Трагікамедыя

Трагікамедыя (грэч.

Часцей сустракаецца ў народнай творчасці, чым у прафесійным пісьменстве. У старажытнасці лічылася парушэннем жанравай чысціні камедыі і трагедыі. На мяжы 16—17 стст. стала жанрам еўрапейскай літаратуры з вызначанымі ўласцівасцямі: 1) спалучэнне ў межах аднаго твору смешнасці і паважнасці пры шчаслівай развязцы супярэчнасці, 2) перапляценне ўзвышанага рэлігійнага сюжэту з побытавай камічнасцю яго асэнсавання, 3) двайны зыход становішча з узнагародай дабрачыннасці і пакараннем зла, 4) змешванне ўзвышаных і пацешных характараў. У 2-ой палове 17 ст. амаль знікла ў выніку размежавання на камедыю і трагедыю эстэтыкай класіцызму. Адрадзілася пры канцы 19 ст. (Генрык Ібсен «Геда Габлер»  (англ.) і «Дзікая качка»  (англ.), Аўгуст Стрындберг «Крэдыторы»  (англ.) і «Саната прывідаў»  (англ.)). У 20 ст. пачала ўключаць разгляд супярэчнасцей, што дагэтуль распрацоўваліся ў трагедыі (Фрыдрых Дзюрэнмат, Эжэн Іанеска і Тэнесі Уільямс).

Трагікамедыя
Трагікамічныя маскі старажытнагрэчаскага тэатра на мазаіцы ў віле Адрыяна (Тывалі вобласць Лацыа, Італія)

У Беларусі трагікамедыя атрымала вядомасць у сярэдзіне 18 ст. у прамежкавым выглядзе (Георгій Каніскі «Уваскрасенне мёртвых»). Больш глыбока выявілася ў творах пачатку 20 стагоддзя (Альберт Паўловіч «Васількі», Максім Гарэцкі «Жартаўлівы Пісарэвіч» і Янка Купала «Тутэйшыя»). Вялікі ўклад у распрацоўку жанру ў беларускай драматургіі зрабіў Андрэй Макаёнак, які дапоўніў свае творы сатырай і гратэскам («Зацюканы апостал», «Пагарэльцы» і «Дыхайце эканомна»).

Зноскі

Спасылкі

Tags:

en:Creditors (play)en:Hedda Gableren:The Ghost Sonataen:The Wild DuckАўгуст СтрындбергГенрык ІбсенГрэчаская моваДабрачыннасцьДрама (род літаратуры)ЖанрЖыццёКазёлКамедыяКамічнасцьКласіцызмПесняРэлігіяСюжэтТрагедыяТэнесі УільямсФрыдрых ДзюрэнматЭжэн ІанескаЭстэтыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Рымска-Каталіцкая ЦаркваДагавор аб космасеВалерый Станіслававіч МянжынскіЭталонная мадэль OSIБора-БораСаша ФіліпенкаЛагойскАнастасія Раманаўна ЛаўрынчукАляксандр Мікалаевіч СакураўХімічная формулаМарыя Віктараўна ВасілевічКаляндрыРазбітае сэрца пацанаАнтон АўсянікKFCКатавіцыГерб БеларусіБеларуская градаАўстра-ВенгрыяДзяржаўны ўніверсітэт інфраструктуры і тэхналогійГрэчаская моваМонатэізмЗлучнікСердар (горад)Беларуская міфалогіяЯўген ПапакульАмерыканскае матэматычнае таварыстваКуфарЖыгімонт КейстутавічБеларускае нацыянальнае адраджэннеГерманіяБразіліяМарфінУстановы адукацыі Баранавіцкага раёнаСёмы сынБізнес-анёлГеоргій МарчукБеларускія народныя казкіЗборная Расіі па футболеМіхаіл ШэйтэльманКаласы пад сярпом тваімНавамыргарадскі раёнХрышчэнне РусіKufar.byБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяФіліп Сеймур ХофманСяргей Васілевіч БесарабАнтыкостыАвіцэнаБеларуская моваАрхітэктура БеларусіЯдвігін Ш.Мішэль АбамаЗайменнікІван ШамякінБен Барнс1576ТайгаВаенная прысягаПорцік АктавііБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўАртрозПа што ідзеш, воўча?ВольхаRammstein2004Сан-Паола-фуоры-ле-МураКларксвіл (Тэнесі)Томас МорТэрміналогіяВ’етнамСанта-Крус-дэ-ТэнэрыфэНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеАлаіза ПашкевічЦягнік🡆 More