Лішайнікі

Ліша́йнікі (Lichenes) — група ніжэйшых раслін, утвораных сімбіёзам грыба (мікабіёнт) і водарасці (фікабіёнт).

Поліфілетычная група грыбоў
Лішайнікі
Ілюстрацыя з кнігі Эрнста Гекеля «Kunstformen der Natur», 1904
Назва
Лішайнікі
Статус назвы
Састарэлы таксанамічны
Лацінская назва
Lichenes
Бацькоўскі таксон
Падцарства Нізшыя расліны (Thallophyta)
Прадстаўнікі
каля 400 радоў
Выявы на ВікісховішчыВыявы на Вікісховішчы
У Вікіслоўніку ёсць артыкул «лішайнік»Лішайнікі у Вікіслоўніку

Больш за 400 родаў, каля 20 тыс. відаў; на Беларусі 38 сямействаў, 114 родаў, каля 500 відаў. Найбольш пашыраны: алекторыя, анаптыхія, апеграфа, артонія, бацыдыя, буэлія, гіпагімнія, графіс, калаплака, калема, кладонія, ксанторыя, лабарыя, леканора, лецыдзея, меланелія, пармелія, пармеліёпсіс, пельтыгера, пертузарыя, пірэнула, рамаліна, рызакарпан, стэрэакаўлан, уснея, фісцыя, цэтрарыя, эвернія і інш.

Растуць на дрэвах, камянях, глебе.

Шматгадовыя (узрост бывае да тысяч гадоў) расліны шэрага, бурага, аранжавага, чорнага і іншых колераў. Вегетатыўнае цела — слаявіна, або талом, утворана перапляценнем грыбных гіфаў і клеткамі водарасці. У складзе лішайнікаў часцей аднаклетачныя (26 родаў) і некалькі відаў ніткаватых водарасцей. Яны складаюць 10—15 % ад усяго аб’ёму слаявіны. Па анатамічнай будове вылучаюць гамеамерную слаявіну (водарасці ў ёй размешчаны амаль раўнамерна) і гетэрамерную (водарасці ўтвараюць 1-2 адасобленыя слаі пад верхняй коркай слаявіны). Па форме бываюць накіпныя, або коркавыя (аспіцылія, леканора), ліставатыя (ксанторыя, пельтыгера) і кусцістыя (кладонія, уснея). Размнажаюцца вегетатыўным спосабам і спорамі. Першымі засяляюць неўрадлівыя глебы і назапашваюць арганічныя рэчывы.

3 лішайнікаў атрымліваюць лішайнікавыя кіслоты, антыбіётыкі, лакмус, фарбы і інш. На поўначы ісландскі лішайнік, кладонія — асноўны корм паўночных аленяў.

Адчувальныя да забруджвання атмасферы (гл. ліхенаіндыкацыя).

Вывучае лішайнікі ліхеналогія.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Ліша́йнікі // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 432—433. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Определитель лишайников СССР. — Л., 1975. — Вып. 3. — С. 85—105. (руск.)
  • Ahmadjian V. (1993). The Lichen Symbiosis. New York: John Wiley & Sons. ISBN 0-471-57885-1.
  • Brodo, I.M., S.D. Sharnoff, and S. Sharnoff, 2001. Lichens of North America. Yale University Press, New Haven.
  • Gilbert, O. 2004. The Lichen Hunters. The Book Guild Ltd. England.
  • Haugan, Reidar / Timdal, Einar (1992): Squamarina scopulorum (Lecanoraceae), a new lichen species from Norway. Nordic Journal of Botany 12(3): 357—360.
  • Hawksworth, D.L. and Seaward, M.R.D. 1977. Lichenology in the British Isles 1568—1975. The Richmond Publishing Co. Ltd., 1977.
  • Kershaw, K.A. Physiological Ecology of Lichens, 1985. Cambridge University Press Cambridge.
  • Kirk PM, Cannon PF, Minter DW, Stalpers JA. (2008). Dictionary of the Fungi. (10th ed.). Wallingford: CABI. ISBN 9780851998268.
  • Purvis, O.W., Coppins, B.J., Hawksworth, D.L., James, P.W. and Moore, D.M. (Editors) 1992. The Lichen Flora of Great Britain and *Ireland. Natural History Museum, London.
  • Sanders, W.B. 2001. Lichens: interface between mycology and plant morphology. Bioscience 51: 1025—1035.
  • Seaward, M.R.D. 1984. Census Catalogue of Irish Lichens. Glasra 81 — 32.
  • Van Haluwyn, C., Lerond, M. 1993. Guide des lichens: Lechevalier. — Paris.



Tags:

ВодарасціГрыбСімбіёз

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Гарады БеларусіСправа журналістаў БелсатаВалерый Мікалаевіч ГапееўВянок (зборнік)ApraxiaСвятлана Аляксандраўна АлексіевічВасіль Цяпінскі25 красавікаРыгор БарадулінКлэпалыРуская моваЛявон ВольскіГісторыя БеларусіВіктар Анатолевіч ШніпЖукіўка (Канатопскі раён)NürnbergКірыла ТураўскіПалесцінцыНапалеон ОрдаПаўлюк ТрусСалідарныя з БеларуссюРагвалодКунілінгусМоваКанстытуцыйная камісія (2021)Уладзімір СцяпанПулемецкае возераБелсатРэкі і каналы БеларусіЗямляБаладаПріорбанкДзікае паляванне караля СтахаГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Дзікае паляваннеВялікая Айчынная вайнаАртур ВольскіВасіль Аляксеевіч ЖуковічАгнешка Рамашэўска-ГузыГрунвальдская бітваСексСанкт-Пецярбургская біржаМарыя Магдалена РадзівілСтарабеларуская моваСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіСцяг БеларусіВілейкаАнтон Гадзімавіч МатолькаБелгазпрамбанкБеларускія народныя танцыПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)КапялюшПалеская вобласцьЯнка ГеніюшСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ28 красавікаСасык (Кундук)Паўстанне 1794 годаПубліцыстычны стыльБеларусь 2Дзень ПерамогіПятрусь БроўкаНацыянальная бібліятэка БеларусіЕва (карціна)АфарызмДзеепрыметнікШаленстваЧыгуначны вакзалSandvineСібусава ЭіціДзікАпострафАдам МіцкевічМікола МаляўкаСпіс газет БеларусіУладзімір Уладзіміравіч Пуцін🡆 More