Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі з Вялікім княствам Кракаўскім, княствамі Асвенціма і Затора (лац.: Regnum Galiciae et Lodomeriae, ням.: Königreich Galizien und Lodomerien mit dem Großherzogtum Krakau und den Herzogtümern Auschwitz und Zator; польск.: Królestwo Galicji i Lodomerii wraz z Wielkim Księstwem Krakowskim i Księstwem Oświęcimia i Zatoru; укр.: Королівство Галичини та Володимирії з Великим князіством Краківським і князівствами Освенцима і Затору), скарочана Галіцыя — каронная зямля на ўсходзе Габсбургскай манархіі (пазней Аўстрыйскай імперыі, Аўстра-Венгрыі з 1867 года), са сталіцай у Львове, утвораная пасля падзелу Рэчы Паспалітай ў 1772 годзе.
Складалася з Чырвонай Русі, Падолля і Малой Польшчы. Была пераважна населена палякамі, украінцамі і яўрэямі. Яна была падзелена на Усходнюю Галіцыю са сталіцай у Львове (хаця Львоў таксама быў сталіцай усёй Галіцыі) і Заходнюю Галіцыю са сталіцай у Кракаве.
каронная зямля | |||||
Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Königreich Galizien und Lodomerien; польск.: Królestwo Galicji i Lodomerii; укр.: Королівство Галичини та Володимирії | |||||
| |||||
| |||||
1772 — 1918 | |||||
Сталіца | Лемберг | ||||
Мова(ы) | нямецкая, польская, украінская, русінская | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая, польская і украінская мова | ||||
Рэлігія | Рымска-каталіцкая царква, Украінская грэкакаталіцкая царква | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Дынастыя | Габсбургі | ||||
кароль Галіцыі і Ладамерыі | |||||
• (1772—1790) | Марыя Тэрэзія (1772—1780) і Іосіф II (1780—1790) | ||||
• (1790—1792) | Леапольд II | ||||
• (1792—1835) | Франц II | ||||
• (1835—1848) | Фердынанд I (Аўстрыйскі) | ||||
• (1848—1916) | Франц Іосіф I | ||||
• (1916—1918) | Карл I Аўстрыйскі | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Упершыню назва Галіцыя ўжыта венгерскім каралём Андрашам II, які пасля смерці ў 1205 годзе галіцкага князя Рамана Мсціславіча прэтэндаваў на сталец Галіцка-Валынскай Русі і быў каранаваны як «Божай літасцю кароль, Венгрыі, Далмацыі, Харватыі, Рыма, Галіцыі і Ладамерыі» (лац.: Dei gratia, Hungariae, Dalmatiae Croatiae, Romae, Seruiae, Galliciae, Lodomeriaeque rex). Манархі з дынастыі Раманавічаў таксама выкарыстоўвалі ў сваіх тытулах гэтая назва. Нашчадкі Данілы Раманавіча мелі тытул «Rex Russiae» (часцей «Regis Rusie») і «duces totius terrae Russiae, Galicie et Ladimirie» («кароль Русі» і «князь усёй зямлі рускай, галіцкай і ўладзімірскай».
