Кіеўская Вобласць

Кі́еўская во́бласць (укр.: Ки́ївська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Украіны.

Плошча 28,131 тыс. км². Насельніцтва 1763 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр у вобласці фармальна адсутнічае, але фактычна ім з’яўляецца горад Кіеў.

Кіеўская вобласць
Київська область
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 27 лютага 1932
Кіраўнік Q89190489?
Афіцыйная мова украінская
Насельніцтва (2006)
1,751 млн. (9-е месца)
Шчыльнасць 62,7 чал./км²
Плошча 28,131 тыс.
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 273 м
Кіеўская вобласць на карце
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Код ISO 3166-2 UA-32
Тэлефонны код 45
Код аўтам. нумароў 10, AI (старые КХ, МІ)
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфічныя звесткі

Месцазнаходжанне

На ўсходзе мяжуе з Чарнігаўскай і Палтаўскай, на паўднёвым усходзе з Чаркаскай, на паўднёвым захадзе з Вінніцкай, на захадзе з Жытомірскай абласцямі Украіны, на поўначы з Гомельскай вобласцю Беларусі. У паўночнай частцы вобласці знаходзіцца анклаў з тэрыторыі горада Кіеў, які не ўваходзіць у склад вобласці.

Клімат

Клімат умерана-кантынентальны, мяккі з дастатковым увільгатненнем. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6 °C, ліпеня +19,5 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку, іх сярэднегадавая колькасць 500—600 мм. Працягласць вегетацыйнага перыяду 198—204 дні.

Рэльеф

Паверхня вобласці — узгорыстая раўніна з агульным нахілам да даліны Дняпра. Паводле характару рэльефу падзяляецца на тры часткі. Паўночная частка занятая Палескай нізінай (вышыня да 198 м). Левабярэжжа займае Прыдняпроўская нізіна. Паўднёва-заходняя частка занятая Прыдняпроўскім узвышшам з абсалютнымі вышынямі да 273 м.

На поўначы пашыраныя дзярнова-падзолістыя, у далінах рэчак — дзярнова-глеявыя, лугавыя і балотныя глебы. У цэнтральнай частцы ў лясах — ападзоленыя чарназёмы, цёмна-шэрыя і светла-шэрыя лясныя грунты; у паўднёвых раёнах — глыбокія малагумусныя чарназёмы.

Карысныя выкапні

Выяўленыя і распрацоўваюцца пераважна мінеральныя будаўнічыя матэрыялы: граніты, гнейсы, каалін, гліны, кварцавыя пяскі. Ёсць невялікія радовішчы торфу. Эксплуатуюцца крыніцы мінеральных радонавых вод.

Водныя аб’екты

Вобласць мае шчыльную рачную сетку (177 рэчак даўжынёй звыш 10 км). Найважнейшая водная артэрыя — Дняпро, яго галоўныя прытокі — Прыпяць, Цецераў, Ірпень, Рось (правыя); Дзясна і Трубеж (левыя). На тэрыторыі вобласці — Кіеўскае вадасховішча і частка Канеўскага вадасховішча (створаныя на Дняпры). Усяго ў вобласці — 13 вадасховішчаў і звыш 2000 азёраў.

Гісторыя

Кіеўская вобласць была ўтвораная 27 лютага 1932 года ў межах УССР, у ліку пяці першых абласцей рэспублікі.

15 кастрычніка 1932 года з ліку ўсходніх раёнаў вобласці была ўтвораная Чарнігаўская вобласць. 22 лютага 1937 года з ліку заходніх раёнаў вобласці была ўтвораная Жытомірская вобласць. 7 студзеня 1954 года з ліку паўднёвых раёнаў вобласці была ўтвораная Чаркаская вобласць, а Кіеўская вобласць атрымала сучасныя межы.

19 ліпеня 2020 у рамках рэформ з 25 раёнаў шляхам узбуйнення засталося 7.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У складзе вобласці 25 адміністрацыйна-тэрытарыяльных раёнаў, 26 гарадоў, з якіх 12 — абласнога значэння, 30 пасёлкаў гарадскога тыпу, 69 тэрытарыяльных грамад, 1121 сяло.

Гарады

Абласнога значэння

Раённага значэння

Зноскі

  • Уряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Кіеўская вобласць, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Кіеўская Вобласць Геаграфічныя звесткіКіеўская Вобласць ГісторыяКіеўская Вобласць Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелКіеўская Вобласць СпасылкіКіеўская Вобласць2006ГорадКіеўУкраінаУкраінская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Рудня (Пухавіцкі раён)Уварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Палавы актРэнесанс у БеларусіМезонМікола ШабовічАперацыйная сістэмаСлуцкі поясМагіла льва (паэма)Сяргей Паўлавіч АбламейкаГражданская оборонаNürnbergКірыла ТураўскіВялікія ШвакштыАнтон Гадзімавіч МатолькаХроніка Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і ЖамойцкагаІлья Данілавіч ГурскіДзве душыГерб ПінскаКнязі полацкіяСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаІгар Міхайлавіч ПракаповічВярбаТамара Рыгораўна Раеўская26 красавікаУладзімір КараткевічУніверсітэт ТунцзіАтамная арбітальНаркамаўкаКангрэс Злучаных Штатаў АмерыкіБелсатДзікае паляванне караля СтахаНесцер Фёдаравіч СакалоўскіТрыалізмКарлес ПучдэмонУладзімір Мікалаевіч КарватМесны склонЛеанід Лявонцьевіч ЛаўрэшМаксім БагдановічПупКастусь КаліноўскіГісторыя беларускай мовыХутка-смачнаТэпінгГісторыя БеларусіЮры ТуронакГрамадскі набытакПубліцыстычны стыльСінільная кіслатаЯнка БрыльГаўрыіла (Глухава)ГаннаМы, беларусыІрына Уладзіміраўна ДрыгаБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяЕфрасіння ПолацкаяАнатоль ВярцінскіМарская міляБэзТомас ДжэферсанКуфарСілабічнае вершаскладаннеНаша Ніва (1906)Дзева МарыяАляксей ДудараўМіжнародны дзень памяці пра Чарнобыльскую катастрофуБеларускае фэнтэзіБеларуская Народная РэспублікаТраецкае прадмесцеФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіЧарнобыльская катастрофаГваздэцьСпіс памерлых у 2024 годзе🡆 More