Тымішаара: горад у Румыніі

Тымішаа́ра (рум.: Timişoara , назва паходзіць ад венг.: Temesvar) — трэці па велічыні горад Румыніі, гістарычны цэнтр вобласці Банат, адміністрацыйны цэнтр жудзеца Тыміш на захадзе краіны.

Насельніцтва — 303,7 тыс. жыхароў (2011). Плошча — 130,5 км².

Горад
Тымішаара
Timişoara
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Тымішаара: Гісторыя, Адукацыя і культура, Транспарт
Краіна
Жудзец
Каардынаты
Прымар
Першая згадка
Плошча
130,5 км²
Вышыня цэнтра
89 м
Насельніцтва
303 708 чалавек (2011)
Шчыльнасць
2350 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+40 256
Паштовыя індэксы
300001–300789
Аўтамабільны код
TM
Афіцыйны сайт
primariatm.ro (рум.)
Тымішаара на карце Румыніі
Тымішаара (Румынія)
Тымішаара

Гісторыя

Першыя звесткі пра горад Тэмешвар гісторыкі знаходзяць у крыніцах XIII стагоддзя, калі ён быў спустошаны татарамі. У XIV стагоддзі гэта была невялікая крэпасць пасярод балот. Венгерскі кароль Карл Роберт, які наведаў гэтыя краі ў 1307 годзе, загадаў пабудаваць тут палац, а ў XV стагоддзі горад некаторы час служыў рэзідэнцыяй вялікага Хуньядзі. Тэмешвар быў першым горадам Венгерскага каралеўства, які атрымаў уласны герб (1365); на ім быў намаляваны цмок, які, верагодна, сімвалізаваў багамільскую ерась.

У 1552 годзе Тэмешвар быў узяты турэцкімі войскамі на чале з Ахмед-пашой. За 160 гадоў у якасці цэнтра Тэмешварскага эялета горад зведаў моцны мусульманскі ўплыў, тут будаваліся мячэці. Пасля таго, як Яўген Савойскі адваяваў яго ў турак у 1716 годзе, Габсбургі планамерна знішчылі сляды асманскага валадарства, перабудаваўшы цэнтр горада ў стылі барока.

Пры распадзе Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе Тымішаару спрабавалі далучыць сербы, але ўжо ў 1919 годзе горад атрымаў румынскую адміністрацыю. У канцы 1930-х тут быў збудаваны найбуйнейшы праваслаўны храм Румыніі — Тымішаарскі сабор. Падчас Другой сусветнай вайны горад падвяргаўся моцным бамбардзіроўкам саюзнікаў.

16 снежня 1989 года з народнага выступлення ў Тымішаары, выкліканага рашэннем улад аб высяленні пастара Ласла Цёкеша, пачалася рэвалюцыя, якая прывяла да звяржэння Нікалае Чаўшэску.

Адукацыя і культура

Тымішаарскі ўніверсітэт медыцыны і фармацыі імя Віктара Бабеша, Тымішаарскі політэхнічны ўніверсітэт, Тымішаарскі заходні ўніверсітэт, Тымішаарскі банацкі ўніверсітэт сельскагаспадарчых навук і ветэрынарнай медыцыны.

Транспарт

Грамадскі транспарт горада прадстаўлены 10 трамвайнымі, 8 тралейбуснымі і 20 аўтобуснымі лініямі. У горадзе размешчаны трэці па пасажыраабароце аэрапорт у краіне.

Горад з’яўляецца важным чыгуначным і транспартным цэнтрам і звязаны з усімі іншымі буйнымі гарадамі Румыніі.

Славутасці

  • Тымішаарскі сабор
  • Тымішаарская кафедра
  • Палац Даўэрбах
  • Барочны палац
  • Палац Хуньядзі, у якім размешчаны Нацыянальны музей Баната
  • Старая ратуша
  • Чумны слуп

Гарады-пабрацімы

Тымішаара з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  • Timis County at the 2011 census(нявызн.)(недаступная спасылка). INSSE (2 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 15 ліпеня 2012.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Тымішаара, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Тымішаара ГісторыяТымішаара Адукацыя і культураТымішаара ТранспартТымішаара СлавутасціТымішаара Гарады-пабрацімыТымішаара Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыТымішаара ЛітаратураТымішаара СпасылкіТымішаараБанатВенгерская моваГорадМіжнародны фанетычны алфавітРумынская моваРумыніяТыміш (жудзец)

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Анатоль ВярцінскіСеулГісторыя БеларусіСерабрыстая чайка30 сакавікаМесны склонЎ1918Акупацыя Ірака (2003—2011)Ігнат Яўхімавіч ГрынявіцкіКаранёвыя атожылкіГомаэратызмСтарыя ДарогіБангкокСвіслацкая гімназіяКастэль-НуоваАмерыканскі варыянт англійскай мовыКельцкі крыжКароткая гісторыя БеларусіНадвор’еЭдзі АгняцветТэрмінАлаіза ПашкевічАрганізацыя Аб’яднаных НацыйСпортМіждзяржаўны авіяцыйны камітэтЧэхіяЯнка МаўрАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўЗвязда (газета)Мікола ГусоўскіПімен ПанчанкаБарысаглебская царква (Гродна)Гасдрубал БаркідБярозка (часопіс)Ліс Мікіта (мультсерыял)МефедронГалоўная старонкаБеларуская літаратураІзраільМіхаіл БачылаСёмухаТлумачальны слоўнік беларускай мовыТэарэма Грына — ТаоКубаНавакольнае асяроддзеГрунвальдская бітваЛюдовік VII МаладыКрасавікНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеПолацкГуканне вясныАлесь БачылаУзбуйненне БССР17 лютагаМастацкі стыльКніга рэкордаў ГінэсаПрыслоўеУкраінаСамаліДжон Рональд Руэл ТолкінКастусь Каліноўскі29 красавікаOnliner.byВялікабрытаніяМінай Піліпавіч ШмыроўXMPPNirvanaРэпрадуктыўная сістэма чалавекаSony Music EntertainmentАсіміляцыя (мовазнаўства)Марк Шагал🡆 More