У старажытнарускай Галіцка-Валынскай дзяржаве пасля згасання мужчынскай лініі роду кіруючай дынастыі Раманавічаў, быў закліканы на прастол унук караля Русі Юрыя I Львовіча Баляслаў-Юрый Тройдзенавіч, сын Марыі Юр’еўны і Тройдзеня І Пяста. Пасля яго смерці ў 1340 годзе пачаліся войны за галіцка-валынскую спадчыну, у выніку якіх Галіцкая зямля ўвайшла ў склад Польскага каралеўства Казіміра Вялікага з дынастыі Пястаў, а Валынь засталася за Гедзімінавічамі. Яшчэ ў канцы XIII стагоддзя як пасаг за дачкой Льва Данілавіча ўладанні ў Закарпацці адышлі да венгерскай кароны. Венгерскі і потым кароль польскі Людовік I Вялікі ўключыў Галіцкую зямлю ў склад Венгрыі на 1372—1387 гг., але яго дачка Ядвіга, каралева Польшчы, уключыла Галіцкае каралеўства ў склад каралеўства Польскага ў 1387 г. У 1434 годзе з Галіцка-Валынскага земляў кароль Уладзіслаў III Варненчык утварыў ваяводствы і затым Галічына нароўні з Валынню ўвайшла ў склад Рэчы Паспалітай у якасці польскіх каронных земляў. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Рускае, частка Кракаўскага i Белзскага ваяводствы ўвайшлі ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі, потым Аўстрыйскай імперыі і затым Аўстра-Венгрыі як ўсходняя частка каралеўства Галіцыі і Ладамерыі. У 1775 годзе да яго, як Чарнавіцкая акруга, адышла і Букавіна, гістарычна румынская (малдаўская) вобласць, анексаваная Расійскай імперыяй у Турцыі і затым саступленая ёю Аўстрыйскай імперыі. У каралеўстве ўвесь час ішла палітычная барацьба паміж палякамі і ўкраінцамі.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Кракаў адышоў да Аўстрыі (Галіцыя), але ў 1809 годзе быў уключаны ў склад Герцагства Варшаўскага. У 1815 годзе Кракаў і наваколлі былі абвешчаны вольным горадам (Вольны горад Кракаў). Паражэнне Кракаўскага паўстання ў 1846 годзе прывяло да паўторнага ўключэння Кракава і ўсёй тэрыторыі Вольнага горада Кракава ў аўстрыйскую Галіцыю.
У Львове да пачатку XX стагоддзя колькасць палякаў была ўтрая больш за колькасць украінцаў; горад лічыўся адной з польскіх культурных сталіц. Палякі пераважалі ва Усходняй Галіцыі сярод гарадскога насельніцтва і эліты (асабліва землеўладальніцкай), што падтрымлівала іх уяўленне аб Галіцыі як пра цалкам польскую зямлю. Усяго паводле даных перапісу 1910 года, ва Усходняй Галіцыі з 5 300 000 жыхароў польскую мову назвалі роднай 39,8 %, украінскую — 58,9 %; зрэшты, гэту статыстыку падазраюць у неаб’ектыўнасці, бо чыноўнікі, якія праводзілі перапіс, былі галоўным чынам этнічныя палякі. Акрамя таго, у польскамоўнае насельніцтва ўваходзяць таксама этнічныя яўрэі. У Заходняй Галіцыі палякі складалі каля 90 % насельніцтва, яўрэі — менш за 10 %.
Пасля распаду Аўстра-Венгрыі на тэрыторыі Галіцыі кароткі час існавалі Руская народная рэспубліка лемкаў, Заходне-Украінская народная рэспубліка і Галіцыйская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка, аднак па выніках савецка-польскай і ўкраінска-польскай войнаў уся тэрыторыя каралеўства ўвайшла ў склад Другой Рэчы Паспалітай.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай частка Польшчы ўвайшла ў склад новастворанай аўстрыйскай правінцыі — Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі. Сталіцу правінцыі планавалася зрабіць у Ярославе (горадзе, размешчаным у цэнтры каралеўства), разглядалася таксама кандыдатура Пшэмысля, аднак урэшце ўлады спыніліся на Львове, як на самым вялікім горадзе правінцыі.
Спачатку ў 1774 годзе тэрыторыя каралеўства была падзелена на 6 цыркулаў: белзскі, чарвонарускі, кракаўскі, люблінскі, падольскі і сандамірскі. Тыя адпаведна былі падзелены на 59 дыстрыктаў. У 1777 годзе колькасць раёнаў было паменшана да 19, а ў 1782 годзе адміністрацыйны падзел быў рэарганізавана, і каралеўства стала дзяліцца на 19 цыркулаў.
Канчатковыя межы правінцыі былі ўсталяваны на Венскім кангрэсе, а каронным краем яна стала з 1850 года.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.