Уолтэр Рэйлі

Сэр Уолтэр Рэйлі (англ.: Walter Raleigh; каля 1554 — 29 кастрычніка 1618) — знакаміты англійскі мараплавец, пірат, пісьменнік і гісторык.

Уолтэр Рэйлі
англ.: Sir Walter Raleigh
Партрэт 1590 г.
Партрэт 1590 г.
Уолтэр Рэйлі
Род дзейнасці пірат
Дата нараджэння каля 1554
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка (8 лістапада) 1618
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Падданства Англія
Веравызнанне пратэстанцтва
Бацька Уолтэр Рэйлі Старэйшы[d]
Маці Кэтрын Шампернау
Жонка Лізавета Трокмартан-Рэйлі
Дзеці Уолтэр Рэйлі[d] і Кэр’ю Рэйлі[d]
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
рыцар-бакалаўр
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннія гады

Уолтэр Рэйлі 
Дзяцінства Рэйлі, малюнак 1871 г.

Уолтэр Рэлі быў пятым сынам ад другога шлюба дэвонскага рыцара і лідара пратэстанцкай абшчыны Уолтэра Рэлі Старэйшага. Падчас кіравання каралевы Марыі I бацька будучага пірата быў вымушаны хавацца ад пераследу за свае рэлігійныя погляды. Малады Уолтэр выхоўваўся ў нянавісці да каталіцызму. Яго родным братам быў Хэмфры Гілберт, які таксама зрабіў сабе кар'еру мараплаўца.

Згодна запісам і заявам Уолтэра Рэлі ў маладыя гады ён змагаўся на баку гугенотаў у Францыі, быў светкам бітвы пры Манкантуры. Біёграфы сцвярджаюць, што ён вывучаў права ў Оксфардзе і Лондане, аднак сам У. Рэлі падчас працэса 1603 г. заяўляў, што ніколі гэтага не рабіў.

У 1579 - 1583 гг. служыў у англійскіх вайсках у Ірландыі. За ўдзел у задушэнні паўстання ірландцаў атрымаў вялікі маёнтак у Манстэры, дзе быў суседам вядомага англійскага паэта Эдмунда Спенсера. У 1585 г. быў пасвечаны ў рыцары.

Палітычная кар'ера

Уолтэр Рэйлі 
Лізавета Трокмартан-Рэйлі

Дзякуючы блізкасці роднай цёткі да каралевы Лізаветы I Уолтэр Рэйлі быў уцягнуты ў прыдворнае жыццё. Знаёмства з каралевай адбылося пасля 1581 г. Уолтэру Рэйлі прыпісваюць такія ўчынкі для прыцянення яе ўвагі, як кіданне свайго плашча ў лужыну, каб каралева магла прайсці, не выпацкаўшы ногі, і драпанне дыяментам на шкле вершаў. На самой справе, гэтыя сюжэты пазней былі запазычаны з твораў Вальтэра Скота. Дзякуючы блізкім здносінам з Лізаветай I, Уолтэр Рэйлі займаў пасады лорда-лейтынанта Корнуала, віцэ-адмірала, камандзіра асабістай каралеўскай варты, у якасці прадстаўніка Дэваншыра некалькі разоў займаў месца ў парламенце Англіі.

У 1591 г. Уолтэр Рэйлі патаемна ажаніўся з Лізаветай Трокмартан, асабістай фрэйлінай каралевы. У 1592 г., калі гэта падзея набыла шырокую вядомасць, абодва былі арыштаваны і трапілі ў няволю ў Таўэр. Лізавета вызвалілася праз кароткі час пасля смерці іх маленькага дзіцяці. Уолтэр атрымаў дазвол на часовае вызваленне ў жніўні для ўдзелу ў марской экспедыцыі, а потым быў вызвалены як чалец парламента. Аднак адносіны паміж ім і Лізаветай I былі назаўсёды сапсаваны.

Мараплавец і пірат

У 1584 г. Уолтэр Рэйлі атрымаў каралеўскую хартыю, што дазваляла яму даследаваць, каланізаваць і кіраваць тэрыторыямі, якія дасюль не належалі хрысціянскім манархам. Ён з'яўляўся ініцыятарам заснавання англійскай калоніі на востраве Роанак каля ўсходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. Аднак гэта спроба каланізацыі скончылася няўдала.

Разам са сваякамі Уолтэр Рэйлі фінансаваў капёрскую дзейнасць супраць іспанцаў. Падчас нашэсця Непераможнай армады ўдзельнічаў на асабістым караблі ў ахове Дэваншыра. У 1592 г. узначальваў ваенную марскую экспедыцыю ў раён Азорскіх астравоў, дзе захапіў вялізарны карабель Madre de Deus.

У 1594 г. даследаваў узбярэжжа Гвіяны. Пасля вяртання ў 1595 г. апублікаваў кнігу «Адкрыццё Гвіяны», у якой перабольшыў значнасць сваіх адкрыццяў, сцвярджаў, што знайшоў багатую краіну. Кніга была перакладзена на розныя еўрапейскія мовы і зрабіла Уолтэра Рэйлі вядомым у іншых краінах.

