Полацкі Езуіцкі Калегіум

Полацкі езуіцкі калегіум — сярэдняя навучальная ўстанова езуітаў у Полацку.

Заснаваны ў 1580 годзе. У 1812 г. ператвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію.

Полацкі езуіцкі калегіум
Полацкі Езуіцкі Калегіум
Міжнародная назва Collegium Polocense Societatis Jesu
Заснаваны 1580
Год закрыцця 1820
Рэарганізаваны у Полацкую езуіцкую акадэмію
Год рэарганізацыі 1812
Размяшчэнне Полацк, Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Езуіцкі калегіум быў заснаваны ў 1580 годзе (у 1581 годзе П. Скаргам)) г. як сярэдняя навучальная ўстанова езуітаў.

У гэтым жа годзе на востраве Заходняй Дзвіны быў пабудаваны будынак калегіума. У 1-й палове XVII ст. пасля пажару быў пабудаваны драўляны касцёл Святога Стафана і будынкі калегіума і вучылішча на новым месцы паміж Верхнім замкам і пасадам. У 1750 годзе быў пабудаваны мураваны 3-павярховы будынак.

Калегіум паступова развіваўся да 1772 г., калі пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай усходняя частка Беларусі была далучана да Расійскай імперыі. У ліку далучаных да Расіі гарадоў быў і Полацк. Праз год пасля гэтай падзеі, гэта значыць у 1773 г., дзейнасць ордэна езуітаў была забаронена рашэннем папы рымскага (брэвэ Dominus ac Redemptor). Аднак Кацярына II дадзенае рашэнне не падтрымала і на тэрыторыі імперыі езуіты працягнулі сваю дзейнасць. Полацк фактычна стаў іх сталіцай. Больш таго, 2 лютага 1780 г. пры Полацкім калегіуме быў адкрыты адзіны ў тагачаснай Еўропе езуіцкі навіцыят (установа для падрыхтоўкі манахаў).

Пры калегіуме ствараўся і найбуйнейшы кнігазбор горада. Бібліятэка Полацкага езуіцкага калегіума стала адным з цэнтраў інтэлектуальнага жыцця Беларусі, была прадметам пастаяннага клопату полацкіх езуітаў. Пры калегіуме дзейнічала друкарня.

Ператварэнне ў акадэмію

Прапанова аб стварэнні ў Полацку ўніверсітэта была выказана імператару Аляксандру I у 1807 годзе, калі ён другі раз наведаў гэты беларускі горад (упершыню ў Полацку і мясцовым калегіуме ён пабываў у чэрвені 1802 года). Імператару прапанова не адразу прыйшла даспадобы (на першым этапе яго рэфарматарскай дзейнасці былі адкрыты ўніверсітэты ў Дэрпце, Вільні, Харкаве, Казані), і спатрэбілася яшчэ 4 гады, перш чым 12 студзеня 1812 года сваім указам ён абвясціў: «Во уважение представленного Нам желания белорусского дворянства и пользы для науки от соревнования между несколькими училищами равной степени, признали мы за полезное возвести» калегіум у Полацкую езуіцкую акадэмію, якая атрымала статус універсітэта. Полацкая езуіцкая акадэмія была першай і на той час адзінай вышэйшай навучальнай установай тэрыторыі на сучаснай Беларусі. Урачыстасці з нагоды адкрыцця акадэміі прыйшліся на 10 чэрвеня 1812 года. Вайна Францыі з Расіяй наклала сумны адбітак на лёс акадэміі.

У царскім указе аб заснаванні акадэміі генералу ордэна прадпісвалася падрыхтаваць і прадставіць праект статута, які быў прадстаўлены ў Міністэртва ў 1814 годзе. У ім падрабязна былі выкладзены правы і абавязкі як выкладчыкаў, так і навучэнцаў, структура акадэміі, штаты, арганізацыя вучэбнага працэсу. Але статут так і застаўся праектам. Дзейнасць акадэміі рэгламентавалася палажэннямі Граматы, падпісанай Аляксандрам I 1 сакавіка 1812 года.

