Шызы Голуб

Шызы голуб (Columba livia) — шырока распаўсюджаная птушка сямейства галубіных, радзімай якой лічацца Еўропа, Паўднёва-Заходняя Азія і Паўночная Афрыка.

Шызы голуб
Шызы Голуб
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Columba livia Gmelin, 1789

Арэал
выява

     Першаначальны арэал

     Пашыраны арэал
Ахоўны статус
Шызы Голуб
Сістэматыка
на Віківідах
Шызы Голуб
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177071
NCBI  8932
FW  94497

Апісанне

Даўжыня цела 33—37 см, маса 240—360 г. Апярэнне шызае, на шыі з металічна-зялёным і фіялетавым адценнем, на паясніцы белая паласа. На крылах 2 папярочныя чорныя палосы, на канцы хваста адна шырокая.

Пашырэнне

Аселы. У прыродзе насяляе абрывістыя, патрэсканыя скалы, часта прыморскія (ахвотней з паўд. экспазіцыяй), гліністыя яры ў стэпах або каля рэк, а таксама руіны высокіх пабудоў сярод адкрытых тэрыторый. Пранікае ў населеныя пункты, ахвотна засяляе цэнтры гарадоў, дзе звычайна пасяляецца гарадскі галуб, якія таксама могуць быць здзічэлымі свойскімі галубамі (C. l. forma domestica).

Арэал: Фарэрскія астравы, Шатландыя і навакольныя астравы, Ірландыя, Паўднёвая Еўропа, лакальна ў Пірэнеях і Альпах, Малая Азія, Аравійскі п-аў і Блізкі Усход, Заходняя, Цэнтральная і Паўднёвая, месцамi Усходняя Азія, Індыя, Шры Ланка, Паўночная Афрыка, на поўдзень да Джыбуці праз возера Чад да Манровіі. На Беларусі шырока распаўсюджаны ў населеных пунктах шматлікі аселы від.

Асаблівасці біялогіі

Гняздуецца ў трэшчынах скал, норах па абрывах, пад стрэхамі, у нішах пабудоў, на балконах, карнізах. Нясе 2 яйкі. Расліннаедны, корміцца насеннем дзікіх і культурных раслін, рэшткамі ежы чалавека.

Прыручэнне

Шызы Голуб 
Галуб п’е ваду з фантана, Цюбінген, Германія.

Яшчэ ў глыбокай старажытнасці гэтыя птушкі былі прыручаныя чалавекам, у выніку былі выведзеныя так званыя хатнія галубы (Columba livia var. Domestica). У часы Вялікіх адкрыццяў чалавек перавозіў з сабой усю сваю маёмасць, у тым ліку і галубоў. Пасля здзічэлыя галубы (Columba livia var. Urbana) шырока распаўсюдзіліся ў свеце і сталі сінантропамі, звыклымі насельнікамі вялікіх гарадоў і сельскагаспадарчых ферм. Ад іх паходзяць шматлікія пароды дэкаратыўных і паштовых галубоў.

Зноскі

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Tags:

Шызы Голуб АпісаннеШызы Голуб ПашырэннеШызы Голуб Асаблівасці біялогііШызы Голуб ПрыручэннеШызы Голуб ЗноскіШызы Голуб ЛітаратураШызы ГолубГалубіныяЕўропаПаўночная АфрыкаПтушкіСямейства (біялогія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ігар Міхайлавіч ПракаповічІгарыўка (Канатопскі раён)Міхась БельскіБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаРасійская імперыяГрыбы100 найвялікшых беларускіх песеньСтары ЗапаветАўстраліяДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьСінагога ў Задзвінні (Віцебск)АркаРаскіданае гняздо (п’еса)Мінская вобласцьБеларуская фанетыкаВілейкаЧарнобыльская катастрофаРучная стымуляцыя пенісаАлесь БадакСымон-музыкаЯкуб КоласБеларускі лацінскі алфавітiwde3Ева (карціна)Генадзь ТумашПраспект Пераможцаў (Мінск)Зыбіцкая вуліцаГлебаТэорыя адноснасціПлошча Свабоды (Мінск)АнімэЯн ВермерCourage (фільм)29 красавікаГенадзь Сцяпанавіч ЛаркінОўручСцяг БеларусіНе бойся!Справа журналістаў БелсатаКазахстанДудуткіАляксандр БаршчэўскіМарыя АнтуанетаКатоўскае (возера)Адольф ГітлерПолымя (часопіс)ПрыродаМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Глобус БеларусіБеларусь 2Маўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтГерб Беларускай Народнай РэспублікіФінгерынгHippomane mancinellaСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічC++Ігар Уладзіміравіч ГолубеўАлесь ТаболічКарлес ПучдэмонАгнешка Рамашэўска-ГузыПраспект Ракасоўскага (Мінск)НароўляБеларуская ВікіпедыяГаспадарчыя заняткі беларусаўОрдэн Дружбы народаў (СССР)Onliner.byСяргей Іванавіч ГрахоўскіФранцыяДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьКіеўская РусьГанаровыя грамадзяне ПолацкаГалоўная старонкаТраецкае прадмесце🡆 More