Схаластыка

Схаластыка (грэч.

σχολαστικός — вучоны, Scholia — школа) — сістэматычная сярэдневяковая філасофія, прадстаўнікі якой імкнуліся да тэарэтычнага абгрунтавання і сістэматызацыі хрысціянскага веравучэння. Найбольшае развіццё мела ў Заходняй Еўропе.

Схаласты імкнуліся ўмацаваць хрысціянства шляхам навуковага абгрунтавання рэлігийнага светапогляду — сінтэзу асноўных ідэй сусветнай філасофіі і інтэрпрэтацыі іх зместу паводле канонаў хрысціянскай дагматыкі. Яны сцвярджалі, што пастулаты веры даступныя розуму і падтрымліваюцца лагічнымі доказамі. У межах схаластыкі абмяркоўваліся праблемы рэальнага быцця, суадносін мыслення і рэчаіснасці, агульных паняццяў (універсалій) і іх прыроды анталагічнага і гнасеалагічнага статуса.

У аснову схаластыкі пакладзены вучэнні антычных мысляроў Платона, Арыстоцеля, арабскіх філосафаў Ібн Сіны, Ібн Рушда і інш. У эвалюцыі схаластыкі вылучаюць 3 перыяды: ранні, «класічны» і позні.

Ранняя схаластыка (11—12 ст.; П. Абеляр, Гільём з Шампо, І. Расцэлін і інш.) развівалася пад уплывам неаплатанізму. У яе межах у т.зв. «спрэчцы пра ўніверсаліі» вылучыліся 3 кірункі: рэалізм, наміналізм, канцэптуалізм.

«Класічная» схаластыка (12—13 ст.) знаходзілася пад уплывам філасофіі Арыстоцеля. Развівалася ў сярэдневяковых універсітэтах; яе цэнтр — Парыжскі ўніверсітэт. У «класічнай» схаластыкі вылучыліся «артадаксальны» кірунак, які пры дапамозе анталогіі Арыстоцеля абгрунтоўваў існаванне душы (Альберт Вялікі, Фама Аквінскі) і «ератычны» (авераізм), які адмаўляў асабістую душу і сцвярджаў, што існуе толькі адзіная безасабовая душа.

Позняя схаластыка (13—14 ст.; І. Дунс Скот, У. Окам і інш.) характарызуецца адыходам ад рацыяналізму ў абгрунтаванні рэлігійнага светапогляду, валюнтарызмам, крытыкай вучэння Фамы Аквінскага, прызнаннем супярэчнасці паміж рэлігійным і рацыянальным пазнаннем (тэорыя дваістасці ісціны).

У эпоху Адраджэння схаластыка перажывае крызіс. Новы ўздым адбыўся ў часы Контррэфармацыі, галоўным чынам у Іспаніі (Ф. дэ Віторыя, Ф. Суарэс, Г. Васкес, М. Маліна і інш.). У эпоху Асветніцтва ідэі схаластыкі трацяць свае пазіцыі. Аднаўленне схаластычных традыцый рацыянальнага абгрунтавання рэлігійных ісцін з канца 19 ст. звязана з філасофіяй неатамізму.

Літаратура

  • Боўш В. І. Схала́стыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 304. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Схала́стыка // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 406. — 663 с.
  • Аверинцев С. С. Схоластика // Новая философская энциклопедия: В 4 т. (руск.) / Ин-т философии РАН, Нац. общ.-научн. фонд; Научно-ред. совет: предс. В. С. Степин, заместители предс.: А. А. Гусейнов, Г. Ю. Семигин, уч. секр. А. П. Огурцов. — М.: Мысль, 2010. — Т. 3. — С. 683—686. — 692 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-2-244-01118-0.
  • Схола́стика // Словарь иностранных слов современного русского языка (руск.) / Сост. Егорова Т. В.. — М.: «Аделант», 2014. — С. 641. — 800 с. — 25 000 экз. — ISBN 978-5-93642-322-2.

Tags:

Філасофія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ручная стымуляцыя пенісаШыман Канарскі188-я інжынерна-сапёрная брыгадаНацыянальна-вызваленчы рухЛютаўская рэвалюцыяРышард КапусцінскіВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Уладзімір Іванавіч КарызнаВілейкаМастацкая літаратураВікіпедыяАдвечным шляхамПарыж (Беларусь)НароднікіКолеры нацыіПрыгоннае праваЭлектронікаАнатоль Іванавіч БутэвічГлобус БеларусіЯндэксApraxiaМіхась ПазнякоўНіл ГілевічНовы Двор (Шчучынскі раён)СучаснасцьМастацтва Старажытнага РымаНасельніцтва БеларусіМастурбацыяУладзімір КараткевічЕва (карціна)КалізейРасіяКастрычніцкая рэвалюцыяМіжнародны стандартны кніжны нумарКобрынВасіль ЦяпінскіЮрка ГолубПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеСяргей Уладзіміравіч ЧэрачэньБеларуская энцыклапедыяМікола МятліцкіМікалай I (імператар расійскі)Часціны мовыМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіГрунвальдская бітваГербы гарадоў БеларусіЯн Вермер1992Максім ГарэцкіПубліцыстычны стыльЯнка КупалаАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіДзьмухавец383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАСлуцкі поясЕфрасіння ПолацкаяМіхась ЛынькоўЛітаратурныя жанрыЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаMicrosoft OfficeФаціма Зайнулінаўна ГабітаваНазоўнікАгнешка Рамашэўска-ГузыБеларуская вёскаЕва ВежнавецАлег Антонавіч ЛойкаПаўночная АмерыкаЮрась Свірка21vek.byAP$ENTВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024СяброўстваАленаЛічэбнікЛеанід Міхайлавіч Галубовіч🡆 More