Хобатныя

Хобатныя (лац.: Proboscidea) — атрад плацэнтарных сысуноў, абавязаны сваёй назвай іх галоўнай адметнай прыкмеце — хобату.

Адзінымі прадстаўнікамі хобатных на сённяшні дзень з'яўляецца сямейства сланоў (Elephantidae), і іх жыццёвая прастора значна абмежавана. Іншым сямействам з'яўляюцца мастадонты (Mammutidae), якія вымерлі некалькі тысяч гадоў назад і якіх не варта блытаць з таксама вымерлым родам сямейства слановых — мамантамі (Mammuthus).

Хобатныя
Хобатныя
Саванны слон
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Proboscidea Illiger, 1811

Сямействы

Jozaria
Moeritheriidae
Euproboscidea

    Numidotheriidae
    Barytheriidae
    Deinotheriidae
    Stegodontinae
    Elephantiformes
      Phiomiidae
      Palaeomastodontidae
      Hemimastodontidae
      Mammutidae
      Euelephantoidea
        Choerolophodontidae
        Amebelodontidae
        Gnathabelodontidae
        Gomphotheriidae
        Elephantidae
Хобатныя
Сістэматыка
на Віківідах
Хобатныя
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180674
NCBI  9779
EOL  1643
FW  105150; 103157
Хобатныя
Секвеніраванне поўнай паслядоўнасці мітахандрыяльнай ДНК, вылучанай з зуба мастадонта (Mammut americanum), які жыў на раўнінах Аляскі 50-130 тысяч гадоў назад, дазволіла прасачыць эвалюцыйную гісторыю мастадонтаў, сланоў і мамантаў.

Хобатныя адрозніваюцца не толькі сваім хобатам, але і ўнікальнымі відазмененымі разцамі — біўнямі (2 зверху і/ці знізу або без іх), а таксама найбольшай велічынёй сярод усіх сучасных наземных сысуноў. Некалі на Зямлі жыло мноства сямействаў хобатных, з якіх некаторыя (напрыклад, мастадонты) мелі чатыры біўні. Біўні растуць усё жыццё. Біўні на працягу эвалюцыі дасягалі 4 метраў і мелі розныя формы. Калі карэнныя зубы, якія выкарыстоўваюцца падчас харчавання, сточваюцца іх замяняюць зубы, якія растуць далей у роце. Пасля 60 гадоў усе карэнныя зубы цалкам сточваюцца. Іклоў няма.

Хобатныя ўтварнні спачатку былі ледзь прыкметныя і служылі продкам хобатных, якія жылі на балотах, як сродак дыхаць пад вадой. Пазней хобаты, з іх мноствам мускулаў, развіліся ў тонкаадчувальныя хапальныя органы, якія дазвалялі зрываць і лісце з дрэў, і траву ў стэпах. Іншай адаптацыяй да жыцця ў вадзе стала тоўстая скура, якая эфектыўна супрацьстаяла знешняму ціску вады, дазваляючы нармальна дыхаць. Валасяное покрыва рэдукаванае.

Хвост слабаразвіты. Дзіцяня падчас перамяшчэння трымаецца хобатам за хвост сталага суродзіча. У цырках падчас выступленняў, калі сланы ідуць калонай, яны трымаюцца за хвост жывёлы, якая ідзе перад імі.

Усе віды з'яўляюцца выключна расліннаеднымі. Пераварваць ежу ім дапамагаюць кішэчныя бактэрыі. Ежа пераварваецца толькі на 60 %. Калі хобатныя перасяліліся з балота на сушу, сланяняты для набыцця патрэбнай кішэчнай мікрафлоры сталі папаўняць сваё меню памётам сталых суродзічаў.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Лацінская моваМамантыМастадонтыПлацэнтарныяСлановыяСысуныХобат

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Аўгуст Аляксандр ЧартарыйскіПалавыя губыБразіліяХанс Крысціян АндэрсенВальціцы2002ДзятлаваНіл ГілевічКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіПсіхалогіяУНІАНАнатоль Уладзіміравіч ЛябедзькаТунісБарсукі (Боркавіцкі сельсавет)Міхаіл БачылаМікалай Васільевіч СтасПершая сусветная вайнаВітаўтПелеБрэстПотэрМахачкалаЛітбел ССРПрамысловасць БеларусіНігілізмДзядыЗайменнікСнегКалумбійскае песаЛіса (рэперка)Ева ВежнавецБеларусыАстанаАрлан-даўгахвостБеларускі арабскі алфавіт2023Жыве Беларусь!Украінская Народная РэспублікаМастурбацыяНурагаУругвайАўстра-ВенгрыяБабінавічы (Лёзненскі раён)Максім ГарэцкіДзеепрыметнікПаўсаній (географ)Уладзіслаў СыракомляСеулЯдвігін Ш.Загляне сонца і ў наша аконцаПольшчаМефедронКароткая гісторыя БеларусіПаўстанне 1863—1864 гадоўБароўка (Лепельскі раён)Азіяцкі маршрут AH4Кузьма ЧорныКіпрФранцішак БагушэвічСлава КораньЭтнічная тэрыторыя беларусаўТ-44КіншасаІнфлюэнсерЖФК Універсітэт ВіцебскПрыметнікПрызнанне Галадамору генацыдамГвязда БыдгашчБарыс Аляксеевіч КрэпакФёдар Іванавіч ПрывалаўБеларускі дзяржаўны тэатр лялек2 красавікаПяроБітва пад Оршай (1514)🡆 More