Пасля вяртання папы Пія VII у Рым і аднаўлення ордэна езуітаў, ён страчвае ролю сродка па ўмацаванні манархічнага ладу ў Расійскай імперыі. У Полацкай акадэміі пачынаецца рэктарская чахарда: у 1815 годзе замест А. Люстыга прызначаецца А. Ландэс, а яшчэ праз год — Р. Бжазоўскі. Міністэртва духоўных спраў і народнай адукацыі вынесла рашэнне без тлумачэння падстаў прыпыніць права акадэміі прысуджаць вучоныя ступені, але ўжо ў 1817 годзе гэтае права было адноўлена. У 1817 годзе кіраўнікі ўсіх езуіцкіх навучальных устаноў, якія падпарадкоўваліся акадэміі, як і рэктар самой акадэміі, былі абвінавачаны (і не без падстаў) Міністэрствам духоўных спраў і народнай адукацыі ў тым, што выкладчыкі падчас вучэбнага працэсу імкнуцца пераканаць юнакоў праваслаўнай і іншых веравызнанняў прыняць каталіцтва. Як вынік — чарговы ўказ Аляксандра I, у адпаведнасці з якім бацькі юнакоў іншых веравызнанняў, акрамя каталіцкага, былі вымушаны ў чэрвені—ліпені гэтага ж году забраць сваіх дзяцей. У 11 езуіцкіх навучальных установах імперыі такіх дзяцей аказалася 160 чал., у т. л. Полацкай акадэміі — 3, у Полацкім вучылішчы — 7.

Пасля выгнання ў 1820 годзе Таварыства Ісуса з Расійскай імперыі акадэмія спыніла сваё існаванне.

Навучальны працэс у акадэміі

Спачатку ў акадэміі было 3 факультэты: філасофскі, тэалагічны, моў і літаратур. У 1815 годзе, у сувязі з рэарганізацыяй, іх засталося два — тэалагічны і факультэт філасофіі і моў. Навучанне доўжылася 4—5 гадоў. Пад канец кожнага курса студэнта павінны былі трымаць іспыт, які працягваўся пасля першага курса 30 хвілін, пасля другога і трэцяга — гадзіну, пасля чацвёртага — 2 гадзіны. Хто не вытрымліваў іспытаў, на наступны курс не пераводзіўся.

Навучальны год у акадэміі працягваўся з 15 верасня да 15 ліпеня. Выключэннем сстаў 1812/13 навучальны год, калі заняткі ў сувязі з вайною пачаліся толькі 8 студзеня 1813 года. Набор на першы курс складаў у сярэднім 100—120 студэнтаў. Так, у 1813/14 навучальным годзе імі сталі 84 юнакі, у 1814/15 — 136, у 1816/1817 — 120, у наступным — 119. Агульная колькасць студэнтаў акадэміі складала звыш 800 чал.

Заняткі пачыналіся ў 8 і заканчваліся ў 16 гадзін. З 11 да 13 быў перапынак. Кожная лекцыя працягвалася гадзіну. У аўторак і чацвер было тольуі тры лекцыі — з 8 да 11 гадзін раніцы. Пасля абеду ў гэтыя дні студэнты займаліся музыкай, маляваннем, вучыліся танцаваць, выконвалі гімнастычныя практыкаванні, праводзілі спартыўныя спаборніцтвы. Расклад заняткаў улічваў найбольш спрыяльныя для выкладання галоўных дысцыплін гадзіны: з 9 да 10 і з 14 да 15 гадзін. Напрыклад, на першым курсе філасофскага факультэта ў гэтыя гадзіны выкладаліся логіка і метафізіка, на другім — фізіка, на трэцім — матэматыка, на чацвёртым — красамоўе; з 10 да 11 і з 15 да 16 гадзін выкладаліся адпаведна на першым курсе этыка, статыстыка альбо палітычная эканомія, на другім — хімія і фізіка, на трэцім — астраномія, грамадзянская альбо ваенная архітэктура, на чацвёртым — рымскае права і расійскае права. Мовы выкладаліся з 8 да 9 і з 13 да 14 гадзін штодня, пры гэтым цікава адзначыць, што студэнты два дні на тыдні павінны былі абавязкова наведваць заняткі па выбранай мове (нямецкай, французскай, грэчаскай, лацінскай, яўрэйскай, рускай, польскай і г. д.), а у астатнія дні ён мог вольна наведваць заняткі па іншых мовах. Беларуская мова не выкладалася і ў навучанні не ўжывалася.

Пасля закрыцця

У 1822 годзе будынкі былога калегіума былі перададзены Полацкаму вышэйшаму піярскаму вучылішчу (1822-1830), а ў 1835 г. яны перайшлі ў распараджэнне Полацкага кадэцкага корпуса.

