Шашачніца Аўрынія

Шашачніца Аўрынія (Euphydryas aurinia) — дзённы матылёк з сямейства Nymphalidae.

Шашачніца Аўрынія
Шашачніца Аўрынія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Euphydryas aurinia

Шашачніца Аўрынія
Сістэматыка
на Віківідах
Шашачніца Аўрынія
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  104503
EOL  2942701

Апісанне

Даўжыня пярэдніх крылаў да 4,6 см.

Верхні бок крылаў карычневы з цёмнымі або чорнымі палосамі. Па краі задніх крылаў невялікія светлыя ці белыя плямы. Малюнак, які ўтвараецца спалучэннем цёмных і светлых участкаў, характэрны для віду.

Ніжні бок крылаў больш светлы, чым верхні са светлымі плямамі, размешчанымі характэрным для віду малюнкам.

Яйкі светла-карычневыя, авальнай формы, зверху некалькі пляскатыя. Самка размяшчае іх купкамі на лісце кармавой расліны.

Час лёту

Май — чэрвень. На поўначы і ў гарах па ліпень, рэдка па жнівень.

Стадыя вусеня

Ліпень — май. Вусені жывуць спачатку ў агульным гняздзе, акукляюцца ў маі пасля зімоўкі.

Месца пражывання

Від адрозніваецца таксама моцнай індывідуальнай зменлівасцю і ў межах свайго шырокага арэалу ўтварае мноства падвідаў. Намінатыўная форма вядомая з ваколіц Парыжа. У Ірландыі апісаны падвід E. a. hibernica Birch., у Шатландыі — E. a. scotica Robs. і г . д. Аднак найбольшую колькасць разнавіднасцяў вядома з усходніх раёнаў Палеарктыкі. На велізарнай тэрыторыі Сібіры і Далёкага Усходу жыве цэлы шэраг розных папуляцый. Да ліку найбольш распаўсюджаных падвідаў Усходняй Азіі ставяцца E. a. davidi Obth., E. a. sibirica Stdgr. і E. a. lacta Christ. Таксама, адзін і той жа падвід і на адных і тых жа участках у розныя гады можа ўтвараць ўзаемна адрозныя формы.

Месца лёту: Сырыя месцы — сырыя лугі, палі, узлескі, багны і т . п. У Еўропе характэрна лакальнае распаўсюджанне з вялікімі разрывамі.

Распаўсюджанне

Арэал: Еўропа — цэнтральная і паўднёвая. Расія — Еўрапейская частка, Сібір, Прыамур’е, Прымор'е. Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія, Паўночна-заходні Кітай, Манголія, Карэя, Марока, Алжыр.

У Маскоўскай вобласці за апошнія 30 гадоў від адзначаны ў Балашыхінскім, Мажайскім, Нара-Фамінскім, Мыцішчынскім, Нагінскім, Арэхава-Зуеўскім, Раменскім, Сергіева-Пасадскім і Серпухаўскім раёнах. Частата лёту: Не часта.

Харчаванне

Кармавыя расліны: каманішнік, скабіёза, наперстаўка, трыпутнік, крынічнік (Veronica chamaedrys і інш.), герань, бузіна, гарычка, валяр'ян, бружмель, спірэя, каліна і інш.

Ахова

  • Чырвоная кніга Маскоўскай вобласці — 2-я катэгорыя (від, які скарачаецца ў колькасці)
  • Чырвоная кніга горада Масква — 0-я катэгорыя (зніклы від)

Зноскі

Tags:

Шашачніца Аўрынія АпісаннеШашачніца Аўрынія Стадыя вусеняШашачніца Аўрынія Месца пражыванняШашачніца Аўрынія ХарчаваннеШашачніца Аўрынія АховаШашачніца АўрыніяМатыліНімфаліды

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Музычны альбомЖФК Універсітэт ВіцебскМарыяна РахойМікола ГусоўскіБрэсцкая крэпасцьСяргей БульбаДыялекты беларускай мовы29 сакавікаАлматыАндатраМы выйдзем шчыльнымі радаміСлава КораньЙКалінінградМТБанкНджаменаЛюдовік VII МаладыАўтамагістраль УралПолацкі езуіцкі калегіумЧабор звычайныУладзімір КараткевічПрасніцаЧасціны мовыДзень ВоліМінскЛесДзень беларускага пісьменстваВырайАлена Віктараўна АтрашкевічСерыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)Кастусь ЦвіркаБеларускі дзяржаўны тэатр лялекВярбаПімен ПанчанкаЭдзі АгняцветФранцыск Скарына987Другая сусветная вайнаРэфармацыяЛіс Мікіта (мультсерыял)ULISКірыліцаЖук-геркулесБутанСпіс самых высокіх людзейФеадалізмАрганізацыя Аб’яднаных НацыйІнфарматыкаСажалкаПубліцыстычны стыль6Уільям ШэкспірВячаслаў Яўгенавіч ЯўсееўСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьМазамбікЛаосАўстра-ВенгрыяКірыла ТураўскіКорпус марской пяхоты ЗШААлесь БачылаРаксалана Андрэеўна ПідласаСамараЕўропаВіктар МарціновічКапюшонХрыстос прызямліўся ў ГародніЛашанцыБеларуская літаратураПольская моваЮр’еў дзень (вясенні)🡆 More