Язафат Залескі

Язафат Залескі (польск.: Józafat Zaleski, лац.: Josaphat Zaleski; 16 верасня 1785, Чэрск – 23 студзеня 1868, Цярнопаль) – каталіцкі прапаведнік і педагог.

Язафат Залескі
польск.: Józafat Zaleski, лац.: Josaphat Zaleski
Дата нараджэння 16 верасня 1785(1785-09-16)
Месца нараджэння Чэрск
Дата смерці 23 студзеня 1868(1868-01-23) (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера філалогія
Месца працы Полацкі езуіцкі калегіум, Полацкая езуіцкая акадэмія, калегіумы ў Цярнопалі і Новым Сончы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Полацкая езуіцкая акадэмія

Біяграфія

Беларускі этап

5 верасня 1804 г. уступіў у Таварыства Ісуса. У 1804-1806 гг. праходзіў выпрабаванні ў Дынабургскім навіцыяце . З 1806 па 1809 гг. вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Наступныя пяці гадоў працуе ў Санкт-Пецярбургу: прафесар інфімы і нямецкай мовы (1809-1810), прафесар граматыкі, сінтаксіса і французскай мовы (1810-1812) і прэфект канвікта (1812-1814).

У 1814 г. вярнуўся ў Полацк, дзе вывучаў тэалогію (1814-1817) ў Полацкай езуіцкай акадэміі і сам займаў пасаду прафесара рускай мовы і літаратуры (1814-1817). Пасля заканчэння акадэміі – прафесар права, дыпламатыі і усеагульнай гісторыі (1817-1819) і прафесар рымскага, расійскага і польскага публічнага права (1819-1820). 23 студзеня 1819 года атрымаў навуковую ступень доктара тэалогіі і кананічнага права.

Уваходзіў у рэдакцыю “Полацкага штомесячніка” і надрукаваў у ім дзве працы. Шмат публікаваўся ў маскоўскіх і пецярбургскіх перыядычных выданнях. Рабіў пераклады на русскую мову (напрыклад, Франсуа Селестен де Луан де ла Кудре. Теоретическіе и практическіе уроки, для наблюденія долготы на море, посредствомъ разстоянія Луны отъ Солнца или от звездъ. Петербург, 1813 г.).

«Аўстрыйскі» этап

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) ў лютым 1821 г. пераязджае ў Львоў, а потым у Падкамень. 9 лютага 1823 г. даў манаскія абяцанні. Прафесар лацінскай граматыкі і філалогіі ў Цярнопалі (1822—1832) і прафесар гісторыі царквы ў Новым Сончы (1832—1837). Прапаведнік у Львове (1837—1841) і Цярнопалі (1841—1848). Пасля пачатку «Вясны народаў» і выдалення езуітаў з Аўстрыйскай імперыі — місіянер Львоўскага арцыбіскупа Лукаша Баранецкага (1848—1858). Нягледзячы на моцныя праблемы са зрокам, у 1864—1867 гг., працуе прафесарам гісторыі ў цярнопальскім канвікце. Памёр 23 студзеня 1868 г. і пахаваны ў Цярнопалі.

Ацэнка дзейнасці

Станіслаў Залэнскі, вядомы гісторык Таварыства Ісуса, аддае належнае Язафату Залескаму: “Гэта ён заахвоціў мяне да напісання першай маёй кніжкі “Czy jezuicy zgubili Palską” і навучыў цаніць беларускіх езуітаў”.

Зноскі

Літаратура

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773–1905. Cz. 1 : 1773–1820. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. – 517 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820-1905. Cz. 2. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. – s. 518-1300.

Tags:

Язафат Залескі БіяграфіяЯзафат Залескі Ацэнка дзейнасціЯзафат Залескі ЛітаратураЯзафат Залескі16 верасня1785186823 студзеняЛацінская моваПольская моваЦярнопальЧэрск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Арганічныя рэчывыБахмутНджаменаМіхась СтральцоўГуканне вясныXMPPЛашанцыКастусь КаліноўскіПрамысловасць БеларусіБеларускія татарыМар’ян ДуксаМікола ГусоўскіНародны АльбомЛічэбнікЯнка КупалаБатанічныя помнікі прыродыМарсАўтамагістраль ВолгаБеларуская фанетыкаЯнка МаўрOnliner.byБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяў1706Кіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішчаКупаллеАўтамагістраль Урал21vek.byДзікае паляванне караля СтахаКубаБаза даныхРамаданBrockhaus EnzyklopädieАлаіза ПашкевічІван ШамякінСацыял-дэмакратычная партыяЭнцыклапедыяНасельніцтва БеларусіАдам ЧартарыйскіРасійская акупацыя КрымаКаласы пад сярпом тваімОршаСамаліАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаСінгапурСлавенская моваАлёна Іванаўна ШкрумСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікРыжскі мірны дагавор (1921)Павел Аляксандравіч ХарланчукПятрусь БроўкаРуская моваГубыВасіль БыкаўБульбаБаявік (кінажанр)ВейшнорыяЭштан КутчэрЯн ПятроўскіПрыказкаВасіль Савіч ГарбацэвічКіншасаВенаНобелеўскія лаўрэаты з БеларусіБасяАрганізацыя Аб’яднаных НацыйНаталля Аляксееўна АрсенневаСяргей Васілевіч БесарабГарэлкаКрыж Ефрасінні ПолацкайКапэльбрукеМанголіяВолатБеларуская народная дэманалогіяДзяды🡆 More