Уільям Голдынг

Сэр Уільям Джэралд Голдынг (англ.: William Gerald Golding; 19 верасня 1911 — 19 чэрвеня 1993) — англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1983).

За амаль саракагадовую літаратурную кар'еру Голдынг выдаў 12 раманаў; сусветную вядомасць яму забяспечыў першы з іх, «Валадар мух», які лічыцца адным з выбітных твораў сусветнай літаратуры XX стагоддзя.

Уільям Голдынг
англ.: William Gerald Golding
Уільям Голдынг
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 верасня 1911(1911-09-19)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 чэрвеня 1993(1993-06-19)[…] (81 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Уільям Голдынг Францыя
Жонка Ann Brookfield[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Гады творчасці з 1934
Прэміі
Узнагароды
камандор ордэна Брытанскай імперыі рыцар-бакалаўр
william-golding.co.uk (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1935). Удзельнік II сусветнай вайны. На яго светаадчуванне значна ўплыла філасофія экзістэнцыялізму.

Творчасць

Вядомасць У. Голдынгу прынёс раман-антыутопія «Валадар мух» (1954), у якім паказаў, што недасканаласць цывілізацыі і разбуральныя інстынкты асобы здольны прывесці сілы зла да ўлады ў свеце. Аўтар філасофскіх раманаў-прытчаў альбо «баек»: «Нашчадкі» (1955), «Зладзюжка Марцін» (1956), «Свабоднае падзенне» (1959), «Шпіль» (1964), «Піраміда» (1967), «Бачная цемра» (1979), «Рытуалы пасвячэння» (1980), «Папяровыя людзі» (1984) і інш.; зборніка публіцыстычных і крытычных нарысаў «Гарачая брама» (1965, у т.л. праірамнае эсэ «Прытча»), вершаў, радыёп'ес. Асэнсоўваў праблемы: чалавек — цывілізацыя, асоба — гісторыя, душа — Бог, ідэал — рэальнасць, выбар, небяспека таталітарызму і фанатызму. Дамінуючым у яго творчасці заставалася пытанне аб чалавечай прыродзе, суаднесенасці ў ёй біялагічнага і духоўнага. Прозе У. Голдынга ўласцівы спалучэнне рэалістычных і авангардысцкіх тэндэнцый, шматзначнасць вобразаў і сітуацый, дыдактычнасць.

Беларускія пераклады

Навела «Бог Скарпіён» у перакладзе V.K. была апублікавана ў часопісе «Дзеяслоў» (№ 6, 2003. С. 144—176).

Зноскі

  • а б William Golding // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  • Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.324.
  • Гл. на сайце «Камунікат»
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Уільям Голдынг, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Уільям Голдынг БіяграфіяУільям Голдынг ТворчасцьУільям Голдынг Беларускія перакладыУільям Голдынг СпасылкіУільям Голдынг19 верасня19 чэрвеня19111993Англійская моваВаладар мухНобелеўская прэмія па літаратурыПісьменнік

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Рыгор БарадулінБенедыкт XVIБеларускі фальклорБілінгвізмДзеепрыслоўеТарашкевіцаЦыянабактэрыіВялікае Княства Літоўска-БеларускаеАўстра-ВенгрыяБеларуская моваСлонімMediaWikiАўген КалубовічЛунцікВыклічнікВольха1695ФэнтэзіЛітаратурныя жанрыУільям Джэксан ГукерМагілёўская вобласцьЯндэкс.КартыМірскі замакЗвычайны прэзідэнтКарл II СцюартЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкАсіміляцыя талышоўАрланда БлумРуская мова ва УкраінеБалгарскі алфавітСяргей ШупаДэвід Лойд ДжорджМянушкаАнтыкостыАвіцэнаМастурбацыяЭнцыклапедыяВалянцін Паўлавіч Таўлай2023Генрык ІбсенСлоўнікЛеў XIIIДжэніфер Лоўрэнсohuy1ПалесцінаТэхасРомб557-я інжынерная брыгадаТомас МорНгуен Ван ЦхьеуАнгкор-ВатКарэнныя амерыканцы ЗШАЁдСэм Клафлінv3acrСцяг Вялікага Княства ЛітоўскагаБеларуская градаАкноПолацкае княстваВасіль БыкаўУвасабленнеЗімовыя Алімпійскія гульні 2014Бабынінскі раёнЯварВ’етнамРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаToyota Motor CorporationІван НавуменкаРабіндранат ТагорГедзімінКлемент ЭтліOasisФутболНанатэхналогіяКаірСласцёны (Дрыбінскі раён)🡆 More