Радон (лац.: radonum) Rn — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 86.
Атамная маса 222,0176. Інертны газ. Вызначае прыродную радыеактыўнасць паветра.
Радон адкрылі ў 1900 годзе Э. Резерфорд (220Rn) і Э. Дорн і А. Дэб'ерн (222Rn). У 1903 годзе Ф. Гізель і Дэб'ерн адткрылі 219Rn.
Радон утвараецца ў выніку распаду радыю. Прыродны радон складаецца з сумесі ізатопаў з масавымі лікамі 218—220 і 222. Найбольш устойлівы ізатоп 222Rn з перыядам паўраспаду 3,284 сутак. Уяўляе сабой бясколерны газ без паху. Шчыльнасць 9,73 кг/м³ пры 0 °C. Тэмпература кіпення -61,9 °C. Добра раствараецца ў этаноле, бензоле, гексане. Пры награванні ўзаемадзейнічае з фторам з утварэннем дыфтарыда RnF2.
Распаўсюджанасць у прыродзе — нізкая: 84-е месца сярод элементаў. Больш за ўсё радону ў радыеактыўных рудах (звычайна — разам з уранам і торыем). У атмасферы Зямлі ўтрымліваецца 6·10−20 % па аб'ёме.
Радонавыя ванны ў медыцыне. Крыніца мечаных атамаў (радыеактыўных метак).
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Картка хімічнага элемента}}. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Радон, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.