Марк Аўрэлій: рымскі імператар

Марк Аўрэлій Антанін (лац.: Marcus Aurelius Antoninus; 26 красавіка 121, Рым — 17 сакавіка 180, Віндабона) — рымскі імператар (161—180) з дынастыі Антанінаў, філосаф, прадстаўнік позняга стаіцызму, паслядоўнік Эпіктэта.

Марк Аўрэлій Антанін
лац.: Marcus Aurelius Antoninus
Бюст з мюнхенскай Гліптатэкі
Бюст з мюнхенскай Гліптатэкі
Рымскі імператар
7 сакавіка 161 — 17 сакавіка 180
Сумесна з Луцый Вер (7 сакавіка 161 — студзень 169),
Комад (177 — 17 сакавіка 180)
Папярэднік Антанін Пій
Пераемнік Комад
Нараджэнне 26 красавіка 121
Смерць 17 сакавіка 180 (58 гадоў)
Месца пахавання
Род Антаніны, Антаніны[d] і Aurelies[d]
Імя пры нараджэнні Марк Аній Вер
Бацька Marcus Annius Verus[d] або Антанін Пій
Маці Calvisia Domitia Lucilla[d]
Жонка Faustina the Younger[d]
Дзеці Комад, Marcus Annius Verus Caesar[d], Annia Aurelia Galeria Faustina[d], Fadilla[d], Анія Луцыла[d], Annia Cornificia Faustina Minor[d], Vibia Aurelia Sabina[d], Titus Aurelius Fulvus Antoninus[d] і Domitia Faustina[d]
Веравызнанне Старажытнарымская рэлігія
Дзейнасць палітык, філосаф, пісьменнік, манарх
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера філасофія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады

Марк Аній Вер (пазней пасля першага ўсынаўлення — Марк Аній Катылій Север, а пасля другога — Марк Элій Аўрэлій Вер Цэзар), сын Марка Анія Вера і Даміцыі Луцылы, які ўвайшоў у гісторыю пад імем Марка Аўрэлія, нарадзіўся ў Рыме 26 красавіка 121 года ў сенатарскай сям’і іспанскага паходжання. Дзед Марка Аўрэлія па бацькаўскай лініі (таксама Марк Аній Вер) быў трохразовым консулам (трэці раз абраны ў 126 годзе). Жонка Антаніна Пія — Анія Галерыя Фаўсціна (Фаўсціна Старэйшая) — даводзілася роднай сястрой бацьку Марка Аўрэлія (і адпаведна роднай цёткай самаму Марку Аўрэлію). Марк Аній Вер быў першапачаткова ўсыноўлены трэцім мужам маці імператара Адрыяна — Даміцыі Луцылы Паўліны — Публіем Катыліем Северам (консулам 120 года) і стаў называцца Маркам Аніем Катыліем Северам.

У 139 годзе пасля смерці свайго прыёмнага бацькі ён быў усыноўлены імператарам Антанінам Піем і стаў звацца Марк Элій Аўрэлій Вер Цэзар. Марк Аўрэлій атрымаў выдатную адукацыю.

Яшчэ пры жыцці Адрыяна Марк Аўрэлій, нягледзячы на свой юны ўзрост, быў прызначаны ў квестары, а праз паўгода пасля смерці Адрыяна ўступіў на пасаду квестара (5 снежня 138 года) і пачаў займацца адміністрацыйнай дзейнасцю.

У тым жа годзе ён быў заручаны з Аніяй Галерыяй Фаўсцінай, дачкой імператара Антаніна Пія, пераемніка Адрыяна на прастоле. Ад шлюбу з ёй Марк Аўрэлій меў дзяцей: Анію Аўрэлію Галерыю Луцылу, Анію Аўрэлію Галерыю Фаўсціну, Элія Антаніна, Элія Адрыяна, Даміцыю Фаўсціну, Фадылу, Карніфіцыю, Комада (будучага імператара), Ціта Аўрэлія Фульвія Антаніна, Элія Аўрэлія, Марка Анія Вера Цэзара, Вібію Аўрэлію Сабіну. Большасць дзяцей Марка Аўрэлія памерлі ў дзіцячым узросце, да сталых гадоў дажылі толькі Комад, Луцыла, Фаўсціна і Сабіна.

