Пітэр Брэйгель Старэйшы

Пітэр Брэйгель Старэйшы, вядомы таксама як Мужыцкі (нідэрл.: Pieter Bruegel de Oude; паміж 1525 і 1530, Брэда, Нідэрланды — 5 верасня 1569) — фламандскі мастак і графік, самы вядомы і значны з мастакоў з такім прозвішчам.

Майстар краявідаў і жанравых сцэн. Бацька мастакоў Пітэра Брэйгеля Малодшага (Пякельнага) і Яна Брэйгеля Старэйшага (Райскага).

Пітэр Брэйгель Старэйшы
нідэрл.: Pieter Bruegel de Oude
Фатаграфія
Аўтапартрэт з заказчыкам («Мастак і знаўца»)
Імя пры нараджэнні Pieter Brueghel
Дата нараджэння каля 1525[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 1569(1569-09-05)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Іспанскія Нідэрланды
Жонка Mayken Coecke[d]
Дзеці Пітэр Брэйгель Малодшы і Ян Брэйгель Старэйшы
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, рысавальнік
Жанр пейзаж, жанравы жывапіс
Мастацкі кірунак Dutch and Flemish Renaissance painting[d] і Паўночнае Адраджэнне[d]
Вядомыя працы карціны, малюнкі
Уплыў Іеранім Босх
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

П. Брэйгель быў высокаадукаваным чалавекам. Ён падтрымліваў сувязі з пісьменнікамі-гуманістамі Нідэрландаў і Італіі. Гэта значна пашырала яго кругагляд, узбагачала новымі тэмамі і ідэямі, знайшло ўвасабленне ў творчасці.

У 1551 прыняты ў Антверпенскую гільдыю жывапісцаў. З 1563 працаваў у Бруселі.

Творчасць

Працягваючы традыцыі, закладзеныя ў мастацтве папярэднікамі, асабліва І. Босхам, Брэйгель пашырае тэматыку жывапісу, звяртаецца да свецкіх сюжэтаў, адлюстроўвае адзінства чалавека і прыроды, піша карціны-прытчы глыбокага маральнага зместу. Мастак у сваіх творах паказаў сучаснае яму жыццё, напружанасць перадрэвалюцыйнай пары, невычарпальную сілу народных характараў.

Ужо ў ранніх работах мастак паказвае сябе цікавым пейзажыстам, майстрам характарных вобразаў, імкнецца адлюстраваць бясконцую разнастайнасць з'яў прыроды, зразумець і перадаць яе тонкія настроі.

П. Брэйгель не абыходзіў увагай і антычныя сюжэты. Да грэчаскай і рымскай міфалогіі ён звяртаецца на працягу ўсяго творчага жыцця, але паказвае ў сваіх работах перш за ўсё маральныя, этычныя праблемы, выбірае тыя падзеі, якія даюць магчымасць увасобіць яго ўласныя погляды і перакананні.

Пітэр Брэйгель Старэйшы 
Падзенне Ікара

Да сталай пары творчасці майстра адносіцца карціна «Падзенне Ікара» (1567). Антычнае паданне, выкладзенае ў «Метамарфозах» Авідзія, мастак трактуе вельмі своеасабліва. Усё, што звязана з Ікарам, з яго першым палётам на крылах, зведзена да мінімуму. Толькі ўсплеск вады паказвае месца падзення непаслухмянага юнака ў мора. А жыццё ідзе далей: пастух гоніць статак, працуе селянін, ля вады ўладкаваўся рыбак, плывуць удалячынь караблі з раздзьмутымі ветразямі.

Шэраг работ майстра — «Бітва карнавалу і посту» (1559), «Дзіцячыя гульні» (1560), «Фламандскія прыказкі» (1559) — выказвае яго схільнасць да паказу нізкага, гратэскнага — спадчынных сярэдневяковых традыцый. Але пад маскай гумару, сатыры хаваюцца любоў мастака да простых людзей, вера ў іх лепшы лёс.

Гады творчай сталасці Брэйгеля праходзілі ва ўмовах рэвалюцыйнай сітуацыі. Мастак пераадолеў схільнасць да скептычнага ўспрыняцця свету. Цяпер яго стала прыцягваць паўсядзённае, звычайнае жыццё чалавека ва ўсім багацці сувязей з навакольнай рэчаіснасцю. У жывапісным цыкле «Месяцы» (1565) сімваламі кожнай пары года становіцца праца сялян. Расказваючы пра вясну («Пахмурны дзень»), лета («Жніво»), восень («Вяртанне статкаў»), мастак перадае разнастайную і зменлівую прыгажосць прыроды, выяўляе яе непаўторнае аблічча праз простыя і зразумелыя рэчы.

Пітэр Брэйгель Старэйшы 
Паляўнічыя на снезе

Карціна «Паляўнічыя на снезе» — гэта паэтычнае апавяданне пра зіму. Жыццё маленькага гарадка на Брабанце мастак раскрывае панарамна. Перад гледачом паўстае ўтульны пейзаж у зіхаценні некранутага снегу, напоўнены мноствам жыццёвых падзей. На пярэднім плане паказаны сяляне, якія вяртаюцца з палявання. Іх рух,накіраваны ў глыб палатна, падкрэслены нетолькі выразнай лініяй стромкага пагорка, але і графічнай рытмікай дрэў, якія збягаюць уніз. У заснежанай даліне з дамамі, шынкамі, кірхамі, пакрытымі лёдам сажалкамі ёсць нешта шчымліва-блізкае, па-хатняму знаёмае. У звычайным, будзённым П. Брэйгель адкрывае сапраўднае хараство жыцця як цуд.

