Чапля Белая Вялікая

Вялікая белая ча́пля (Ardea alba) — буйная птушка сямейства чаплевых.

Чапля белая вялікая
Чапля Белая Вялікая
Вялікая белая чапля
Нацыянальны парк Эверглэйдс, ЗША
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ardea alba Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Casmerodius albus
  • Egretta alba
Арэал
выява

     Гнездавы арэал      Круглы год

     Толькі зімою
Ахоўны статус
Чапля Белая Вялікая
Сістэматыка
на Віківідах
Чапля Белая Вялікая
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  554135
NCBI  110620
EOL  10985092
FW  368278

Апісанне

Мае вельмі тонкую і выгнутую шыю, доўгія ногі. Даўжыня цела 85-102 см. Размах крылаў дасягае 140—170 см. Вялікая белая чапля разы ў паўтары-два буйней за малую белую чаплю. У адрозненні ад апошняй мае чорныя пальцы, а ў гнездавы час — жоўтую дзюбу. Гукі, якія яна выдае, падобны на хрыплае карканне «рха».

Пашырэнне

Арэал вялікай белай чаплі ахоплівае паўднёвую і цэнтральную часткі Еўропы. На ўсход ён працягваецца да Цэнтральнай Азіі, на паўднёвы ўсход — да Ірана. Водзяцца яны ў паўднёвай і ўсходняй Азіі, Аўстраліі, Новай Зеланцыі, Афрыцы, Паўднёвай Амерыкі, цэнтральнай і паўднёвай частцы Паўночнай Амерыкі. На Беларусі пералётная птушка, прылятае пад канец сакавіка — у красавіку. Падвід, які сустракаецца ў Беларусі, сустракаецца ад паўднёвай і цэнтральнай частак Еўропы да Цэнтральнай Азіі.

Чапля Белая Вялікая 
Памятная манета Беларусі.

З канца ХІХ стагоддзя да сярэдзіны 60-х гадоў ХХ стагоддзя паўсюдна назіралася памяншэнне колькасці вялікіх белых чапляў. З сярэдзіны 60-х гадоў ідзе адваротны працэс. На Беларусі іх часцей пачалі сустракаць з 1980-х гадоў. З пачатку 1990-х гадоў на поўдні краіны пачаліся сустракацца іх месцы гнездавання. Птушка года Беларусі 2008.

Асаблівасці біялогіі

Чапля Белая Вялікая 
Вялікая белая чапля на Бітцаўскай сажалцы.

Гняздуецца па берагах вадаёмаў як калоніямі так і асобнымі парамі. Гнёзды можа ўладкоўваць на дрэвах, але часцей уладкоўвае іх на заломах трыснягу або ў хмызняку у забалочаных мясцінах, поймах рэк. Іх робіць з трыснягу або галінак. Дыяметр гнёзд дасягае 50-110 см, а вышыня — 35-60 см. Калі галінак для гнязда не хапае, могуць красці іх у сваіх суседзяў. Гэта часта вядзе да шумных драк белых чапляў.

Вялікія белыя чаплі адкладваюць у гнёздах звычайна тры-пяць яек. Яйкі блакітна-зялёнага колеру, маюць памер 62,7х41,7 мм. Бацькі пачынаюць іх высіжваць у другой палове красавіка. Цягнецца гэта 25-26 дзён.

Ядуць вялікія белыя чаплі рыб, водных і наземных насякомых. Калі-нікалі могуць з'есць дробных грызуноў, птушанят іншых птушак.

Чапля Белая Вялікая  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 

Спасылкі

Tags:

Чапля Белая Вялікая АпісаннеЧапля Белая Вялікая ПашырэннеЧапля Белая Вялікая Асаблівасці біялогііЧапля Белая Вялікая СпасылкіЧапля Белая Вялікая

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ГлебаСпіс беларускіх імёнЧэмпіянат свету па футболе 2022Саша ФіліпенкаПаэт2000Ахоцкае мораВ’етнамКуфарМножаннеЭталонная мадэль OSIВікіслоўнікЯўген Васільевіч МаўлееўВенанцы БутрымВялікае Княства Літоўска-БеларускаеСцяг Вялікага Княства ЛітоўскагаГай Юлій ЦэзарЯгайлаКацярына Ігараўна ГумянюкЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкНавуковы стыль2011ПріорбанкШаленстваЯкуб КоласДжасцін БіберТаджыкіБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаУННВ1695Аўстра-ВенгрыяМішэль АбамаМарына Вітальеўна ВасілеўскаяТэрмінВялікдзень (народная традыцыя)Джэрдан ШакірыГанімед (спадарожнік)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікТрускаўкаАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеЕфрасіння ПолацкаяПадобнасць (геаметрыя)Міхась СтральцоўРымская квадрыеналеЯварЛуі ДавуMacOSЧыанджурЮрась СвіркаЗабалацце (Чавускі раён)ЛодзьГенрык ІбсенВін Дызель.neНазоўнікСтыль (мова)uknytБеларускае нацыянальнае адраджэннеКуклічы (Свіслацкі раён)Node.js2004Моўная норма2022Тэракт у «Крокус Сіці Холе»Onliner.byФК ПармаМукаЖак-Луі ДавідБеларускі полк «Пагоня»Васіль ЦяпінскіКіраўнікі МінскаГепатыт C🡆 More