Дызентэрыя

Дызентэрыя (ад ст.-грэч. — δυσεντερία; δυσ- (dus-, «плахі») + ἔντερα (éntera, «кішэчнік»)), крываўка — эпідэмічная хвароба з групы кішачных.

Дызентэрыя
Дызентэрыя
МКХ-10 A09.0, A03.9, A06.0 і A07.9
МКБ-9-КМ 009.2
MeSH D004403
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Узбуджальнік дызентэрыі ў чалавека — бактэрыі шыгелы (самы пашыраны від Флекснера і Зонэ). Крыніца інфекцыі — хворыя на дызентэрыю і бактэрыяносьбіты.

Пашырэнню дызентэрыі спрыяюць мухі, парушэнне асабістай гігіены і санітарнага стану ўстаноў водазабеспячэння і харчовых прадпрыемстваў. З харчовымі прадуктамі і вадой бактэрыі трапляюць у страўнікава-кішачны тракт і выклікаюць спецыфічнае запаленне язваў на слізістай абалонцы тоўстага кішэчніка.

Інкубацыйны перыяд 2 — 3, часцей 3 — 7 дзён.

Вострая дызентэрыя пачынаецца з павышэння температуры (37-38 °C), агульнай млявасці, дрэннага апетыту, схваткападобнага болю ў ніжняй часці жывата, вадкай (з крывёю і сліззю) і частай (5 — 10 разоў у суткі) дыярэяй. У апошні час амаль у 80 % хворых дызентэрыя бывае са слабымі клінічнымі прыкметамі. Цяжкая форма вострай дызентэрыі: высокая ліхаманка, ці гіпатэрмія, частая (30 — 40 разоў у суткі) дыярэя і інш. — трапляецца рэдка.

Хранічная дызентэрыя перыядычна абвастраецца.

Лячэнне: шпіталізацыя, лячэбнае харчаванне, антыбіётыкі, аральная дэгідратацыя салявымі растворамі.

Сярод сельскагаспадарчых жывёл на дызентэрыю хварэюць ягняты і парасяты. Заражэнне адбываецца праз корм, пітную воду і подсціл, забруджаныя выдзяленнямі хворых жывёл і бактэрыяносьбітаў.

Зноскі

Літаратура

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Дызентэрыя, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Эпідэмія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Лацінская моваІван Піліпавіч АкімачкінПралескаВыклічнікДжэніфер ЛоўрэнсКанадаЭтнагенез беларусаўКрысціна БесманЛаўрынас КашчунасРомбРыгор БарадулінТэорыя адноснасціБеларуская энцыклапедыяАўстра-ВенгрыяКаірАляксей ДудараўУкраінаNode.jsАральны сексСпіс беларускіх імёнВікісховішчаТэхасМіхась СтральцоўГамеланПій XIАлесь РазанаўДамінік РудніцкіКузьмінічы (Чавускі раён)Ідзі і глядзіВіктар Дзмітрыевіч ДаніленкаТэнісСпіс памерлых у 2024 годзеУнікодЛетнія Паралімпійскія гульні 2020Натуральная воспаЯўген Аляксандравіч ГлебаўДругая сусветная вайнаАда ЛаўлейсGoogle MapsКірыла ТураўскіКрыс ЭвертФК СевільяКаралеўскія батанічныя сады К’юВікіманія2004Партнёрства дзеля міруНіл ГілевічТаджыкістанГепатыт CПрыслоўеЗборная Іарданіі па футболеГродзенская вобласцьWayback MachineMacOSПаўстанне 1830—1831 гадоўІван Іванавіч НасовічКальцо (алгебра)Жазефіна БагарнэВялікая пандаСупрацьстаянне ў Ігл-ПасГызыларбатМоваПенелопа КрусТочка BYВялікае Княства ЛітоўскаеПрыметнікГольмійНавамыргарадскі раёнСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаТаджыкіМелатанін🡆 More