Жытомірская Вобласць

Жытомірская вобласць (укр.: Житомирська область) — вобласць на паўночным захадзе Украіны.

Жытомірская вобласць
укр.: Житомирська область
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна Жытомірская Вобласць Украіна
Уваходзіць у
Уключае 4 раёны
Адміністрацыйны цэнтр Жытомір
Найбуйнейшыя гарады Бярдзічаў, Корасцень
Дата ўтварэння 22 верасня 1937
Кіраўнік Віталь Бунечка[d]
Афіцыйная мова украінская
Насельніцтва (2006)
1,33 млн. (15-е месца)
Шчыльнасць 44,59 чал./км²
Плошча 29,9 тыс.
(5-е месца)
Жытомірская вобласць на карце
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Код ISO 3166-2 UA-18
Тэлефонны код +38 041
Інтэрнэт-дамен zhitomir.ua; zt.ua
Код аўтам. нумароў AM
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Жытомірская Вобласць
Цэнтр Жытоміра ўначы.

Агульныя звесткі

Адміністрацыйны цэнтр Жытомірскай вобласці — горад Жытомір.

Колькасць адміністрацыйных адзінак і населеных пунктаў вобласці:

  • раёнаў — 4;
  • населеных пунктаў — 1673, у тым ліку:
    • сельскіх — 1619;
    • гарадскіх — 54, у тым ліку:
      • пасёлкаў гарадскога тыпу — 43;
      • гарадоў — 11, у тым ліку:
        • гарадоў абласнога значэння — 5;
        • гарадоў раённага значэння — 6;
  • тэрытарыяльных грамад — 65, у тым ліку:
    • вясковых грамад — 30;
    • пасялковых грамад — 22;
    • гарадскіх грамад — 12.

Мясцовае самакіраванне ў вобласці ажыццяўляе Жытомірскі абласны савет, выканаўчую ўладу — абласная дзяржаўная адміністрацыя. Кіраўніком вобласці (губернатарам) з’яўляецца старшыня аблдзяржадміністрацыі, які назначаецца Прэзідэнтам Украіны.

Геаграфічныя звесткі

Месцазнаходжанне

На ўсходзе мяжуе з Кіеўскай вобласцю, на поўдні — з Вінніцкай вобласцю, на захадзе — з Хмяльніцкай і Ровенскай абласцямі Украіны. На поўначы мяжуе з Беларуссю.

Працягласць вобласці з захада на ўсход 170 км, з поўначы на поўдзень — 230 км.

Клімат

Паўночная частка вобласці размяшчаецца ў зоне лісцяных лясоў. Поўдзень — у зоне лесастэпу. Клімат умерана кантынентальны з вільготным цёплым летам і мяккай воблачнай зімой. Сярэдняя тэмпература студзеня −5,5 °C, ліпеня +18,5 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 753 мм.

Рэльеф

Паверхня ўяўляе сабой хвалістую раўніну з агульным зніжэннем у поўночным і паўночна-ўсходнім кірунку. Большая частка вобласці (паўднёвая і паўднёва-заходняя) ляжыць у межах Прыдняпроўскага і Валына-Падольскага ўзвышшаў. Паўночна-ўсходнюю частку займае Палеская нізіна.

Глебы: на поўначы — дзярнова-падзолістыя, на поўдні — чарназёмы звычайныя.

Карысныя выкапні

На тэрыторыі вобласці ёсць паклады будаўнічых пяскоў, пірафілітавых сланцаў, керамічных глінаў і шэрагу іншых відаў мінеральнай будаўнічай сыравіны. Таксама прысутнічаюць рэдказямельныя элементы — ванадый, скандый, гафній, торый, якія карыстаюцца значным попытам на светавым рынку.

Перспектыўным з’яўляецца радовішча мармуру, які мае малюнак надзвычайнай красы, добра палюецца.

У вобласці здабываецца каляровы напаўкаштоўны камень — берыл, а таксама тапаз, кварц.