Ён быў прызначаны Піем у консулы на 140 год і абвешчаны цэзарам. У 145 годзе абвешчаны консулам другі раз, разам з Піем.

У 25 лёт пачаў займацца філасофіяй; галоўным настаўнікам Марка Аўрэлія быў Квінт Юній Рустык. Маюцца звесткі і пра іншых філосафаў, выкліканых для яго ў Рым. Кіраўніком Марка Аўрэлія ў вывучэнні грамадзянскага права быў знакаміты юрыст Луцый Валузій Мецыян.

1 студзеня 161 года Марк уступіў у сваё трэцяе консульства разам з прыёмным братам. У сакавіку таго ж года сканаў імператар Антанін Пій і пачалося сумеснае кіраванне Марка Аўрэлія з Луцыем Верам, якое доўжылася да смерці Луцыя ў студзені 169 года, пасля чаго Марк Аўрэлій кіраваў аднаасобна.

Кіраванне

Марк Аўрэлій шмат чаму навучыўся ў свайго прыёмнага бацькі Антаніна Пія. Падобна яму, Марк Аўрэлій усяляк падкрэсліваў сваю павагу да сената як установы і да сенатараў як членаў гэтай установы.

Вялікую ўвагу Марк Аўрэлій надаваў судаводству. Агульны кірунак яго дзейнасці ў вобласці права: «не столькі ўводзіў новаўвядзенні, колькі аднаўляў старадаўняе права». У Афінах ён заснаваў чатыры кафедры філасофіі — для кожнага з пануючых у яго час філасофскіх кірункаў — акадэмічнага, перыпатэтычнага, стаічнага, эпікурэйскага. Прафесары знаходзіліся на дзяржаўным утрыманні.

Аўрэлію, які не меў ваяўнічага характара, даводзілася шмат разоў удзельнічаць у ваенных дзеяннях.

Парфяне ўварваліся ў рымскія ўладанні адразу ж пасля смерці Антаніна Пія і ў дзвюх бітвах нанеслі паражэнне рымлянам. Рымская імперыя склала мір з Парфіяй у 166 годзе. У тым жа годзе германскія плямёны ўварваліся ў рымскія ўладанні на Дунаі. Імператары-суправіцелі выступілі ў паход супраць варвараў. Яшчэ не была скончана вайна з германцамі і сарматамі, як пачаліся хваляванні ў Паўночным Егіпце (172).

У 178 г. Марк Аўрэлій узначаліў паход супраць германцаў, і яму атрымалася дамагчыся вялікіх поспехаў, але рымскія войскі нагнала эпідэмія чумы. 17 сакавіка 180 года Марк Аўрэлій сканаў ад чумы ў Віндабоне на Дунаі (сучасная Вена). Пасля смерці Марк Аўрэлій быў афіцыйна абагаўлёны. Час яго кіравання лічыцца ў антычнай гістарычнай традыцыі залатым векам. Марка Аўрэлія завуць «філосафам на троне». Ён вызнаваў прынцыпы стаіцызму, і галоўнае ў яго цыдулках — этычнае вучэнне, ацэнка жыцця з філасофска-маральнага боку і саветы, як да яе адносіцца.

Філасофія

Марк Аўрэлій: Раннія гады, Кіраванне, Філасофія 
Конная статуя Марка Аўрэлія (знойдзена ў эпоху Адраджэння і ўзведзена на рымскім Капітоліі).
Марк Аўрэлій: Раннія гады, Кіраванне, Філасофія 
Бюст Palazzo Nuova — Капіталійскага музея ў Рыме

Марк Аўрэлій пакінуў філасофскія запісы — 12 напісаных на грэчаскай мове «кніг», якім звычайна прыпісваюць агульную назву «Развагі пра самога сябе». Настаўнікам філасофіі Марка Аўрэлія быў Максім Клаўдзій.

