Iron Maiden

«Iron Maiden» — брытанскі хэві-метал гурт, заснаваны Стывам Харысам у 1975.

Гурт выпусціў 14 студыйных альбомаў, 9 канцэртных запісаў, 4 міні-альбомы і 8 зборнікаў.

Iron Maiden
Выява лагатыпа
Iron Maiden
Асноўная інфармацыя
Жанры хэві-метал, новая хваля брытанскага хэві-метала[d] і метал
Гады 1975 — нашы дні
Краіна Iron Maiden Вялікабрытанія
Горад Лондан
Адкуль Лейтан[d]
Мова песень англійская
Лэйблы EMI[d], Capitol Records і Epic Records
Склад
ironmaiden.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гурт лічаць адным з заснавальнікаў паджанру НВОБХМ (з анг. NWOBHM — New Wave Of British Heavy Metal). Гурт набыў папулярнасць у 1980-я і пасля шэрагу змен у складзе запісаў некалькі залатых і платынавых альбомаў: The Number of the Beast (1982), Piece of Mind (1983) і іншыя.

Гісторыя

Першыя часы (1975—1978)

Пасля таго, як Стыў Харыс пакінуў свой былы гурт Smiler, у 1975, напярэдадні Новага года ён стварыў гурт Iron Maiden. Сам Гарыс кажа, што такую назву ён абраў у гонар стужкі па рамане Аляксандра Дзюма «Чалавек у жалезнай масцы», дзе ўбачыў аднайменнае прыстасаванне для катавання.

Стыў Харыс і Дэйв Мюрэй — былі і застаюцца найбольш «сталымі» членамі гурта. Першы вакаліст Пол Дэй быў звольнены за «недахоп энергіі і харызмы на сцэне». Спачатку яго змяніў Дэніс Вілкок, прыхільнік гурта Kiss. У 1977 годзе гурт наняў яшчэ аднаго гітарыста Боба Соера, што выклікала некаторыя непаразуменні паміж Мюрэем і Вілкокам. З-за чаго Гарыс быў вымушаны звольніць абодвух. Такім чынам склад гурта на канцэрце ў Брыджхаўсе (лістапад 1977) быў наступны: клавішныя — Тоні Мур, гітара — Тэры Вепрэм, ударныя — Бэры Пёркіс. Выступ быў настолькі няўдалым, што Гарыс быў вымушаны звольніць усіх, аднавіць Дэйва Мюрэя на пасадзе гітарыста і наняць ударніка Дуга Сэмпсана.

Шлях да папулярнасці (1978—1981)

Выпадковая сустрэча ў пабе Red Lion (Лейтанстоўн) прывяла да з’яўлення ў гурце новага вакаліста Поля Ды’Ана.

Нягледзячы на тое, што гурт існаваў ужо тры гады, бракавала запісаных кампазіцый. Таму, напярэдадні Новага Года ў 1978, члены гурта запісалі дэма-альбом The Soundhouse Tapes. Нягледзячы на тое, што ў альбоме было толькі тры песні, усе 500 копій вельмі хутка раскупілі. Адна з кампазіцый "Prowler" заняла першае месца ў рэйтынгу Neal Kay’s Heavy Metal Soundhouse charts часопіса Sounds. Яшчэ дзве кампазіцыі «Sanctuary» і «Wrathchild» увайшлі ў зборнік Metal for Muthas (15 лютага 1980).

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

  • 1980 — Iron Maiden
  • 1981 — Killers
  • 1982 — The Number of the Beast
  • 1983 — Piece of Mind
  • 1984 — Powerslave
  • 1986 — Somewhere in Time
  • 1988 — Seventh Son of a Seventh Son
  • 1990 — No Prayer for the Dying
  • 1992 — Fear of the Dark
  • 1995 — The X Factor
  • 1998 — Virtual XI
  • 2000 — Brave New World
  • 2003 — Dance of Death
  • 2006 — A Matter of Life and Death
  • 2010 — The Final Frontier
  • 2015 — The Book of Souls
  • 2021 — Senjutsu

Уплыў Iron Maiden

Шмат іншых гуртоў запісалі мноства трыб'ютаў Iron Maiden, у запісе апошняга ўдзельнічалі такія гурты, як Metallica і Machine Head :

  • Made in Tribute (1997)
  • A Call to Irons (1998)
  • A Call to Irons 2 (1999)
  • Maiden America (1999)
  • Children of the Damned (1999)
  • 666 The Number One Beast (1999)
  • 666 The Number One Beast Volume 2 (Final Chapter) (1999)
  • Transilvania 666 (2000)
  • Slave to the Power (2000)
  • Made in Scandinavia (2001)
  • A Call to Irons Volumes I & II (2001)
  • Tribute to the Beast (2002)
  • Tribute to the Beast Vol. 2 (2003)
  • Anatomy of Evil (2003)
  • Piano Tribute to Iron Maiden (2005)
  • Maiden Heaven (2008)

Зноскі

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Iron Maiden, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Iron Maiden ГісторыяIron Maiden ДыскаграфіяIron Maiden Уплыў Iron Maiden СпасылкіIron Maiden1975ВялікабрытаніяСтыў ХарысХэві-метал

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Аўгуст Аляксандр ЧартарыйскіПланетаЛюдміла РублеўскаяЕжы ГедройцGemeinsame NormdateiЯкуб ТатаркевічГеоргій МарчукЖаўнаПрызнанне Галадамору генацыдамПратэсты ў Беларусі (2020—2021)ВолатРасійска-ўкраінская вайнаРада Беларускай Народнай РэспублікіАнджэла БадаламенціБарташы (Шчучынскі раён)Першая сусветная вайнаКандрат КрапіваМы выйдзем шчыльнымі радаміЭдзі АгняцветГарбачэва (Вілейскі раён)6СірмійЧыкагаСвятлана Міхайлаўна ЛясовічКарл X БурбонМарыяна РахойРаКузьма ЧорныБеларуская міфалогіяВуліца Дворышчы (Мінск)ДасакратыкіАлаіза ПашкевічЯкуб КоласРасціслаў ЛапіцкіСакавікНавакольнае асяроддзеБабінавічы (Лёзненскі раён)Уладзімір Ісакавіч ШолкКантонскі дыялектSony Music EntertainmentНавуковы стыльНадвор’еФрэнсіс Скот ФіцджэральдРональд РосВенгрыяНа ростаняхРэпрадуктыўная сістэма чалавека1706Iva SativaГенадзь Пятровіч ПашкоўКуфарТрасянкаШасцідзясятнікіАндрэй МакаёнакСад знічак (тэлесерыял, 2018)Аляксей ДудараўРумыніяНаша Ніва (1991)Эндру Джон УайлсArchive.isТ-44BetfairБеларуская народная дэманалогіяВаршаваГербы гарадоў БеларусіБерасцейская унія29 красавікаГуканне вясныІван Мележ🡆 More