Нові-Сад (сербск.: Нови Сад ; венг.: Újvidék — Уйвідэк; ням.: Neusatz an der Donau — Нойзац-ан-дэр-Донаў) — горад на поўначы Сербіі на беразе Дуная, адміністрацыйны цэнтр аўтаномнага края Ваяводзіна.
Насельніцтва 381,388 тыс. жыхароў (2011). Горад мае шматнацыянальны склад (гл. насельніцтва края Ваяводзіна)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Важны транспартны вузел, другі (пасля Бялграда) па грузазвароце рачны порт у краіне.
Адзін з найважных прамысловых цэнтраў, галоўны эканамічны цэнтр Ваяводзіны. Машынабудаванне (сельскагаспадарчыя машыны, станкі, прылады, медныя прыборы, рачныя судны, самалёты), электратэхнічная, хімічная і фармацэўтычная, харчовая, скурна-абуткавая, тэкстыльная прамысловасць. Штогадовыя сельскагаспадарчыя кірмашы, універсітэт (1960).
Падчас аперацыі НАТА супраць Сербіі ўвесну 1999 года горад дзясяткі разоў падвяргаўся бамбардзіроўкам.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Нові-Сад, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.