Пітэр Брэйгель Старэйшы 
Сялянскі танец

3 цягам часу спакойнае ўвасабленне навакольнага свету ў мастака змянілася на больш усхваляванае, дынамічнае. Гэта добра бачна ў карцінах «Вынішчэнне немаўлят» (1566), «Перапіс у Віфлееме» (1566). Разам з біблейскімі сюжэтамі Брэйгель выяўляў бытавыя сцэны, такія, як «Сялянскі танец», «Сялянскае вяселле» (абедзве — 1567).

Апошнія творы жывапісца прасякнуты глыбокім сацыяльна-філасофскім сэнсам. У іх найбольш поўна ўвасобіліся маральныя погляды мастака.

Да 1568 г. адносіцца работа «Танец пад шыбеніцай». Паказаная падзея надзвычай празаічная — танцуюць трое сялян. Так можна было б лічыць на самай справе, каб не адна дэталь. Вясёлая сцэна адбываецца ля шыбеніцы. Менавіта яна і з'яўляецца галоўнай «гераіняй» карціны. Маленькія фігуркі людзей, прыгожы пейзаж у такім спалучэнні выглядаюць ненатуральнымі, неабароненымі, нетрывалымі. Грамадзянская пазіцыя мастака дакладна адчуваецца ў гэтай рабоце. Брэйгель паказвае, магчыма, сапраўдную сцэну, якую можнабыло назіраць паўсюдна ў тагачасных Нідэрландах, і разам з тым алегорыю-роздум, заклік да розуму і цвярозасці людзей, няздольных адэкватна ўспрымаць рэчаіснасць.

Пітэр Брэйгель Старэйшы 
Сляпыя

У карціне «Сляпыя» (1568) даецца аўтарская трактоўка евангельскага падання. Але, па сутнасці, мастак і тут увасабляе больш глыбокі сэнс — трагедыю слепаты, недалынабачнасці чалавецтва, якое не ведае свайго лёсу, сваёй будучыні.

Мастацкая спадчына П. Брэйгеля багатая і разнастайная. Аднак яе значэнне не ў колькасці твораў. Па глыбіні адлюстравання рэчаіснасці, яе філасофскаму пераасэнсаванню дзейнасць мастака належыць не толькі да вяршынь нідэрландскага Адраджэння, але і да выдатных дасягненняў сусветнай культуры.

Зноскі

  • Pieter Bruegel d.ä. // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Netherlands Institute for Art History
  • а б RKDartists
  • https://tripod.haverford.edu/permalink/01TRI_INST/ndg42k/alma991004180129704921
  • дакладней Брогел
  • а б Лазука (2010)
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Пітэр Брэйгель Старэйшы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Пітэр Брэйгель Старэйшы Біяграфічныя звесткіПітэр Брэйгель Старэйшы ТворчасцьПітэр Брэйгель Старэйшы ЛітаратураПітэр Брэйгель Старэйшы15695 верасняБрэдаНідэрландская моваНідэрландыПітэр Брэйгель МалодшыФламандскі рэгіёнЯн Брэйгель Старэйшы

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Сексуальнасць чалавекаГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаПолымя (часопіс)НёманПлошча Незалежнасці (Мінск)Ян ВермерБурыкыЛітаратурныя жанрыМікіта Сяргеевіч КрыўцоўГасцінец (значэнні)Напалеон Орда30 красавікаРышард КапусцінскіЗапазычаныя словыІгарыўка (Канатопскі раён)Саюз беларускіх пісьменнікаўНацыянальная бібліятэка БеларусіМіланДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуАльгердРаманчуковэПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Максім БагдановічКанчатакКалядыAP$ENTСідрКуфарПаца-ВацаЯўгенія ЯнішчыцbyovqУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуMacOSСпіс птушак БеларусіМастацкая літаратура (выдавецтва)29 красавікаМіхась БельскіЛарыса ГеніюшЕва (карціна)Генадзь Сцяпанавіч ЛаркінАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаСтупені параўнанняЛюдзі на балоце (фільм)Камянецкая вежаБеларусь у складзе Расійскай імперыіСтары замак (Гродна)Hromadske.TVАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўГарбузРагнеда РагвалодаўнаБеларускі народны фронт «Адраджэньне»ВітаўтТворны склонБеларуская міфалогіяІван НавуменкаПріорбанкГроднаКірыла ТураўскіПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Міхась ЛынькоўТураўскае княстваСвятлоЯ размалюю для цябе небаПастава на каленяхКанавалавэ (Канатопскі раён)Беларуская Народная РэспублікаПарадокс ФерміКапялюшБеларусыДзяржаўная прэмія БССРЯнка ГеніюшЗайменнікВацлаў ЛастоўскіАляксей ДудараўДом урада (Мінск)Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)🡆 More