Эль-Ніньё

Эль-Ні́ньё (ісп.: El Niño) — анамалія надвор'я, якая ўтвараецца, калі пасаты над трапічнымі шыротамі Ціхага акіна змяняюць свой кірунак ці сціхаюць.

Эль-Ніньё
Анамаліі тэмпературы паверхні вод Ціхага акіяна, 2006 год

Назва

Назвай El Niño (па-іспанску — хлопчык, дзіця) перуанскія рыбакі назвалі моцныя вятры і марскія плыні, якія яны заўважылі пад час Каляд. Назва адносіцца да Хлопчыка Ісуса.

Праяўленне

Калі пасаты змяняюць свой кірунак ці сціхаюць, разам з вятрамі змяняюцца марскія плыні і тэмпература вады. Эль-Ніньё падаграе ваду паверхні ўсходняй часткі Ціхага акіяна, што здараецца нерэгулярна, у інтэрвале ад двух да сямі гадоў і цягнецца ад года да двух.

Эль-Ніньё

Праяўленні Эль-Ніньё з 1900 па 2019 гады

Уздоўж заходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі вятры якія дзьмуць з поўдня спрыяюць даплыву халодных, багатых планктонам вод. Разам з імі з'яўляецца вялікая колькасць рыб. Гэта спрыяе павялічэнню колькасці марскіх птушак, адыходы жыццядзейнасці якіх, утвараюць высакаякаснае ўгнаенне «гуана». Пад канец года, плынь прыносіць больш цёплую ваду, трапічнага паходжання. Здараецца гэта пад час Калядаў, што дало назву Эль-Ніньё. Звычайна пацяпленне вады цягнецца некалькі тыдняў, ці крыху больш за месяц, пасля чаго ўсё вяртаецца да нормы. Але калі Эль-Ніньё цягнецца некалькі месяцаў, значна падымаецца тэмпературу вады, эканамічныя страты могуць быць катастрафічнымі.

Вятры, якія спачатку гналі над Ціхім акіянам навальнічныя хмары ў кірунку Аўстраліі і Інданезіі, змяняюць кірунак і нясуць іх на Паўднёвую Амерыку, выклікаючы інтэнсіўныя ападкі ў Андах. Але ў гэты час у Андах і без таго пачынаецца сезон дажджоў, але ападкі выкліканыя эфектам Эль-Ніньё катастрафічна вялікія, пачынаюць павадкі і апоўзні. У дадатак узнімаецца тэмпература паветра, што правакуе раставанне вечных снягоў і ледавікоў (калі працэс не спыніцца, большасць ледавікоў на тэрыторыі Перу і Балівіі знікне да канца стагоддзя) выклікаючы выкід дадатковай вады ў рэкі на працягу ўсяго года. У змененым стане цёплае і сухое паветра знаходзіцца над Аўстраліяй, выклікаючы больш працяглыя засухі чым заўсёды.

Гаспадарка Перу, якая ў значнай ступені залежыць ад рыбалоўства, вельмі востра рэагуе на працяглае Эль-Ніньё. Выяўлена таксама сувязь Эль-Ніньё са снежнымі зімамі ў ЗША, і сухімі, больш цёплымі летамі ў Паўднёвай Амерыцы і Еўропы, а таксама з засухамі ў Афрыцы. Пад час адной з атак Эль-Ніньё, заходняя частка ЗША была заліта дажджамі, у той час як Азія і Аўстралія цярпелі ад засухі.

Зноскі

Літаратура

  • Каўрыга П. А. Гідраметэаралагічны феномен Ла-Нін’я – Эль-Нін’ё // Геаграфія: праблемы выкладання. No 6. 2007. — С. 10–15.

Спасылкі

Tags:

Эль-Ніньё НазваЭль-Ніньё ПраяўленнеЭль-Ніньё ЗноскіЭль-Ніньё ЛітаратураЭль-Ніньё СпасылкіЭль-НіньёІспанская моваНадвор’еПасатЦіхі акіян

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Літаратура і мастацтва (газета)МаскваБелая сітаўкаХатыньДзеепрыслоўеЗмітрок БядуляГутарка старога дзедаЬПлітніца (Пухавіцкі раён)Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУМідленд (Антарыа)ВолаваЯзэп Нарцызавіч ДраздовічМужыцкая праўдаУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіСпіс вос БеларусіНавум Якаўлевіч ГальпяровічБеларуская краёвая абаронаNürnbergЯўхім Фёдаравіч КарскіМарыя Магдалена РадзівілСвятлана Аляксандраўна АлексіевічSamsung InternetМалітва ГасподняяТарашкевіцаГенадзь Пятровіч ПашкоўРэпрадуктыўная сістэма чалавекаДзеяслоўЧорны замак АльшанскіКелі КларксанМар’ян ДуксаМедаль Францыска СкарыныПітэр ХігсЕва ВежнавецDitylenchusAv.byАнатоль ВярцінскіУліковы нумар плацельшчыкаM8L8THТомас ДжэферсанВерлібрАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаСтудзёнкі (Нясвіжскі раён)Бачная зорная велічыняВарэнскі раёнЛюдміла РублеўскаяУладзіслаў СыракомляФранцішак БагушэвічРуская літаратураМесны склонBingВялікае Княства ЛітоўскаеВянок (зборнік)ЗакаханасцьПубліцыстыкаАнглійская моваБу ВідэрбергГісторыя беларускай мовыКіраваннеБіялагічная зброяФінгерынгБіскаяПрыслоўеПалацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх (Красны Бераг)Ян ЧачотВасіль Фёдаравіч ХомчанкаАдам МіцкевічСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікВікіПаца-ВацаДыялекты беларускай мовыЯгайлаМінскАпалінарый Гіляравіч ГараўскіБеларуская фантастычная прозаБрэсцкая вобласць🡆 More