Разбурэнне

У 1944 г. пасля выгнання немцаў з Полацка, які часова зьўляўся абласным цэнтрам, у будынку былога калегіума размясціўся шэраг адміністрацыйных устаноў і шпіталь. Тут жа ў аварыйных умовах пражывала звыш ста сем'яў палачанаў. У другой палове 1950-ых гг. адбылася спроба аднавіць будынак і прыстасаваць яго пад Сувораўскую вучэльню, але безвынікова. Стан помніку, пакінутага без нагляду, працягваў пагаршацца. У Полацк зачасцілі рэспубліканскія і абласныя камісіі з Мінску і Віцебску. Апошняя з іх, узначаленая тагачасным намеснікам старшыні Савета Міністраў БССР В. Г. Каменскімі і старшынёй Дзяржбуда БССР архітэктарам У. А. Каралём прыняла рашэнне аб «немэтазгоднасці і немагчымасці» аднаўлення комплексу. Будынкі былі зняты з уліку помнікаў гісторыі і культуры. На іх знішчэнне «целевым назначением» з бюджэта вобласці было вылучана 30 тысяч (тагачасных!) рублёў. У студзені 1964 г. касцёл Святога Стэфана і частка калегіума былі ўзарваны. Пасля разбурэння атрымалася каля 50 тысяч кубічных метраў «добраякаснай цэглы і шчэбня, якія прадпрыемствамі і насельніцтвам на працягу года былі выкарыстаны на добраўпарадкаванне горада». «За добра выкананыя працы па абрушэнни будынку кадэцкага корпуса ў горадзе Полацку» ўдзельнікам акцыі была аб'яўлена падзяка, двое з іх узнагароджаны ганаровымі граматамі гарвыканкама. Сапраўдныя дакуманты па рэалізацыі гэтага акта вандалізма, доўгі час надзейна схаваныя ад цікаўных у Полацкім архіве, нарэшце апублікаваны ў першым нумары гісторыка-літаратурнага часопіса «Полацкі летапісец».

На месцы зруйнаваных будынкаў у 1976—1979 гг. узведзены «прэстыжны» дзевяціпавярховы жылы дом для правінцыйнай эліты. Ад калегіума, схаванага за гэтай плоскай каробкай «з вушамі», захаваліся ў катастрафічным стане толькі паўднёвая частка галоўнага корпуса і заходняе крыло.

Частковае аднаўленне будынкаў

Полацкі Езуіцкі Калегіум 
Будынак былога калегіума

У 2003 годзе комплекс будынкаў былога калегіума быў перададзены Полацкаму дзяржаўнаму ўніверсітэту. Пасля заканчэння ў 2005 годзе рэканструкцыі і добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі у старых езуіцкіх мурах пачаліся заняткі студэнтаў. Сучасны Полацкі ўніверсітэт імкнецца да пераемнасці з традыцыямі калегіума і акадэміі езуітаў.

Архітэктура

Мураваны калегіум у Полацку лічыўся самым вялікім сярод кляштароў Беларусі. Да велічнага мураванага касцёла прылягалі драўляныя пабудовы. З 1750 г. на месцы знішчанага агнём манастыра ўзведзены мураваны. Высокія грунтовыя воды прымусілі прыняць спецыяльныя меры пры будаўніцтве: у аснаванне галоўнага будынка былі закладзены надземныя мураваныя вадасцёкі, якія дрэнавалі глебу, у сценах убудаваны вентыляцыйныя хады, склепы абсталяваны вадаспускамі.

Агромністы Е-падобны ў плане трохпавярховы калегіум займаў плошчу 7180 м2. Перад яго доўгім без выступаў фасад|фасадам адкрываўся цудоўны краявід: пад вокнамі, на тэрасе, утворанай схілам, умацаваным мураванай падпорнай сценкай, быў закладзены рэгулярны сад. Ніжэй цякла паўнаводная Дзвіна, за ёй ляжала зарэчная, больш нізкая частка Полацка і далей — роўныя палі і лясы. У бок сада быў арыентаваны парадны ўваход у калегіум. Вестыбюль злучаўся з вялікай параднай (летняй) сталоўкай, што знаходзілася ў сярэднім выступе калегіума. Выступ дасягаў па вышыні іншыя трохпавярховыя часткі калегіума. Падлога ў сталоўцы драўляная толькі каля сцен, пасярэдзіне была з кафляў і з ацяпляльнымі каналамі. На сценах віселі карціны, амбон направа ад увахода быў апрацаваны стукам. Да сталоўкі прылягала аднапавярховая кухня. Над ёй знаходзіўся музей з бібліятэкай, што ў разбяных шафах з пазалочанымі бюстамі змяшчала больш 23 тысяч тамоў. Астатнія памяшканні падзяляліся мураванымі сценамі. Зносіны ажыццяўляліся па калідору, што агінаў увесь будынак. Перакрыцці ўсіх паверхаў — скляпеністыя. Дах крыты дахоўкай. Пад цаглянымі і кафлянымі падлогамі пракладзены ацяпляльныя каналы. Каміны і печы амаль не ўжываліся.