У цэнтры яго антыматэрыялістычнага вучэння стаіць частковае ўладанне чалавекам сваім целам, душой і духам, носьбітам якіх з’яўляецца набожная і мужная асоба, якае кіруе розумам — уладарка (праўда, толькі над духам), выхавальнік пачуцця абавязку і прыстанак дапытлівага сумлення. Пасродкам духу ўсе людзі бяруць удзел у боскім і гэтым ствараюць ідэйную агульнасць, якая пераадольвае ўсе абмежаванні. У асобе Марка Аўрэлія трагічна спалучаліся мужнасць і расчараванасць.

Беларускія пераклады

Паасобныя творы на беларускую пераклаў Ян Пятроўскі.

Адлюстраванне ў кіно

Адлюстраванне Марка Аўрэлія ўвасоблена Рычардам Харысам у фільме Рыдлі Скота «Гладыятар» і Алекам Гінесам у фільме «Падзенне Рымскай імперыі».

Знакамітыя сучаснікі

  • Луцый Арторый Каст (часам атаясняны з каралём Артурам)
  • Гален — знакаміты ўрач-хірург, асабісты ўрач імператара, які зрабіў шэраг важных навуковых адкрыццяў

Зноскі

  • Марк-Аврелий, Антонин // Военная энциклопедияСПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1914. — Т. 15. — С. 201.
  • Rohden P. v. Annius 91 // Kategorie:RE:Band I,2 — 1894. Праверана 26 сакавіка 2024.
  • Літаратура

    Тэксты і пераклады

    Даследаванні

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Марк Аўрэлій, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Марк Аўрэлій Раннія гадыМарк Аўрэлій КіраваннеМарк Аўрэлій ФіласофіяМарк Аўрэлій Беларускія перакладыМарк Аўрэлій Адлюстраванне ў кіноМарк Аўрэлій Знакамітыя сучаснікіМарк Аўрэлій ЛітаратураМарк Аўрэлій СпасылкіМарк Аўрэлій12116117 сакавіка18026 красавікаАнтаніныЛацінская моваРымРымскі імператарСтаіцызмФілосаф

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Тадзіяна Тодараўна КляшторнаяНароўляНарматыўны кантрольКіеўская РусьАндрэй Валер’евіч ХадановічКуфарАтрыйБеларускі народны фронт «Адраджэньне»115-ы зенітна-ракетны полкАлесь ПісьмянкоўРасліныЯна і яБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўДом урада (Мінск)КалядыЗыбіцкая вуліцаКалізейЯн ТысевічМагілёўiwde3МашэкаГасцінец (дарога)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБярнард БукаткаСям’яУліковы запіс MicrosoftНовы Двор (Шчучынскі раён)Гарады БеларусіНазоўнікТэмнэБеларуская літаратураNode.jsМіндоўгБеларуская дэтэктыўная прозаВасіль ЦяпінскіСэрца на далоніСпіс памерлых у 2024 годзеАрлоўская вобласцьОўручКіслародC++Лявон Цімафеевіч БаразнаРыгор БарадулінЛюдміла РублеўскаяМірскі замакМарк ШагалА хто там ідзе?У краіне райскай птушкіПаўночная АмерыкаБеларусь 2Плошча Свабоды (Мінск)Навум Якаўлевіч ГальпяровічУльяна ЦвярскаяСпіс вуліц МінскаКанчатакАнальны сексКансорцыум Сусветнага павуцінняАпострафКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)МТБанкВадзім КабанчукСтупені параўнанняВянок (зборнік)КалгасБеларускі алфавітСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічКанадаПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)НафтаСімвалGoogle searchКубракавэІгар Уладзіміравіч ГолубеўПулемецкае возераСтаражытнабеларуская літаратура🡆 More