Хасан Рухані

Хасан Рухані (12 лістапада 1948, Сархех) — іранскі дзяржаўны дзеяч, палітык і шыіцкі багаслоў, сёмы абраны прэзідэнт Ірана.

Адзін з найстарэйшых палітыкаў Ірана, удзельнік ісламскай рэвалюцыі ў Іране 1979 года. Мучтахід. Акадэмік і дыпламат. З 1999 года з’яўляецца чальцом Рады старцаў. З 1989 года з’яўляецца чальцом Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі. З 1991 года з’яўляецца чальцом Рады ўгоды. З 1992 года ўзначальвае Установу важных даследаванняў. Рухані займаў пасады старшыні Схода ісламскай рады чацвёртага і пятага склікання і сакратара Найвышэйшай рады нацыянальнай бяспекі з 1989 па 2005 год. Удзельнічаў у перамовах з краінамі захаду па пытаннях ядзернай зброі і ядзернай энергетыкі.

Хасан Рухані
перс.: حسن روحانی
Хасан Рухані
29-ы генеральны сакратар Руху недалучэння[d]
3 жніўня 2013 — 17 верасня 2016
Папярэднік Махмуд Ахмадзінежад
Пераемнік Нікалас Мадура
7-ы прэзідэнт Ірана
3 жніўня 2013 — 3 жніўня 2021
Папярэднік Махмуд Ахмадзінежад
Пераемнік Ібрагім Раісі
дэпутат Ісламскага кансультацыйнага савета[d]
28 мая 1980 — 27 мая 1984
дэпутат Ісламскага кансультацыйнага савета[d]
28 мая 1984 — 27 мая 2000
Secretary of the Supreme National Security Council[d]
12 кастрычніка 1989 — 15 жніўня 2005
Нараджэнне 12 лістапада 1948(1948-11-12) (75 гадоў)
Бацька Haj Asdollah Fereydoon Rohani[d]
Жонка Сахебе Рухані[d]
Дзеці Mohammad Rouhani[d]
Веравызнанне шыіты
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктарская ступень[d]
Дзейнасць палітык, дыпламат, пісьменнік, клірык, адвакат
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт president.ir
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

7 мая 2013 года Рухані пачаў выбарчую барацьбу за пасаду прэзідэнта Ірана. Ён казаў, што, калі будзе абраны на пасаду, то палепшыць адносіны з Захадам. На выбарах 15 чэрвеня 2013 года Рухані перамог на выбарах. 19 мая 2017 года перамог на новых прэзідэнцкіх выбарах: іранская грамадскасць аддала перавагу яго прагматычнаму, праеўрапейскаму курсу над праграмамі кандыдатаў-кансерватараў.

Рухані ведае (акрамя роднай персідскай мовы) англійскую, нямецкую, французскую, рускую і арабскую мовы.

Біяграфія

Хасан Ферыдан Рухані нарадзіўся 12 лістапада 1948 года ў горадзе Саркех, каля Семнана. У 1960 годзе пачаў навучанне ў Семнанскім духоўным вучылішчы. У 1961 годзе з’ехаў у Кум, дзе навучаўся ў вучылішчы для святароў. Яго вучылі вядомыя аятолы. З 1969 года пачаў вучобу ў Тэгеранскім універсітэце, дзе вучыў заходняе права. Затым працягнуў сваю вучобу ў Каледонскім ВНУ ў Брытаніі, дзе атрымаў навуковыя ўзнагароды.

Святарства

Стаўшы святаром, Рухані пачаў чытаць прамовы, скіраваныя супраць тагачаснай улады — шаха Рэзы Пехлеві. У 1965 годзе раз’язджаў па Іране са сваімі прамовамі. Шмат разоў арыштоўваўся. У лістападзе 1977 года выступіў на вечы ў Тэгеране, прысвечаным смерці Мастафы Хамейні — сына Хамейні.

З гэтага часу Рухані пераследаваўся спецслужбамі шаха. Махамат Бехешці і аятала Матахары параілі Рухані з’ехаць з Ірана. У Парыжы, куды ён накіраваўся, выступаў перад студэнтамі ВНУ, дзе навучаліся іранцы.

Жыццё пасля 1979 года

Удзельнічаў у рэвалюцыі 1979 года. Займаў шмат пасад у гэтым годзе. З 1980 года з’яўляўся дэпутатам у меджлісе. За 20 гадоў дэпутацтва быў старшынёй меджліса (4 і 5 склікання). З 1980 па 1983 гады быў старшынёй Назіральнай рады Краёвага ісламскага радыё.