Уолтэру Рэйлі прыпісваюць увоз бульбы ў Англію і Ірландыю, увоз і прапаганду палення тытуню.

Апошнія гады

У 1603 г. Уолтэр Рэйлі быў абвінавачаны ва ўдзеле ў змове супраць караля Якава I і зноў трапіў у Таўэр. Пасля шматгадовага расследавання выявілася толькі тое, што ён сустракаўся з некаторымі змоўшчыкамі. Уолтэр Рэйлі здолеў зноў прыцягнуць увагу караля і атрымаць адтэрміноўку для арганізацыі новай экспедыцыі ў Гвіяну. Аднак плаванне 1617 г. скончылася няўдала. Экспедыцыя была ўцягнута ў ваенныя дзеянні з іспанцамі. У баі загінуў Уолтэр-малодшы, сын пірата. Пасля вяртання на радзіму Уолтэр Рэйлі быў абвінавачаны ў парушэнні міру з іспанцамі і арыштаваны. 29 кастрычніка 1618 г. яго пакаралі смерцю праз адсячэнне галавы.

Творчасць

Уолтэр Рэйлі з'яўляўся вядомым пісьменнікам свайго часу. Захавалася болей за 30 вершаў, складзеных ім. Яны напісаны рыфмай у традыцыйнай для англійскай паэзіі форме. Найбольш вядомыя празаічныя творы:

  • «Адкрыццё Гвіяны» (англ.: The Discovery of Guiana, 1595)
  • «Сусветная гісторыя» (англ.: The Historie of the World)

Апошняя праца была напісаа ім пасля арышту ў 1603 г. падчас знаходжання ў Таўэры. Хаця Уолтэр Рэйлі паспеў апісаць падзеі антычнай гісторыі, у ёй выкрывалася сутнасць манархічнай палітыкі, характэрная для яго часу.

Зноскі

  • National Heritage List for England Праверана 5 жніўня 2021.
  • GENUKI Праверана 5 жніўня 2021.
  • Sir Walter Raleigh // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • https://www.rmg.co.uk/discover/explore/sir-walter-raleigh
  • Kindred Britain
  • SIR WALTER RALEIGH AND HIS COMRADES
  • Walter Raleigh - United States American History
  • Sir Walter Raleigh English Explorer
  • Walter Raleigh Myth
  • Virgin queen and love triangle with Sir Walter
  • Roanoke Island - North Carolina History Project
  • “Madre de Deus”, 1589 Portuguese Nau, Carrack Архівавана 31 ліпеня 2019.
  • Raleigh and Guiana..The enticement of this golden bait”
  • The Potato and Walter Raleigh: Never let the facts spoil a good story
  • Introduction of Tobacco to England
  • Elizabeth I: The Golden Age - THE DEATH OF RALEIGH
  • Катастрофа американских индейцев Архівавана 14 верасня 2018.
  • The Discovery of Guiana, by Sir Walter Raleigh
  • Гл.: Самахвалаў, Д. С. Гісторыя гістарычнай думкі : курс лекцый / Д. С. Самахвалаў. — Мінск : БДУ, 2013. С.40.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Уолтэр Рэйлі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Уолтэр Рэйлі Раннія гадыУолтэр Рэйлі Палітычная карераУолтэр Рэйлі Мараплавец і піратУолтэр Рэйлі Апошнія гадыУолтэр Рэйлі ТворчасцьУолтэр Рэйлі СпасылкіУолтэр Рэйлі1554161829 кастрычнікаАнглійская моваАнгліяГісторыяМараплавецПірацтваПісьменнік

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Арлан-даўгахвост27 сакавікаЛесКаласы пад сярпом тваімЛяхавіцкі стройКуфарВялікдзень (народная традыцыя)Ліса (рэперка)Пулкава (аэрапорт)Гісторыя беларускай мовыРасійскае ўварванне ў КрымАсіповічыІранБеларускі дзяржаўны тэатр лялекДжэрсіЗямля пад белымі крыламіМудранкаМарыяна РахойСаудаўская АравіяКірыліцаНаталля Уцелеўна АрынбасараваТэарэма Грына — ТаоКарлес ПучдэмонНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыВячаслаў Яўгенавіч ЯўсееўКапыльАхметаўПапа РымскіПарыжЕва ВежнавецДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваНджаменаКрыж Ефрасінні ПолацкайПімен ПанчанкаВалянцін Паўлавіч ТаўлайФінляндыяЯлтаЛекавыя расліныБахмутАўтамагістраль УралФК Майнц 05Пары-МатчШэрлак ХолмсБеларускае выдавецкае таварыства8ПланетаЛюдзі на балоце (раман)Людовік VII МаладыАлесь Мікалаевіч КарлюкевічГерб ЛідыСяргей Васілевіч БесарабКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Полацк)ІарданіяВера Аляксандраўна Палякова-МакейЯрдДаведнікСяргей БульбаНідэрландыБатанічныя помнікі прыродыПелеКастрычнікВярбаЛітаратурныя жанрыРыжскі мірны дагавор (1921)Андрусь ГорватМанголіяШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхМастацкі стыльЛатвіяПяроАўтамагістраль ВолгаАперацыя «Цыклон»ДзятлаваБеларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка🡆 More