Паралельна падоўжнай восі касцёла, з поўдня, праз вуліцу будуецца трохпавярховы, без склепаў, корпус, скончаны да 1778 г. На першым паверсе знаходзілася друкарня з кнігарняй, на другім — вучэльня, на трэцім — тэатр з прыбіральнямі для акцёраў. У сувязі з узрослай колькасцю вучняў з паўночнага боку прыбудоўваецца двухпавярховы канвікт (інтэрнат), павернуты ў плане пад прамым вуглом ад касцёла да пабудаванага раней галоўнага будынка.

У 1780 г. у Полацк прыязджае Кацярына II. Да гэтай падзеі адбудоўваюцца ў цэгле ўсе адна- і двухпавярховыя будынкі гаспадарчага двара. Яны размяшчаюцца ўздоўж рова Ніжняга замка, паварочваюць на поўдзень і завяршаюцца двухпавярховым флігель|флігелем з брамай, што вядзе на мост да Верхняга замка. Каля гэтага флігеля стаяў будынак аптэкі з лабараторыяй і сушыльняй (на гарышчы) для траў. У склепах аптэкі знаходзіўся калодзеж, злучаны сістэмай водаправодных труб з усімі маючымі патрэбу ў вадзе вытворчымі памяшканнямі і іншымі манастырскімі калодзежамі. Акрамя лямусаў, стаен, рамізніцкай, пякарні, вяндлярні, бровара тут працавалі майстэрні (слясарная, такарная, сталярная і г. д.), а таксама суконная фабрыка.

У 1784 г. у Полацк прыязджае архітэктар і матэматык Габрыэль Грубер, у далейшым кіраўнік ордэна. Тэатральны і галоўны карпусы злучаюцца ўзведзеным па яго ініцыятыве корпусам, у якім размяшчаюцца аздобленыя фрэскамі карцінная галерэя, музей, хімічная лабараторыя, абсерваторыя і кабінеты (архітэктурны, фізічны, прыродна-гістарычны, мінералагічны, этнаграфічны і інш.). Побач з гэтым корпусам зрабілі цэнтральны ўваход у калегіум. Апошнімі пабудовамі езуітаў у канцы XVIII ст. сталі два флігелі на поўдзень ад аптэкі: бурса (у 1797 г. на 24 чалавекі) і багадзельня.

Калегіум і канвікт расчляняліся звонку тасканскімі пілястрамі, пастаўленымі ў прасценках, — гэта скупы, але выразны дэкор, асабліва для будынка, што глядзіцца з далёкіх кропак. Падобны дэкор мелі грамадзянскія збудаванні ў другой палове XVII ст. і шматлікія манастырскія пабудовы XVIII ст. Пабудаваныя пасля 1773 г. на поўдзень ад касцёла трохпавярховыя карпусы аздабляліся прыгожымі ордэн іанічнымі пілястрамі, а вокны атрымалі абрамленні з трохкутнымі франтонамі.

У адрозненні ад аддаленых у глыбіню тэрыторыі калегіумаў XVII ст. тут пабудовы павернуты не толькі да галоўнай плошчы горада, як у калегіумах XVIII ст., але і ядро калегіума — галоўны корпус — мае план, канфігурацыя якога вынікае з патрэбы стварыць грандыёзны, працяглы, адкрыты пейзажу фасад. Падобныя прынцыпы планіроўкі можна знайсці ў шэрагу манастыроў XVIII ст. іншых ордэнаў.

Адукацыя

Калегіум ствараўся як сярэдняя навучальная ўстанова класічнага, пераважна філалагічнага тыпу. Ён быў створаны па ініцыятыве вядомага езуіта-прапаведніка Пятра Скаргі, які меў на мэце выхаванне навучэнцаў у духу адданасці каталіцызму і справе ордэна езуітаў. У пяці класах калегіума выкладалася лацінская і грэчаская мовы, рыторыка і паэтыка, антычная літаратура і Святое Пісанне. У перыяд Рэчы Паспалітай выкладанне вялося на польскай мове, пасля яе падзелу — уведзена руская мова. У адпаведнасці з гнуткай ідэалагічнай стратэгіяй езуітаў, яны імкнуліся спалучаць схаластычную багаслоўскую адукацыю з гуманістычнай свецкай культурай.

