іншыя краіны футра, воск, мёд.

К канцу X ст. варажскі ўплыў на Русі паступова змяншаецца, хаця княжацкая дружына да сярэдзіны XI ст. заставалася пераважна варажскай.

Пад час княжання Святаслава (945972) Русь нанесла сакрушальныя ўдары па хазарах і булгарах.

У 988 г., князь Уладзімір (княжыў у 9801015 гг.) зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. Прыняўшы хрысціянства ўсходнега абраду, ён падкрэсліў стратэгічную скіраванасць Русі на супрацоўніцтва з Візантыяй. З прыняццем хрысціянства на Русі пачалі ўзводзіцца храмы і манастыры, якія сталі асяродкамі культуры.

Найвышэйшага росквіту дзяржава дасягнула ў XI ст. пад кіраўніцтвам Яраслава Мудрага.

Да сярэдзіны XII ст. Русь распадаецца на некалькі самастойных земляў і фактычна спыняе сваё існаванне як адзіная дзяржава. Большасць гэтых княстваў у XIII ст. былі спустошаны або падпарадкаваны мангола-татарамі.

У другой палове XIII — пачатку XIV стагоддзя на тэрыторыях былой Русі ўзнікаюць новыя палітычныя цэнтры: Вялікае Княства Літоўскае і Вялікае Княства Маскоўскае. Ад апошняга бярэ пачатак сучасная Расія. Гэтыя дзяржавы распачалі між сабой жорсткую барацьбу за спадчыну Русі.

У Вялікім Княстве Літоўскім у XVI ст. Руссю называлі ўсходнебеларускія землі. З XVIІ ст. за паўночна-ўсходняй Беларуссю замацоўваецца назва Белая Русь.

Гл. таксама

Літаратура

Tags:

Русь Назва «Кіеўская »Русь ГісторыяРусь Гл. таксамаРусь ЛітаратураРусьX стагоддзеXI стагоддзеXII стагоддзеБеларусьВалынскае княстваДзяржаваКіеўМалдоваНаўгародская зямляПераяслаўскае княстваПольшчаРасіяСмаленскае княстваСярэдневякоўеУкраінаУладзіміра-Суздальскае княстваУсходнія славянеЧарнігаўскае княстваЭстоніяЯраслаў Мудры

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Алесь РазанаўУсебеларускі народны сходСтары ЗапаветРасія2012ДагаворВера Аляксандраўна Палякова-МакейNode.jsСтарабеларуская моваДзеяслоўКірыла ТураўскіІгарыўка (Канатопскі раён)Белы буселСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньЯўхім Фёдаравіч КарскіПраспект Пераможцаў (Мінск)НавіяльВ’етнамКірыл Трафімавіч МазураўЯнка КупалаСялянская рэформа ў Расійскай імперыіІгар Хведаравіч СідарукМіндоўгRunciniaКрыжакіТураўскае княстваГасцінец (дарога)МаскваАдольф ГітлерПолацкі езуіцкі калегіумВіктар КазькоБелсатМірскі замакГабелен векуАдраджэннеHippomane mancinellaКолеры нацыіДругая сусветная вайнаУльяна ЦвярскаяПеніс чалавекаЯнка БрыльАндрэй ГорватУліковы запіс MicrosoftГлеб Іванавіч УспенскіМастацтва Старажытнага РымаРасліныІгар Пятровіч ТурПаўднёвая АмерыкаСеутаСпіс газет БеларусіСправа менеджараў БелгазпрамбанкаГарадзенская ратушаГеоргій МарчукЛісты з-пад шыбеніцыДудка беларускаяНюшаNürnbergАленаЮрась ШамецькаКрывічыНарысУніверсітэт імя Дж. КрэндалаВісарыён Сцяпанавіч ГарбукГерб Беларускай Народнай РэспублікіAP$ENTЕва ВежнавецАркадзь КуляшоўНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)Нацыянальная бібліятэка БеларусіЮлія Анатолеўна АрцюхМікалай I (імператар расійскі)🡆 More