Водныя аб’екты

Па тэрыторыі вобласці цячэ 221 рэчка агульнай даўжынёй 5366 км. Усе рэкі належаць да басейна Дняпра. Найвялікшыя рэкі паводле даўжыні ў межах вобласці — Цецераў — 247 км, Случ (прыток Гарыні) — 194 км, Ірпень — 174 км, Ірша — 136 км. На тэрыторыі вобласці знаходзіцца даволі шмат вялікіх азёраў. Найбуйнейшыя — Чорнае, Азэранскае, Дужае, Дзядовае, Прыбылавецкае — размешчаныя ў басейне ракі Убарць.

Гісторыя

Засяленне вобласці пачалося яшчэ ў эпоху палеаліту.

У V—VII стагоддзях тэрыторыя вобласці была заселеная даўнімі ўсходнеславянскімі плямёнамі: поўнач — драўлянамі, цэнтральная частка і поўдзень — палянамі.

У раннефеадальны перыяд (XI — пачатак XII стагоддзяў) сучасная тэрыторыя Жытомірскай вобласці ўваходзіла ў склад старадаўняй усходнеславянскай дзяржавы — Кіеўскай Русі.

У першай палове XIII стагоддзя Жытоміршчына пацярпела ад татара-мангольскага нашэсця.

У 1350—1360 гадах усходняя частка вобласці ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У XIV—XVI стагоддзях большая частка тэрыторыі вобласці ўваходзіла ў склад Кіеўскага ваяводства.

Пасля Люблінскай уніі і ўтварэння Рэчы Паспалітай на тэрыторыі вобласці пашырыўся сялянскі вызваленчы рух, прайшло паўстанне пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі, вяліся ваенныя дзеянні Казацка-сялянскай вайны.

Пасля далучэння тэрыторыі сучаснай вобласці да Расійскай імперыі ў канцы XVIII стагоддзя была ўтвораная Валынская губерня, у 1804 годзе яе цэнтрам зрабіўся Жытомір.

Жытомірская вобласць была ўтвораная 22 верасня 1937 года ў межах УССР.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У складзе вобласці 23 адміністрацыйныя раёны, 11 гарадоў, з якіх 5 — абласнога значэння, 43 пасёлкі гарадскога тыпу, 1588 вёсак.

Гарады

Раёны вобласці

Заўвагі

Tags:

Жытомірская Вобласць Агульныя звесткіЖытомірская Вобласць Геаграфічныя звесткіЖытомірская Вобласць ГісторыяЖытомірская Вобласць Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелЖытомірская Вобласць ЗаўвагіЖытомірская ВобласцьУкраінаУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Viva BraslavРыжскі судовы працэсІван ШамякінНаркамаўкаВерлібрЗабіць прэзідэнтаБлужскі БорТадэвуш КасцюшкаАндрэй Хрыстафоравіч БелабоцкіВіктар МарціновічРусский военный корабль, иди на хуйУладзімір ДубоўкаСунХто смяецца апошнім (п’еса)Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьБарыс РагуляM8L8THГерб ПінскаТомас КромвельАляксандр Васілевіч БранцэвічRenault 16Зямля пад белымі крыламіЛеў ТышкевічДаследаваннеКіраўнікі МінскаТарашкевіцаПраспект Пераможцаў (Мінск)ТэквандоМікалай Радзівіл ЧорныРэпрадуктыўная сістэма чалавекаПечы (Барысаў)Гісторыя беларускай мовыЗміцер ВайцюшкевічІван Міхайлавіч ШаўрэйПершы крыжовы паходБрэстБанк ДабрабытІрына Уладзіміраўна ДрыгаПавел Мікалаевіч МуравейкаРРБ-БанкЗоркаГомельGoogle searchІліядаПціч (рака)Іван МележБанкруцтваБелсатПалацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх (Красны Бераг)ВярбаСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўReform.byСправа «0 праміле»Акупацыя Ірака (2003—2011)Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)ЯгстцэльРасіяНавагрудакЛотацьБраніслаў Адамавіч ТарашкевічВарэнскі раёнПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)КапыткаЭдвард Адамавіч ВайніловічМайк ПіндэрСвабодныя матэрыялыМаксім БагдановічЮрась СвіркаПубліцыстыкаЭлістаМіндоўгМікола Мятліцкі🡆 More