Луцый Вер

Луцый Цэёній Комад Вер, больш вядомы як Луцый Вер (лац.: Lucius Verus, цалкам лац.: Lucius Ceionius Commodus Verus, 15 снежня 130 — студзень 169) — рымскі імператар з 161 па 169 з дынастыі Антанінаў, суправіцель Марка Аўрэлія, свайго брата па ўсынаўленні (абодва былі ўсыноўлены імператарам Антанінам Піем).

Луцый Вер
лац.: Lucius Verus
Луцый Вер
Рымскі імператар
7 сакавіка 161 — студзень 169
Сумесна з Марк Аўрэлій
Папярэднік Антоній Пій
Пераемнік Марк Аўрэлій
Нараджэнне 15 снежня 130
Смерць 169
Месца пахавання
Бацька Луцый Элій Цэзар[d]
Маці Авідзія[d]
Жонка Анія Луцыла[d]
Дзеці меў 3-х дзяцей
Веравызнанне старажытнарымская рэлігія
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Родны бацька Луцыя Вера, Луцый Элій Вер, быў недоўгачасовы час спадчыннікам імператарскай улады; быўшы ўсыноўлены імператарам Адрыянам, ён неўзабаве сканаў (1 студзеня 138), незадоўга да самога Адрыяна. Пасля гэтага малалетні Луцый Вер стаў «спадчыннікам другой чаргі», які павінен быў атрымаць у спадчыну імперыю пасля Антаніна Пія разам з Маркам Аўрэліем.

Пасля скону Антаніна Пія 7 сакавіка 161 Марк і Луцый сталі імператарамі-суправіцелямі (з часам гэта практыка стане цалкам звычайнай). Марк Аўрэлій, які ў той час ужо быў ва ўладзе, зрабіў Луцыя Вера сваім суправіцелем, хоць сенат уручыў уладу толькі Марку.

У адрозненне ад сур’ёзнага і ўдумлівага Марка, Луцый Вер не падрыхтаваўся да ролі імператара і жыў толькі ў сваё задавальненне, праводзячы час у застоллях і забавах (парой непрыстойных). Антычныя гісторыкі адносяцца да яго крытычна і параўноўваюць з Неронам. Зрэшты, Луцый Вер не быў жорсткім. Сам Марк Аўрэлій у сваіх філасофскіх «Разважаннях» падкрэслівае супярэчлівасць вобразу Вера: «…брат у мяне быў такі, які сваім норавам мог заахвоціць мяне паклапаціцца пра сябе самога, а разам цешыў мяне павагай і цеплынёй».

У 162166 Вер камандаваў сіламі імперыі на Усходзе ў вайне з Парфянскім царствам. Падчас вайны ён аддаваўся сваім звычайным празмернасцям, але баязлівасці ці грэбавання сваімі воінамі не праяўляў. Па заканчэнні вайны Вер і Марк Аўрэлій зладзілі ў Рыме трыумф, а Луцый атрымаў яшчэ і мянушку «Армянскі» (лац.: Armeniacus).

Як і бацька, ён не адрозніваўся дужым здароўем і памёр меркавана ад апаплексічнага ўдару, не дажыўшы да 40 гадоў. Некаторыя гісторыкі лічаць, што прычынай яго смерці стала эпідэмія чумы, некаторыя гісторыкі кажуць пра воспу. Марк аплакваў Луцыя Вера, а сенат прылічыў яго да багоў («Боскі Вер»).

Зноскі

  • Lucio Vero // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б Луцый Вер, Цэзар Аўрэлій Аўгуст
  • Вер, Луций-Элий-Цезоний Коммод // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Луцый Вер, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    13015 снежня161169Антанін ПійАнтаніныЛацінская моваМарк АўрэлійСтудзень

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Матрыца Алесь Адамовіч120-я зенітна-ракетная брыгадаАнглійская моваЗміцер ВайцюшкевічМексікаЗямля пад белымі крыламіАляксей Мікалаевіч СокалРоджэр ФедэрэрУвасабленнеКарл VII (кароль Францыі)Янка КупалаДзеепрыслоўеДэвід Лойд ДжорджЧэхіяФіліп НуарэМіхась ПазнякоўТочка BYАдольф Гітлер УунонаСвяшчэнная Рымская імперыяФеафан СпаведнікМесны склонАхоцкае мораKFCТрыганаметрычныя функцыіІрына ПаляшчукНавуковы стыльІван Іванавіч НасовічГродзенская вобласцьБела-чырвона-белы сцягФістынгГалілеа Галілей.mcУнікодАляксандр Мікалаевіч СакураўАсташынНьёраУладзімір СцяпанНавела28 сакавікаДжон Рональд Руэл ТолкінПріорбанкЭма УотсанШтучны інтэлектПрыгоннае праваНазоўнікАдамВенанцы БутрымНасякомыя21vek.byАўстра-ВенгрыяМіхась ЧаротШвагерАсіміляцыя талышоўБілінгвізмВялікдзень ва УкраінеБеларуская міфалогіяІван ШамякінВялікае БушкаваМонатэізмЛітаграфіяСпіс памерлых у 2024 годзеМіхась ЛынькоўРомбСекс без пранікненняСласцёны (Дрыбінскі раён)EdisonPtsДзікае паляванне караля СтахаАрхітэктура БеларусіСалонікіЭдвін Паўэл ХаблЧарадзейныя казкіДыяна (прынцэса Уэльская)🡆 More