Ірана-іракская вайна

Пад час Ірана-іракскай вайны Рухані займаў тылавыя пасады. З 1982 па 1988 гады быў дарадцам Вышэйшай рады абароны. З 1986 па 1988 гады займаў пасаду дарадцы Вышэйшай рады падтрымкі вайны. З 1985 па 1988 узначальваў вайсковую раду Хатаманбія. З 1986 па 1991 узначальваў іранскае лётнае войска. З 1988 па 1989 гады быў намеснікам галоўнакамандуючага. Быў узнагароджаны медалямі Фатх (перамога) і Наср.

Пасля вайны

Рухані быў прызначаны на пасаду міністра бяспекі і разведкі ў 1989 годзе. З 1989 да 2005 года быў сакратаром Вышэйшай народнай рады бяспекі. Быў упаўнаважаным па пытаннях бяспекі ў прэзідэнтаў Алі Хашэмі і Махамеда Хатамі з 1989 па 1997 і з 2000 па 2005 адпаведна.

З 1991 года ўваходзіў у склад Савета мэтазгоднасці. Гэтую пасаду займаў да таго, як стаў прэзідэнтам. У 1999 годзе асудзіў хваляванні падчас выбараў прэзідэнта краіны. Быў абраны 18 лютага 2000 года ў склад Савета экспертаў ад астана Семнан. З 2006 года быў абраны ў Савет экспертаў ад астана Тэгеран.

Рухані займаецца навуковай дзейнасцю. Удзельнічае ў друку навуковых часопісаў на персідскай і англійскай мовах — Рахборт, Іранскі аглядальнік замежных адносін і Замежныя адносіны.

15 чэрвеня 2013 года быў абраны Прэзідэнтам Ірана, набраўшы 18 мільёнаў 613 тысяч 329 галасоў. У жніўні 2013 года прызначыў першым віцэ-прэзідэнтам Эсхака Джахангіры.

Галерэя

Зноскі

  • Hassan Rohani // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • geni.com — 2006.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
  • Members of Assembly of Experts(недаступная спасылка). Assembly of Experts. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 22 красавіка 2013.
  • Hassan Rouhani appointed as the Supreme Leader's representative to the SNSC. The Office of the Supreme Leader (13 лістапада 1989).
  • Hassan Rouhani's Resume. CSR (11 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2013. Праверана 16 чэрвеня 2013.
  • http://lenta.ru/news/2013/06/15/rohani/
  • Хасан Рухані быў абраны сёмым прэзідэнтам Ірана (руск.) Архівавана 24 снежня 2013.
  • Спасылкі


    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Хасан Рухані, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Хасан Рухані БіяграфіяХасан Рухані СпасылкіХасан Рухані12 лістапада1948ІранШыізм

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    П’ер-Сімон ЛапласNirvanaСафлор фарбавальныПошукавая аптымізацыяБеларускі фальклорТарашкевіцаСельская гаспадарка Беларусі1961 год у гісторыі музыкіДзяржаваСаюз пісьменнікаў Беларусі (2005)Алесь РазанаўСідрЧырвоная зменаЮзаф ПілсудскіДзікае паляванне караля Стаха21 красавікаНіпісінгскі ўніверсітэтБеларуская энцыклапедыяАпавяданнеІталіяНовасібірскПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Віртуальная машынаАдольф ГітлерВільнюс1519Антон ЛуцкевічРучная стымуляцыя пенісаHromadske.TVДзікае паляванне караля Стаха (опера)НумідыяАлаіза ПашкевічТрагедыя ў НалібокахУладзімір Пятровіч БутрамееўТаіса Мікалаеўна БондарІнтэрнэтБелы легіёнЛітаратурная прэмія імя Аркадзя КуляшоваАдвечным шляхамЕўропаБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтСтольХайкуРаіса Андрэеўна БаравіковаБрэсцкая вобласцьМужыцкая праўдаМарская міляАляксей Сямёнавіч БурдзейныШвагерЗянон Станіслававіч ПазнякГуканне вясныСэрца на далоніСыраежка рудаяВітаўтСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьC++Пётр Міронавіч МашэраўНіна Іосіфаўна МацяшМанумент Перамогі (Мінск)Баранавіцкі раёнАндрэй Валер’евіч ХадановічГарады КыргызстанаТрыалізмАнтарыа (правінцыя)ЛітоўцыІван МележВейшнорыяBrygada Kryzys633Іван Навуменка🡆 More