Burger King (Бургер Кінг) — амерыканская кампанія, уладальнік глабальнай сеткі рэстаранаў Burger King.
Першы рэстаран пад назвай «Insta-Burger King» адкрыты 4 снежня 1954 года ў прыгарадзе Маямі.
У 1954 годзе кампанія сутыкнулася з фінансавымі праблемамі, і яе выкупілі Дэвід Эджартан і Джэймс Маклэмар. Першае, што яны зрабілі, — перайменавалі кампанію на Burger King.
За паўстагоддзя ўладальнікі кампаніі змяніліся чатыры разы, апошні — бразільская кампанія 3G Capital, якая купіла пакет акцый у 2010 годзе.
У канцы 2013 года Burger King паведаміў, што мае 13000 рэстаранаў у 79 краінах, 66 % рэстаранаў знаходзіцца ў ЗША, і 99 % усіх рэстаранаў кіруецца прыватнікамі.
У 2015 годзе адкрыты першы рэстаран у Беларусі.
Першы рэстаран адкрыўся ў 1954 годзе і называўся «Insta-Burger King».
На 2020 год у ЗША 7295 рэстаранаў, больш за ўсё ў Тэхасе — 588.
У Аўстраліі «Burger King» перайменаваны на «Hungry Jack's», бо гандлёвае найменне «Burger King» належыць іншай кампаніі.
Першы «Hungry Jack’s» у Аўстраліі адкрыты 18 красавіка 1971 года.
У 1996 годзе кампанія адкрыла першы «Burger King» у Аўстраліі, нягледзячы на існаванне «Hungry Jack’s», бо да 2001 года паміж рэстаранамі былі судовыя разбіральніцтвы.
У 2001 годзе рэстараны аб’ядналіся ў «Hungry Jack’s».
На 2020 год у Аўстраліі 420 рэстаранаў «Hungry Jack’s».
Першы рэстаран адкрыты 9 ліпеня 2015 года ў Мінску. Таксама ў першы дзень запрацавала сістэма рэфіл, якая дазваляе да канца дня даліваць напоі.
На 2022 год у Беларусі 39 рэстаранаў: 20 у Мінску, 4 у Гродна, па 3 у Віцебску і Гомелі, па 2 у Брэсце і Магілёве, па 1 у Полацку, Жлобіне, Мазыры, Салігорску і Нацыянальным аэрапорце Мінск.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Burger King, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.