Эжэн Іанеска

Эжэ́н Іанеска (фр.: Eugène Ionesco, першапачаткова Эўджэ́н Іане́ску, 26 лістапада 1909, Слаціна, Румынія — 28 сакавіка 1994, Парыж, Францыя) — французскі драматург, адзін з вядучых прадстаўнікоў нелагічнай, трагікамічнай драмы, якая атрымала назву «тэатр абсурду».

Эжэн Іанеска
Eugène Ionesco
Эжэн Іанеска
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Eugen Ionescu
Дата нараджэння 26 лістапада 1909(1909-11-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 1994(1994-03-28) (84 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Rodica Ionesco[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, празаік
Гады творчасці 19321994
Кірунак тэатр абсурду, дадаізм
Жанр п'еса, раман, апавяданне, навела, эсэ
Мова твораў французская, румынская і англійская
Дэбют «Лысая спявачка» (1950)
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Еўрапейская літаратурная прэмія (1970), Іерусалімская прэмія (1973)
Узнагароды
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

Нарадзіўся Іанеску 26 лістапада 1909 года ў Слаціне, Румынія. Бацькі немаўляткам перавезлі яго ў Парыж, і першай яго мовай стала французская. Да адзінаццацігадовага ўзросту маленькі Эжэн жыў у французскай вёсцы Ля Шапель-Антэнез. Сельскае жыццё было шчаслівым часам для яго, менавіта ўспаміны дзяцінства ўвасобіліся ў творчасці сталага Іанеска.

У 1920 годзе Эжэн пераехаў у Парыж, але пражыў там не больш за два гады. Ва ўзросце трынаццаці гадоў Іанеско вяртаецца ў Румынію і да дваццаці шасці гадоў падзеі яго жыцця працякалі ў Бухарэсце. Уплыў французскай і румынскай культуры на светапогляд будучага пісьменніка і драматурга было супярэчлівым, дваістым.

Паступіўшы ў Бухарэсцкі ўніверсітэт, Эжэн вывучаў французская мову і літаратуру. Для сябе ў гэтым ён бачыў адмысловую карысць. На працягу некалькі гадоў пасля пераезду ў Румынію французская мова стала забывацца. Разумець яго правільна і размаўляць на ёй Іанеско мог, а вось здольнасць да пісьмовай творчасці паступова страцілася. Гэта акалічнасць падпіхнула яго да стараннага паўтору і замацаванню ведаў. З 1929 года Эжэн сам заняўся выкладаннем французскае. У гэты перыяд пачало зараджацца яго літаратурнае майстэрства.

Ва ўзросце дваццаці гадоў Іанеско вяртаецца ў Парыж, у гэты раз з намерам пражыць там доўга. У 1938 годзе ён абараніў філасофскую доктарскую дысертацыю ў Сарбоне, распавёўшы ў ёй «Пра матывы страху і смерці ў французскай паэзіі пасля Бадлера».

Яшчэ ў часы вучобы ва ўніверсітэце Бухарэсту Эжэн сутыкнуўся з праявай нацыяналістычных і прафашысцкіх настрояў, якія панавалі ў моладзевым грамадстве. Сваёй творчасцю Іанеско імкнецца паказаць непрыманне гэтай «моднай» тэндэнцыі. Малады пісьменнік ненавідзеў любую праяву таталітарызму і ідэалагічны ціск на людзей. Гэту ідэю ён увасобіў у п'есе «Насарогі», якая затым стала адной з самых папулярных у яго творчасці.

У 1970 годзе Эжэн Іанеско стаў членам французскай Акадэміі Навук. На рахунку Эжэна ўжо было тады мноства п'ес, а таксама аповедаў, эсэ і біяграфічных успамінаў: «Фатаграфія палкоўніка» (1962), «Драбкі з дзённіка» (1967), «Мінулае сапраўднае, сапраўднае мінулае» (1968) і шматлікія іншыя. У 1974 годзе Іанеско стварыў знакаміты раман «Пустэльнік».

Памёр Іанеска ў Парыжы 28 сакавіка 1994 года пасля цяжкай і пакутлівай хваробы.

Творчасць

Сітуацыі, характары і дыялогі яго п'ес вынікаюць хутчэй выявамі і асацыяцыямі сну, чым паўсядзённай рэальнасці. Мова ж з дапамогай пацешных парадоксаў, клішэ, прымавак і іншых славесных гульняў вызваляецца ад звыклых значэнняў і асацыяцый. Сюррэалізм п'ес Іанеско вядзе сваё паходжанне ад цыркавога блазнавання, фільмаў Ч.Чапліна, Б.Кітана, братоў Маркс, антычнага і сярэдневяковага фарсу. Тыповы прыём — нагрувашчванне прадметаў, якія пагражаюць паглынуць акцёраў; рэчы знаходзяць жыццё, а людзі ператвараюцца ў неадушаўлёныя прадметы.

