Граматыка Англійскай Мовы

Прадметам граматыкі англійскай мовы з’яўляюцца марфалогія мовы і яе сінтаксіс.

Граматычны лад пераважна аналітычны, асноўныя сродкі перадачы адносін паміж словамі і словазлучэннямі — службовыя словы і фіксаваны парадак слоў у сказе.

Структура сказа

Парадак членаў сказа англійскай мовы адносна гібкі, але падпарадкаваны пэўным правілам.

Тыпы сказаў

Сказы англійскай мовы можна падзяліць на тры групы:

  • просты сказ (John was eating soup — Джон еў суп);
  • складаназлучаны сказ — дзе дзве часткі сказа звязаны паміж сабой злучнікам, а па-асобку не залежаць адзін ад аднаго (Dick wanted to come, but had to stay at home — Дзік хацеў прыйсці, але мусіў застацца дома);
  • складаназалежны сказ, які складаецца з галоўнага сказа, што выражае асноўную думку і даданага сказа, які дапаўняе яе (If your father were rich I woud marry you — Калі б твой бацька быў багаты, я б з табой ажаніўся (ці ажанілася б)).

Члены сказа

Дзейнік і выказнік

Найбольш прынцыповае адрозненне беларускай мовы ад англійскай у тым, што беларуская мова адносіцца да катэгорыі сінтэтычных, а англійская да аналітычных. Таму пры перакладзе на беларускую, як і на рускую з англійскай неабходна ведаць якое слова ў англійскім сказе з’яўляецца дзейнікам, а якое выказнікам. Дзейнікам у сказе служыць слова, якое характарызуе нейкія прадмет, з’яву ці асобу, якія ажыццяўляюць нейкае дзеянне ці знаходзяцца ў пэўным стане. У англійскім сказе дзейнік выражаецца назоўнікам, рознымі відамі займеннікаў, інфінітывам ці герундыем. А выказнікам з’яўляецца любы дзеяслоў ці спалучэнне некалькі дзеясловаў альбо камбінацыя дзеяслова з прыметнікам ці назоўнікам. У прыкладзе ніжэй дзейнік вылучаны цёмным, а выказнік курсівам:

Mr.Brown/He/This/To run/Working was important — М-р Браўн/Ён быў важным/Гэта/Бегчы/Працаваць было важным.

Магчыма выкарыстанне адначленных сказаў (сказаў, у якіх ёсць дзейнік, але няма выказніка ці наадварот) у такіх сітуацыях: мастацкая літаратура (сказы з адным дзейнікам напр., «Слязіна (A tear)», «Трэйлер (The trailer)»); імператывы (сказы з адным выказнікам, напр., «Стой! (Halt!)») і папяраджальныя знакі (сказы з адным выказнікам, напр., «Ідзіце (Walk)»).

Азначэнне, дапаўненне і акалічнасць

Нярэдка азначэнне, якое звычайна выражаецца ў сказе прыметнікам, займеннікам ці назоўнікам і якое характарызуе ўласцівасці дзейніка, ставіцца першым словам у сказе англійскай мовы. Але яго можа «апярэдзіць» артыкль.

The wise/then/state secretary went out. — Мудры/Тагачасны/Дзяржаўны сакаратар выйшаў.

Дапаўненне можа быць выражана дзеясловам ці назоўнікам і звычайна ставіцца пасля выказніка паколькі дапаўняе яго значэнне:

He went home — Ён пайшоў дадому.

У большасці выпадкаў акалічнасць у сказе выражаецца прыслоўем ці прыметнакм. Акалічнасць звычайна ўдакладняе сэнс выказніка: They went fast — Яны ішлі хутка. Існуе каля дзясятка відаў акалічнасці — месца, часу, вобразу дзеяння, мэты і г.д.

У сказе азначэнне выражанае прыметнікам ставіцца пераважна перад назоўнікам, які яно характарызуе. Калі ў якасці азначэння выкарыстоўваюць іншыя часціны мовы, напрыклад, дзеепрыметнік (those interested — зацікаўленыя) ці інфінітыў (a man to do it — чалавек, які здольны гэта зрабіць) яно можа стаяць і пасля слова, якое яно характарызуе. Таксама адносна свабодную пазіцыю ў сказе мае свабоднае азначэнне (яно аддзяляецца коскамі ад астатніх членаў сказа, таму і лічыцца свабодным: Happy and tired, they were sitting together/They were sitting together, happy and tired — Шчаслівыя і стомленыя, яны сядзелі разам.

