Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў

Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў (15 мая 1891, Кіеў — 10 сакавіка 1940) — рускі пісьменнік.

Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў
руск.: Михаил Афанасьевич Булгаков
Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 (15) мая 1891
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 1940(1940-03-10)[…] (48 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Афанасій Іванавіч Булгакаў[d]
Жонка Таццяна Мікалаеўна Лапа[d], Любоў Яўгенаўна Белазерская[d] і Алена Сяргееўна Булгакава[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, драматург, урач, сатырык, навэліст, лібрэтыст, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, пісьменнік, журналіст, тэатральны рэжысёр, акцёр, урач-пісьменнік, хірург, біёграф, празаік, аўтар
Гады творчасці 19191940
Кірунак проза
Жанр сатыра, містыка[d], навуковая фантастыка, аповесць[d], раман і апавяданне
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
bulgakov.ru (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся 15 мая 1891 года ў Кіеве. У 1916 годзе скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Працаваў земскім доктарам у Смаленскай губерні. У 1919 пачаў прафесійна займацца літаратурай. Супрацоўнічаў у газеце «Гудок» (1922—26). Літаратурная крытыка канца 1920-х гадоў адмоўна ацэньвала яго творчасць М. Булгакава, яго творы не друкаваліся, п'есы былі зняты са сцэны. 3 пач. 1930-х г. працаваў рэжысёрам-асістэнтам МХАТа, інсцэніраваў «Мёртвыя душы» М. Гогаля (1932).

Творчасць

У 1925—26 гадах Булгакаў апублікаваў «Запіскі маладога ўрача». Першы зборнік сатырычных апавяданняў «Д'ябаліяда» (1925) выклікаў спрэчкі ў друку. У рамане «Белая гвардыя» (1925—27), п'есах «Дні Турбіных» (напісана па матывах гэтага рамана), «Бег» (1926—28) паказаны настроі старой рускай інтэлігенцыі, еднасць яе з народам, роздум пра шляхі і выбар, думкі пра «белы рух» і лёс Расіі. У камедыях «Зойчына кватэра» (паст. 1926) і «Барвовы востраў» (паст. 1928) высмейвае быт і норавы нэпманскага асяроддзя, парадзіруе звычкі абмежаванага тэатральнага свету. У сатырычна-фантастычных аповесцях «Фатальныя яйкі» (1925) і «Сабачае сэрца» (1925) сцвярджэнне этычнай адказнасці інтэлігенцыі за вынікі сацыяльнага эксперыменту. «Майстар і Маргарыта» (1929—40) своеасаблівая форма філасофскага рамана, дзе сумешчаны гісторыка-легендарны, сучасна-бытавы і містыка-фантастычны планы дзеяння. У ім адлюстравана складанасць жыцця, вечная барацьба сіл стварэння і разбурэння. У гістарычных драмах «Кабала святош» («Мальер», 1930—36) і «Алошнія дні» («Пушкін», 1934—35), у біяграфічнай аповееці «Жыццё пана Мальера» (1932—33) паказвае несумяшчальнасць сапраўднага мастацтва з дэспатызмам манархіі. Незакончаны «Тэатральны раман» («Запіскі нябожчыка», 1936—37) — іранічная перафраза гісторыі МХАТа 1920-х гадоў, ён спалучае ў сабе споведзь і сатыру.

Міхаіл Булгакаў — майстар дасканалай тэхнікі, імклівага сюжэта, валодаў жывою, гнуткаю мовай.

Выбраная бібліяграфія

  • Собр. соч. Т. 1-5. — Мн., 1989-90.
  • Записки на манжетах. — М., 1988.

Беларускія пераклады

  • Майстар і Маргарыта / пер. А. Жук. — Мн., 1994. (Скарбы сусветнай літаратуры)

Дакументальныя фільмы

  • 1978 — «Літаратурная спадчына. Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў. 1891-1940.»
  • 1987 — «Майстар»
  • 1991 — «Успаміны пра Міхаіла Булгакава»
  • 2021 — «Палёт Маргарыты»
  • 2021 — «Булгакаў. Вялікі кіяўлянін»

Зноскі

  • а б в Лакшин В. Я. Булгаков Михаил Афанасьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 104–105.
  • http://www.theguardian.com/world/2014/feb/21/ukraine-peace-deal-brokered-protesters-barricades-remain
  • а б Булгаков Михаил Афанасьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  • Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў  Литературное наследство. Михаил Афанасьевич Булгаков. 1891-1940. Серия 1 (1978)
  • Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў  Литературное наследство. Михаил Афанасьевич Булгаков. 1891-1940. Серия 2 (1978)
  • Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў  Мастер. Серия 1. О жизни и творчестве писателя М.А.Булгакова (1987)
  • Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў  Мастер. Серия 2. О жизни и творчестве писателя М.А.Булгакова (1987)
  • Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў  Воспоминания о Михаиле Булгакове. Часть 1. Души моей глазами... (1991)
  • Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў  Воспоминания о Михаиле Булгакове. Часть 2. Этот мир мой (1991)
  • Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў  "Полет Маргариты". Документальный фильм к 130-летию Михаила Булгакова
  • Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў  Документальный проект «Булгаков. Великий киевлянин» / Интер
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў Біяграфічныя звесткіМіхаіл Афанасьевіч Булгакаў ТворчасцьМіхаіл Афанасьевіч Булгакаў Выбраная бібліяграфіяМіхаіл Афанасьевіч Булгакаў Беларускія перакладыМіхаіл Афанасьевіч Булгакаў Дакументальныя фільмыМіхаіл Афанасьевіч Булгакаў ЛітаратураМіхаіл Афанасьевіч Булгакаў10 сакавіка15 мая18911940КіеўПісьменнік

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Кіеўская РусьРодны склон2012Віктар Францавіч КучынскіЧыгуначны вакзалІнструкцыя па транслітарацыіХатыньГерб БеларусіЛацінская моваІгар Пятровіч ТурПрыназоўнікКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьКаталіцтва ў БеларусіБярэзінскае зледзяненнеЯнка СіпакоўЭлектронікаКірыла ТураўскіГербы гарадоў БеларусіСалігорскЧыр (суп)Васіль Ісакавіч ТалашЧайка (значэнні)Кіраўнікі МінскаКапялюшКамянецкая вежаЛявон Цімафеевіч БаразнаСідрУніверсітэт Святога СтэфанаКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяPawaТлумачальны слоўнік беларускай мовыСэрца на далоніКарфагенМіхась БельскіВіктар Анатолевіч ШніпЛютаўская рэвалюцыяБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўДом урада (Мінск)Дзікае паляванне караля СтахаReform.byYouTubeБеларускі ПЭН-цэнтрОрдэн Дружбы народаў (СССР)Алесь Мікалаевіч КарлюкевічКалгасАфіцыйна-дзелавы стыльУніверсітэт Святога ТомасаГрыбыБеларуская моваХто смяецца апошнім (п’еса)Васіль ЦяпінскіГлеб Іванавіч УспенскіЯнка ГеніюшГрунвальдская бітваБурыкыВіцебская вобласцьХведар Хведаравіч ГурыновічМы ідзём шырокімі паляміМар’ян ДуксаНовы Двор (Шчучынскі раён)Расійская імперыяВітаўтПлошча Перамогі (Мінск)Сымон БудныАнальны сексПрыпяцьАпострафПадарожжа з ЖыгамонтамСхема БЧБТрагедыя ў НалібокахСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Вісарыён Сцяпанавіч ГарбукАдвечным шляхамУННВПеніс чалавекаВадзім Кабанчук🡆 More