У 1620-ых гг. лекцыі па рыторыцы, паэтыцы і антычнай міфалогіі ў калегіуме чытаў паэт і мысляр М. К. Сарбеўскі. У 1797 г. у калегіуме навучалася 336 студэнтаў і 31 малады манах, якія рыхтаваліся стаць прафесарамі. Выкладаннем займаліся 24 прафесары.

У 1811 г. бібліятэка налічвала больш 40 тысяч тамоў і з'яўлялася найбагацейшым кнігазборам у Беларусі. Аснову кніжнага фонду складалі выданні XVI—XVIII стст. на польскай, лацінскай, французскай і нямецкай мовах, а таксама літаратура, выдадзеная ў Беларусі, у тым ліку ва ўласнай друкарні акадэміі. Сярод іх падручнікі па ўсеагульнай геаграфіі і гісторыі Рыма, слоўнікі, творы пісьменнікаў Я. Каханоўскага, П. Скаргі, М. Карыцкага, Н. Мусніцкага, А. Нарушэвіча і іншых. У бібліятэцы зберагаліся таксама і старажытныя рукапісы, каралеўскія граматы і іншыя дакуманты, дысертацыі, энцыклапедычныя выданні і дапаможнікі па асобных дысцыплінах.

Рэктары

У канцы XVI - XVII стагоддзі

У XVIIІ — пачатку ХІХ стагоддзі

Выбітныя выпускнікі

Вядомыя выкладчыкі

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Возникновение и становление архитектурного ансамбля Полоцкого коллегиума иезуитов в 1579–1830 гадах / В. И. Матвейчук, Е. М. Орфанова // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета. — 2008. — Вып. 8. — С. 6—8. (3ОК13118) (руск.)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).
  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 168-167.
  • Шайкоў, В. Полацкая езуіцкая акадэмія (1812–1820 гг.) / В. Шайкоў // Беларускі гістарычны часопіс. — 1995. — № 4. — С. 73—82.

Спасылкі

Tags:

Полацкі Езуіцкі Калегіум ГісторыяПолацкі Езуіцкі Калегіум АрхітэктураПолацкі Езуіцкі Калегіум АдукацыяПолацкі Езуіцкі Калегіум РэктарыПолацкі Езуіцкі Калегіум Выбітныя выпускнікіПолацкі Езуіцкі Калегіум Вядомыя выкладчыкіПолацкі Езуіцкі Калегіум Гл. таксамаПолацкі Езуіцкі Калегіум ЛітаратураПолацкі Езуіцкі Калегіум СпасылкіПолацкі Езуіцкі Калегіум1580ЕзуітыПолацкПолацкая езуіцкая акадэмія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ян ЧыквінЗора калючаяЯндэксВікіпедыяГасцінец (дарога)Помнік Гедыміну (Ліда)Пітэр ХігсЛіза МіскоўскіРучная стымуляцыя пенісаАлаіза ПашкевічПлошча Незалежнасці (Мінск)ПаэтXboxСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьМінск-АрэнаМіхась СтральцоўСяргей БульбаХаўленд (востраў)Плошча Рэспублікі (станцыя метро)АнтыінтэлектуалізмВіртуальная машынаРымская імперыяПолацкае княстваГуканне вясныВытворчасцьДзве душыБеларусыКуфарЗмітрок БядуляФранцішак БагушэвічКірыліцаЭлектронны чытальнікГерб Беларускай Народнай РэспублікіДзеяслоўБлогНацыянальная бібліятэка БеларусіКанадаПубліцыстычны стыльСкрабокСалігорскБерасцянкаКасцёл Найсвяцейшай Тройцы (Радашковічы, стары)Праспект Незалежнасці (Мінск)НазоўнікГасдрубал БаркідШтучны інтэлектPornhubЯраслаў УладзіміравічСтарабеларуская моваШчасцеФерзь з ЛукомляУладзімір Мікалаевіч КарватАрэшнікавая соняДом з гадзіннікам (Новасібірск)Алесь АдамовічДаніэль ПіксіядасБеларуская ВікіпедыяХакаіндэ ХічылемаУ вайны не жаночы тварФерэнц ЛістВялікабрытаніяНовасібірскі афінажны заводКанадскі каралеўскі ваенны каледжАнімэЦынкавыя хлопчыкіРаіса Андрэеўна БаравіковаДзеепрыметнікТоснаСыраежка рудаяМарк ШагалСекс без пранікнення🡆 More