Вераніка Валер’еўна Цапкала: беларуская грамадская актывістка

Вераніка Валер’еўна Цапкала — беларуская грамадская актывістка, палітык, набыла вядомасць падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

Вераніка Валер’еўна Цапкала
Вераніка Валер’еўна Цапкала: Біяграфія, Грамадская дзейнасць, Сям’я
Род дзейнасці палітык, кіраўнік
Дата нараджэння 7 верасня 1976(1976-09-07) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Маці Яўгенія Шасцерыкова
Муж Валерый Цапкала
Дзеці Пётр, Андрэй
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзілася ў Магілёве. Маці — Яўгенія Шасцерыкова, сястра — Наталля Леанюк, дзед — пісьменнік Пётр Шасцерыкоў, муж — Валерый Цапкала.

Скончыла факультэт міжнародных адносін БДУ, вучылася ў Вышэйшай школе кіравання і бізнесу БДЭУ, таксама вывучала пытанні бізнес-менеджменту ў Нацыянальным інстытуце мікра-, малога і сярэдняга бізнесу ў Хайдарабадзе (Індыя). Працавала ў кампаніі velcom (А1), цяпер працуе старшым менеджэрам па развіцці бізнесу ў краінах СНД і Чорнага мора ў кампаніі Microsoft.

На фоне рэпрэсій, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі (2020), з мужам і дзецьмі пакінула Беларусь; пад канец года сям’я пераехала ў Латвію.

Грамадская дзейнасць

Брала актыўны ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года: спачатку разам з супругам — Валерам Цапкалам — падчас паездак па гарадах Беларусі, збору подпісаў, а пасля адмовы ў рэгістрацыі Валеру Цапкалу ўзначаліла штаб былога прэтэндэнта ў кандыдаты.

16 ліпеня 2020 года адбылося аб’яднанне штабоў Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. «Трыумвірат» ці «тры грацыі» — трыа, якое атрымалася ў выніку аб’яднання штабоў — Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава, Вераніка Цапкала — разам зрабілі вялікі тур па краіне, дзе іх сустракалі тысячы жыхароў: Дзяржынск (некалькі сотняў), Мінск (больш за 7 тысяч ), Барысаў (больш за тысячу), Глыбокае (каля тысячы), Наваполацк (каля 3 тысяч), Віцебск (каля 8 тысяч), Орша (больш за тысячу), Магілёў (каля 4 тысяч), Бабруйск (каля 6 тысяч), Жлобін (больш за тысячу), Рэчыца (каля тысячы), Гомель (каля 10 тысяч), Мінск (каля 60 тысяч), Смаргонь (некалькі сотняў), Маладзечна (каля 3 тысяч), Ліда (каля 2 тысяч), Гродна (7–10 тысяч), Ваўкавыск (каля 3 тысяч), Слонім (каля 2 тысяч), Баранавічы (каля 7 тысяч), Брэст (каля 18 тысяч). Таксама планаваліся агітацыйныя сустрэчы ў Бярозе, Слуцку і Салігорску, але з-за рызыкі правакацый і іншых незалежных ад аб’яднанага штаба прычын яны не адбыліся.

Галоўныя тэзісы паводле выступаў:

  • Правядзенне сумленных выбараў у Беларусі
  • Вызваленне палітвязняў
  • Бяспека дзяцей
  • Эміграцыя моладзі
  • Належны ўзровень пенсіі

Сям’я

Узнагароды

Зноскі

  • «Выходить с женой в свет — нормально. Люди хотят видеть, кто рядом с президентом». Интервью с Вероникой Цепкало Архівавана 3 чэрвеня 2020.
  • «Нам потребовалось всего 15 минут, чтобы договориться». Три главные женщины беларуской политики ответили, что будет с выборами
  • Сястра Калесьнікавай атрымала за Марыю ў Штутгарце нямецкую прэмію ў галіне правоў чалавека . Радыё Свабода. Праверана 4 ліпеня 2021.
  • Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкале прысудзілі Прэмію імя Льва Копелева за мір і правы чалавека . Белсат (15 красавіка 2021). Праверана 16-4-2021.
  • Fritz-Csoklich-Preis: Auszeichnung für Frauen-Trio (ням.). Die Presse (16 ліпеня 2021). Праверана 17 ліпеня 2021.
  • [1] Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала атрымалі прэмію імя Карла Вялікага
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Вераніка Валер’еўна Цапкала, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Вераніка Валер’еўна Цапкала БіяграфіяВераніка Валер’еўна Цапкала Грамадская дзейнасцьВераніка Валер’еўна Цапкала Сям’яВераніка Валер’еўна Цапкала УзнагародыВераніка Валер’еўна Цапкала СпасылкіВераніка Валер’еўна ЦапкалаПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ПраграмістЛідаКорпус марской пяхоты ЗШАЯрдРуская моваПершая сусветная вайнаІарданіяБеларускае выдавецкае таварыстваСакавікЖураўліны крыкНігерыяЕўропаВайна на ўсходзе УкраіныАнглійская моваПошукавая аптымізацыяБеларускі арабскі алфавіт45Алёна Іванаўна ШкрумАмерыканскі варыянт англійскай мовыНовая зямля (паэма)ПагоняКітайІнтэрнэтВікісховішчаБагданаўка (Лунінецкі раён)МаскваМастацтваСтыль (мова)Кірыла ТураўскіПімен ПанчанкаВінцэнт Дунін-МарцінкевічJavaScriptНаш крайБарыс Аляксеевіч КрэпакСамоМікола ГусоўскіАрганічныя рэчывыАфіныКуфарБеларуская літаратураБасяКарлес ПучдэмонКапэльбрукеБаравое (Глыбоцкі раён)Сяргей БульбаЯхвеМарыя ПшаздзецкаяПалац Сапегаў (Гродна)Каласы пад сярпом тваімGemeinsame NormdateiБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўНджаменаДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваOnliner.byВячаслаў Яўгенавіч ЯўсееўБаявік (кінажанр)Марс17 лютагаТворны склонІнфлюэнсерЭквадорБразіліяКірыліцаУладзіслаў ВазаЧорны замак АльшанскіБеларуская Народная РэспублікаГісторыя БеларусіПАЗ-3205ГарэлкаКалядыSoldatКантонскі дыялектАнгкор-ВатАперацыя «Цыклон»🡆 More