Дапаўненне звычайна стаіць пасля дзеяслова, значэнне якога яно дапаўняе ці ўдакладняе. Акалічнасць можа стаяць у самых розных пазіцыяй: у пачатку сказа, паміж дапаможным і асноўным дзеясловамі, пасля выказніка і ў канцы сказа. Адзін і той жа від акалічнасці можа ставіцца ў розных пазіцыях і пры гэтым значэнне фразы можа не змяняцца.

Прыклады складаных канструкцый з дзейнікам, выказнікам і дапаўненнем

  • Складаны дзейнік: He is known to work much — Пра яго ведаюць, што ён шмат працуе.
  • Складанае дапаўненне з інфінітывам': I saw him help you — Я бачыў, як ён дапамагаў табе.
  • Інфінітыўная канструкцыя з прыназоўнікам: It’s possible for us to accept your invitation — Магчыма, што мы прымем ваша запрашэнне
  • Складаны выказнік: They are angry with you — Яны злуюцца на цябе.

Інверсія

Існуюць граматычны і эмфатычны віды інверсіі. Граматычны пераважна сустракаецца ў агульных? спецыяльных i альтэрнатыўных пытаннях з мадальнымі дзеясловамі, а таксама be і will:

Was he happy? (Ці быў ён шчаслівым?) параўн. з He was happy (Ён быў шчаслівым);

What can you do? (Што ты можаш зрабіць?) параўн. з So, what you can do… (Вось, што ты можаш зрабіць…).

Will you drink tea or coffee? (Ты будзеш піць чай ці каву?) параўн. з You will drink tea or coffee (Ты будзеш піць чай ці каву).

Эмфатычная інверсія сустракаецца ў выпадках калі ў сказе робіцца націск на пэўнае слова, напрыклад: Friends she had many замест She had many friends. У такім выпадку пераклад ідзе з націскам на тое ж слова і з прыкладна такім жа парадкам слоў у беларускім сказе. Таму лепш перакласці вышэй прыведзены прыклад «Сяброў у яе было шмат», а не «У яе было шмат сяброў».

Зноскі

Літаратура

  • Слепович, В. С. (2001). Курс перевода. Русский-английский. Мн.: НТООО ТетраСистемс.
  • Krylova, I.P.; Gordon, E.M. (2008). A Grammar of Present-day English. Practical Course (12th ed.). М.: КДУ.

Tags:

Граматыка Англійскай Мовы Структура сказаГраматыка Англійскай Мовы Тыпы сказаўГраматыка Англійскай Мовы Члены сказаГраматыка Англійскай Мовы ІнверсіяГраматыка Англійскай Мовы ЛітаратураГраматыка Англійскай МовыАнглійская моваМарфалогія мовыСінтаксіс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ядвігін Ш.ЯцвягіМарыя АнтуанетаМаркетынгРагнеда РагвалодаўнаПубліцыстычны стыльДудка беларускаяНідэрландская моваЛютаўская рэвалюцыяПравы ЛГБТ у БеларусіСэм УортынгтанМасленіцаМіхась СтральцоўІндустрыялізацыя і калектывізацыя ў БССРДавід ГільбертКацярына СіенскаяЭйфелева вежаЛітаратура і мастацтва (газета)28 красавікаПарнаграфіяБеларуская энцыклапедыяЭбатсфардГонарГомельПенсіяПомнік Янку Купалу (Мінск)Храналогія суданскага канфлікту (2024)УніверсітэтПітэр ХігсЗыслаў востраўАлаіза ПашкевічДом урада (Мінск)Крэўская уніяСпіс беларускіх імёнЛандышНаша Ніва (1991)Анатоль ВярцінскіДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыМінская вобласцьЭрэкцыяПрыназоўнікКанфлікт у Судане (з 2023)Сабакі Эўропы (раман)Андрыс ВілксСветлагорскAv.byІгар Хведаравіч СідарукІван НавуменкаКузьма ЧорныМар’ян ДуксаПеніс чалавекаМедаль да стагоддзя БНРВужалкіЗвычайны прэзідэнтБраніслаў Адамавіч ТарашкевічБульбаЗборная Бельгіі па футболеАлесь ТуровічЛеаніды не вернуцца да ЗямліГісторыя МінскаБайтВостраў слёзУсяслаў БрачыславічЗавулак РускіУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Арына Сяргееўна СабаленкаSabatonЗінаіда Мартынаўна ПартноваМагілёўУніверсітэт імя Дж. КапіланаІгар Міхайлавіч ПракаповічГКалядыПінск🡆 More