Луцый Вер

Луцый Цэёній Комад Вер, больш вядомы як Луцый Вер (лац.: Lucius Verus, цалкам лац.: Lucius Ceionius Commodus Verus, 15 снежня 130 — студзень 169) — рымскі імператар з 161 па 169 з дынастыі Антанінаў, суправіцель Марка Аўрэлія, свайго брата па ўсынаўленні (абодва былі ўсыноўлены імператарам Антанінам Піем).

Луцый Вер
лац.: Lucius Verus
Луцый Вер
Рымскі імператар
7 сакавіка 161 — студзень 169
Сумесна з Марк Аўрэлій
Папярэднік Антоній Пій
Пераемнік Марк Аўрэлій
Нараджэнне 15 снежня 130
Смерць 169
Месца пахавання
Бацька Луцый Элій Цэзар[d]
Маці Авідзія[d]
Жонка Анія Луцыла[d]
Дзеці меў 3-х дзяцей
Веравызнанне старажытнарымская рэлігія
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Родны бацька Луцыя Вера, Луцый Элій Вер, быў недоўгачасовы час спадчыннікам імператарскай улады; быўшы ўсыноўлены імператарам Адрыянам, ён неўзабаве сканаў (1 студзеня 138), незадоўга да самога Адрыяна. Пасля гэтага малалетні Луцый Вер стаў «спадчыннікам другой чаргі», які павінен быў атрымаць у спадчыну імперыю пасля Антаніна Пія разам з Маркам Аўрэліем.

Пасля скону Антаніна Пія 7 сакавіка 161 Марк і Луцый сталі імператарамі-суправіцелямі (з часам гэта практыка стане цалкам звычайнай). Марк Аўрэлій, які ў той час ужо быў ва ўладзе, зрабіў Луцыя Вера сваім суправіцелем, хоць сенат уручыў уладу толькі Марку.

У адрозненне ад сур’ёзнага і ўдумлівага Марка, Луцый Вер не падрыхтаваўся да ролі імператара і жыў толькі ў сваё задавальненне, праводзячы час у застоллях і забавах (парой непрыстойных). Антычныя гісторыкі адносяцца да яго крытычна і параўноўваюць з Неронам. Зрэшты, Луцый Вер не быў жорсткім. Сам Марк Аўрэлій у сваіх філасофскіх «Разважаннях» падкрэслівае супярэчлівасць вобразу Вера: «…брат у мяне быў такі, які сваім норавам мог заахвоціць мяне паклапаціцца пра сябе самога, а разам цешыў мяне павагай і цеплынёй».

У 162166 Вер камандаваў сіламі імперыі на Усходзе ў вайне з Парфянскім царствам. Падчас вайны ён аддаваўся сваім звычайным празмернасцям, але баязлівасці ці грэбавання сваімі воінамі не праяўляў. Па заканчэнні вайны Вер і Марк Аўрэлій зладзілі ў Рыме трыумф, а Луцый атрымаў яшчэ і мянушку «Армянскі» (лац.: Armeniacus).

Як і бацька, ён не адрозніваўся дужым здароўем і памёр меркавана ад апаплексічнага ўдару, не дажыўшы да 40 гадоў. Некаторыя гісторыкі лічаць, што прычынай яго смерці стала эпідэмія чумы, некаторыя гісторыкі кажуць пра воспу. Марк аплакваў Луцыя Вера, а сенат прылічыў яго да багоў («Боскі Вер»).

Зноскі

  • Lucio Vero // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б Луцый Вер, Цэзар Аўрэлій Аўгуст
  • Вер, Луций-Элий-Цезоний Коммод // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Луцый Вер, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    13015 снежня161169Антанін ПійАнтаніныЛацінская моваМарк АўрэлійСтудзень

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Гарады-героіКаштоўнасцьРабінавая ночСцяг БеларусіКрасная плошча (Масква)Ліберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)Павел УсаўЛявон Цімафеевіч БаразнаДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыПрыродны газРаскіданае гняздо (п’еса)Тлумачальны слоўнік беларускай мовыПаэтАПалаткаКаласы пад сярпом тваімБеларуская фанетыкаЛетнія Алімпійскія гульні 2024Максіміліян III ГабсбургГімн УкраіныХартыя'97Бачная зорная велічыняВярбаНеарамантызм18-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полкРыгор БарадулінКапіталізмВольга Іванаўна Чупрыс21vek.byАркаАляксандр БаршчэўскіКнігаўкаЧалавек пасярэдзінеЯзэп Нарцызавіч ДраздовічМагілёўская вобласць1943Праспект Машэрава (Мінск)Хведар Хведаравіч ГурыновічКасцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Будслаў)Полк КаліноўскагаШСтралаШпалерыРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаЭнрыка КарузаМатрыца (фільм)Java (мова праграмавання)Вера Аляксандраўна Палякова-МакейЧасопісКацярына Станіславаўна Хадасевіч-ЛісаваяАлег Антонавіч ЛойкаЗалужжа (Пухавіцкі раён)Пітэр ФондаПраспект Незалежнасці (Мінск)Алег Віктаравіч НавіцкіЗямля пад белымі крыламіУладзімір Уладзіміравіч ПуцінІлюмінаваны рукапісВіктар КарамазаўВалянцін Баляслававіч ТатарыцкіApraxiaТрыялетМоўная інтэрферэнцыяМагілёўСексШчасцеІзі ХарыкПрамысловасцьСвая моваГеаграфія сельскай гаспадаркіМікола ШабовічСуд у СлабадзеОрдэн Францыска СкарыныВольфганг Амадэй Моцарт🡆 More