Хобатныя

Хо́батныя (па-лацінску: Proboscidea) — атрад пляцэнтарных сысуноў, абавязаны сваёй назвай іх галоўнай адметнай прыкмеце — хобату.

Адзінымі прадстаўнікамі хобатных на сёньняшні дзень зьяўляецца сямейства сланоў (па-лацінску: Elephantidae), і іх жыцьцёвая прастора значна абмежаваная. Іншым сямействам гэтага атраду зьяўляюцца мастадонты (па-лацінску: Mammutidae), якія вымерлі тысячы гадоў назад і якіх нельга блытаць зь яшчэ адным вымерлым родам сямейства слановых — мамантамі (па-лацінску: Mammuthus).

Хобатныя
Хобатныя
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
ІнфраклясаПляцэнтарныя
АтрадХобатныя
Сямейства

Jozaria
Moeritheriidae
Euproboscidea

    Numidotheriidae
    Barytheriidae
    Deinotheriidae
    Stegodontinae
    Elephantiformes
      Phiomiidae
      Palaeomastodontidae
      Hemimastodontidae
      Mammutidae
      Euelephantoidea
        Choerolophodontidae
        Amebelodontidae
        Gnathabelodontidae
        Gomphotheriidae
        Elephantidae
Бінамінальная намэнклятура
Proboscidea
Хобатныя
Сэквэніраваньне поўнай пасьлядоўнасьці мітахандрыяльнай ДНК, вылучанай з зубу мастадонта (Mammut americanum), які жыў на раўнінах Аляскі 50—130 тысяч рокаў назад, дазволіла прасачыць эвалюцыйную гісторыю мастадонтаў, сланоў і мамантаў.

Хобатныя адрозьніваюцца ня толькі сваім хобатам, але і ўнікальнымі відазьмененымі разцамі — біўнямі (2 зьверху і/ці зьнізу або бязь іх), а таксама найбольшай велічынёй сярод усіх сучасных наземных сысуноў. Некалі на Зямлі жыло мноства сямействаў хобатных, зь якіх некаторыя (напрыклад, мастадонты) мелі чатыры біўні. Біўні растуць усё жыцьцё. Біўні на працягу эвалюцыі дасягалі 4 мэтраў і мелі розныя формы. Калі карэнныя зубы, якія выкарыстоўваюцца падчас харчаваньня, сточваюцца, іх замяняюць зубы, якія растуць далей у роце. Пасьля 60 рокаў усе карэнныя зубы цалкам сточваюцца. Іклаў няма.

Хобатныя ўтварэньні спачатку былі ледзь прыкметныя і служылі продкам хобатных, якія жылі на балотах, як сродак дыхаць пад вадой. Пазьней хобаты, зь іх мноствам цягліцаў, разьвіліся ў тонкаадчувальны хапальны орган, які дазваляў зрываць і лісьце з дрэваў, і траву ў стэпах. Іншай адаптацыяй да жыцьця ў вадзе стала тоўстая скура, якая эфэктыўна супрацьстаяла вонкаваму ціску вады, дазваляючы лягчэй дыхаць. Валасяное покрыва рэдукаванае.

Хвост слабаразьвіты. Дзіцяня падчас перамяшчэньня трымаецца хобатам за хвост сталага суродзіча. У цырках падчас выступленьняў, калі сланы ідуць калёнай, яны трымаюцца за хвост жывёлы, якая ідзе перад імі.

Усе віды зьяўляюцца выключна расьліннаеднымі. Страваваць ежу ім дапамагаюць вантробныя бактэрыі. Ежа перапрацоўваецца арганізмам толькі на 60%. Калі хобатныя перасяліліся з балотаў на сушу, сланяняты для набыцьця патрэбнай вантробнай мікрафлёры сталі ўзбагачаць сваё меню памётам сталых суродзічаў.

Крыніцы

Tags:

Атрад (біялёгія)Лацінская моваМамантыПляцэнтарныяСлановыяСысуныХобат

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БостанОрдэн базылянаў-мэлькітаў алепінцаўДональд Трамп1950СамотнікСьцяг БеларусіПарнаграфія ў Японіі2024120-я зэнітна-ракетная брыгадаРусіфікацыя БеларусіЯн Казімер ПашкевічАкіянУсман ДэмбэлеЮвэнтус ТурынКазаваБеларуская ССРСьвятлана АлексіевічТомская вобласьцьГаяо МіядзакіДжозэф Остын ЧэмбэрлэнДжанлюіджы БуфонСэксКаталёнская Вікіпэдыя321Грыб-парасон пярэстыГенэрал ад кавалерыіВалошкаГітанас Наўседа1989ВаршаваБеларуская Народная РэспублікаЧэслаў НемэнБэрнгард РыманКасьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў (Івянец)Летувіская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаВікіманіяСьцепаніда СьцепанюкБульбаЮлія ЦімашэнкаБодаЧалавек1619ФілёлягУберВікіцытатнікТутэйшыя (п’еса)Крывічы1647Мерчыцкі сельсаветЦеляханскі пасялковы саветБеларускі клясычны правапісЗямляЭтнічная тэрыторыя беларусаўКарляс ТэвэсТэўда (імя)КраснаярскАвантуры майго жыцьцяНікаляс ван ВэйкБэрлінПХрысьціянстваЎэйлзМэдыяВікіПінскАдрыяна ЧэлентанаАдзёрБранская вобласьцьThe DoorsСыр (імя)🡆 More