У «трагедыі мовы» «Лысая спявачка» (La cantatrice chauve, 1950), першай п'есе Іанеско, малюецца свет, які сышоў з розуму, «крах рэальнасці». Іанеско напісаў таксама раман «Пустэльнік» (La solitaire, 1974) і некалькі серый дзіцячых кніг.

Творы

  • 1950 «Лысая спявачка» (La cantatrice chauve)
  • 1951 «Урок» (La leon)
  • 1952 «Крэслы» (Les chaises)
  • 1953 «Новы жыхар» (Le nouveau locataire)
  • 1957 «Будучыня ў яйках» (L'Avenir est dans les eufs)
  • 1959 «Забойца па пакліканні» (Tueur sans gages)
  • 1959 «Насарогі» (Rhinocros)
  • 1962 «Паветраны пешаход» (Le piton de l'air)
  • 1962 «Кароль памірае» (Le roi se meurt)
  • 1962 «Нататкі і абвяржэнні»
  • 1964 «Смага і голад» (La soif et la faim)
  • 1973 «Макбет» (Macbett)
  • 1973 «Гэты страшэнны бардэль»
  • 1974 «Пустэльнік» (La solitaire)
  • 1975 «Чалавек з валізкамі»
  • 1980 «Вандраванне сярод мерцвякоў» (Le voyage chez les morts)

Беларускія пераклады

  • Непадкупны забойца: [п’еса на 3 дзеі] / Эжен Ёнэско. Блюзнер: [п’еса на 4 дзеі] / Т’еры Манье. Хатка: [камедыя на 3 дзеі]: драматычныя творы: пераклад з французскай / Андрэ Русэн. — Мінск : З. Колас, 2009. — 242, [1] с. — (Бібліятэка французскай драматургіі; т. 3).

Зноскі

  • а б в Eugène Ionesco // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1696. Праверана 1 ліпеня 2020.
  • Eugène Ionesco // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Fichier des personnes décédées Праверана 10 студзеня 2023.
  • а б Eugène Ionesco // Académie française Праверана 1 ліпеня 2020.
  • а б RKDartists Праверана 12 кастрычніка 2022.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Эжэн Іанеска, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Эжэн Іанеска БіяграфіяЭжэн Іанеска ТворчасцьЭжэн Іанеска ТворыЭжэн Іанеска Беларускія перакладыЭжэн Іанеска ЛітаратураЭжэн Іанеска СпасылкіЭжэн Іанеска1909199426 лістапада28 сакавікаПарыжРумыніяСлаціна (Румынія)Тэатр абсурдуФранцузская моваФранцыя

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    БахмутNirvanaІгнат Яўхімавіч ГрынявіцкіРаВайна на ўсходзе УкраіныСпіс беларускіх імёнКатарКіеўскі нацыянальны гандлёва-эканамічны ўніверсітэт39Насельніцтва БеларусіПаўлінкаЛатвіяДзеепрыслоўеНіжняя сківіцаNintendo Entertainment SystemVolkswagen TouranКіеўская РусьСлуцкі поясЛітаратурныя жанрыВялікдзеньПавятовы соймікСлавенская моваТрасянкаСлава КораньГенадзь Пятровіч ПашкоўЗлучаныя Штаты АмерыкіПарэчкі45КостшынІнданезіяЕўрапейскі СаюзІнфарматыкаГарады-героіВікіпедыяСнегУладзімір Мікалаевіч ГаўрыловічМарыус Іванавіч ПетыпаСмальяныГульня тронаў (раман)ФінляндыяРэзюмэБеларуская моваНавуковы стыльМаксім БагдановічПяро.neДзеепрыметнікНарвасадатаДзень ВоліПошукавая аптымізацыяБразіліяАсіміляцыя (мовазнаўства)Джон Рональд Руэл ТолкінАўтамагістраль УралМарыэль ГуашэльМудранкаТэкстБелгазпрамбанкІранЭндру Джон УайлсАльгерд АбуховічСёмухаФёдар Іванавіч ПрывалаўНігерыяБярозка (часопіс)Развіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945—1991)Багданаўка (Лунінецкі раён)Беларускі алфавітІлюстрацыяАмерыканскі варыянт англійскай мовыУзбуйненне БССРБрэсцкая крэпасцьАсіповічы🡆 More