Samand — легкавы аўтамабіль з кузавам седан іранскага вытворцы Iran Khodro (IKCO).
Пабудаваны на базе Peugeot 405. Выпускаўся з 2001 па 2022 год.
На выбар прапануецца чатыры камплектацыі.
Самы просты Samand Basic — ёсць гідраўзмацняльнік руля, рэгуліроўка рулявы калонкі па нахіле, еўрапейская касетная аўтамагнітола, цэнтральны замак з дыстанцыйным кіраваннем, электрычныя шклапад'ёмнікі пярэдніх дзвярэй, падагрэў задняга шкла і сталёвыя колы.
Наступная камплектацыя Samand EL — больш поўная, у аўтамабілі з'яўляецца кандыцыянер. Са жніўня 2006г аўтамабілі ў гэтым варыянце выканання могуць дадаткова камплектавацца ABS.
На прыступку вышэй стаіць Norma, якая дадасць да спісу абсталявання сігналізацыю, падагрэў электралюстэрак, электрашклападымальнікі ззаду і 15-цалёвыя колы.
Samand LX з’явіўся ў 2004 годзе. Samand LX прапануецца з ABS, парктронікам і пярэднімі сядзеннямі з электрычнымі рэгуляваннямі, лёгкасплаўныя дыскі ў якасці опцыі.
Samand LX XU7 абсталяваны рухавіком аб’ёмам 1,8 л. Samand LX EF7 (выпускаўся з 2008 года) мае рухавік аб’ёмам 1,7 л і быў даступны як у бензінавай, так і з двухпаліўнай версіі, якая акрамя бензіна выкарыстоўвала ў якасці паліва сціснуты прыродны газ.
Samand LX XU7 | Samand LX EF7 | Samand LX/CNG | |
---|---|---|---|
Кузаў | чатырохдзверны седан | ||
Даўжыня, мм | 4502 | ||
Шырыня, мм | 1903 | ||
Вышыня, мм | 1460 | ||
Колавая база, мм | 2671 | ||
Каляіна (пярэдняя/задняя), мм | 1450/1440 | ||
Падрыхтаваная маса, кг | 1220 | 1240 | 1350 |
Аб’ём багажнага аддзялення, л | 500 | 350 | |
Аб’ём паліўнага бака, л | 60 | бензінавы: 60 газавы балон: 75 | |
Рухавік | |||
Тып | бензінавы | бензін + газ (CNG) | |
Мадэль рухавіка | XU7 | EF7 | EF7 |
Аб’ём, см³ | 1761 | 1645 | 1645 |
Дыяметр цыліндра х Ход поршня, мм | 81,4 х 83 | 78,6 х 72 | 78,6 х 72 |
Магутнасць | 100 к.с. пры 6000 пры аб/хв | 113 к.с. пры 6000 пры аб/хв | 113 к.с. пры 6000 пры аб/хв 100 к.с. на газу |
Макс. круцільны момант пры аб/хв | 153 Н·м пры 3000 аб/хв | 155 Н·м пры 3500-4500 аб/хв | 155 Н·м пры 3500-4500 аб/хв 136 Н·м на газу |
Трансмісія | |||
Каробка перадач | механічная, пяціступеньчатая | ||
Прывад | пярэдні | ||
Хадавая частка | |||
Рулявы механізм | з гідраўзмацняльнікам | ||
Тармазы | спераду — дыскавыя, ззаду — барабанныя | ||
Шыны | 185/65 R15 | ||
Характарыстыкі | |||
Макс. хуткасць, км/г | 185 | 190 | 188 |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 13,1 | 12 | 13,5 |
Сярэдні расход паліва | 8,43 л/100 км | 7,49 л/100 км | 8,5 м³/100 км |
У першы год было выраблена 1000 машын.
У перыяд з сакавіка 2005 па сакавік 2006 года (1384 год паводле іранскага календара) выпусцілі 65 514 машын Саманд.
У чэрвені 2006 года ў Азербайджане ў горадзе Шэмаха пачалася зборка аўтамабіляў пад мясцовай назвай AzSamand. Гэты завод стаў першай вытворчай пляцоўкай за межамі Ірана. Паводле некаторых звестак работа працягвалася да 2010 года.
У жніўні 2016 года IKCO стварыла сумеснае прадпрыемства з азербайджанскім ААТ «Аўтамабільная кампанія «Хазар» AzerMash у Нефтэчалінскім індустрыяльным парку. У лістападзе 2018 года пачаўся выпуск Samand пад брэндам «Khazar».
З верасня 2006 года седаны Samand збіралі ў Беларусі на заводзе Юнісон па так званай тэхналогіі SKD-1 — фактычна, гэта буйнавузлавая «адвёрткавая» зборка. Машынакамплекты прыходзілі з Ірана: асобна звараны і афарбаваны кузаў, асобна рухавік з каробкай перадач і іншыя камплектуючыя — элементы пярэдняй і задняй падвескі, сістэма выпуску, бамперы, сядзенні, абіўка салона.
Беларускі Samand выпускаўся толькі ў камплектацыі LX. У спісе абсталявання значацца кандыцыянер, ABS, электрашклапад’ёмнікі вокнаў усіх дзвярэй, электрапрывад і абаграванне вонкавых люстэркаў, гідраўзмацняльнік руля, рэгуляваная рулявая калонка, русіфікаваны маршрутны камп’ютар, парктронік, легкасплаўныя колы, CD/mp3-аўдыёсістэма, цэнтральны замок з дыстанцыйным кіраваннем, сігналізацыя, сталёвая абарона картэра.
Большасць аўтамабіляў рэалізоўвалася пры дапамозе адміністрацыйнага рэсурсу і былі пастаўлены ў розныя дзяржаўныя органы і прадпрыемствы. У лютым 2013 года пасол Ірана ў Беларусі заявіў аб фактычным спыненні праекта.
2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 |
---|---|---|---|---|---|---|
? | 271 | 365 | 161 | 227 | 230 | 190 |
Колькасць зарэгістраваных аўтамабіляў Samand у Беларусі станам на 1 студзеня 2019 года:
Рэгіён | Агульная колькасць | Індывідуальныя ўладальнікі | Прадпрыемствы і ўстановы |
---|---|---|---|
Брэсцкая вобл. | 196 | 15 | 181 |
Віцебская вобл. | 247 | 33 | 214 |
Гомельская вобл. | 177 | 19 | 158 |
Гродзенская вобл. | 106 | 7 | 99 |
Магілёўская вобл. | 117 | 12 | 105 |
Мінская вобл. | 365 | 201 | 164 |
Мінск | 285 | 49 | 236 |
У 2008 годзе пачалася зборка аўтамабіляў у Сенегале на сумесным прадпрыемстве Seniran Auto ў горадзе Ціес. У лютым 2011 года Сенегал разарваў дыпламатычныя адносіны з Іранам з-за паставак зброі сепаратысцкім групоўкам у рэгіён Казаманс. Выпуск аўтамабіляў таксама быў скончаны.
Вытворчасць машын была адноўлена ў снежні 2021 года.
IKCO Samand на Вікісховішчы |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article IKCO Samand, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.