Калабарацыянізм

Калабарацыянізм (фр.: collabaration — супрацоўніцтва) — асобы, палітычныя партыі, грамадскія рухі і арганізацыі на часова акупіраваных тэрыторыях падчас Другой сусветнай вайны, якія супрацоўнічалі з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў справе т.

зв. будаўніцтва «Новай Еўропы». Да ліку калабарацыяністаў належалі А. Ф. Петэн, П. Лаваль (Францыя), В. Квіслінг, К. Гамсун (Нарвегія), А. Уласаў (Расія), Р. Астроўскі (Беларусь) і інш.

Савецкі ваенна-гістарычны слоўнік тлумачыць калабарацыю як здраду сваёй радзіме і пераход на шлях супрацоўніцтва з ворагам.

Беларускія калабарацыяністы ставілі за мэту стварэнне беларускага войска (Беларускі корпус самааховы, Беларуская краёвая абарона) і беларускай нацыянальнай дзяржавы пад пратэктаратам Германіі (Беларуская самапомач, Беларуская рада даверу). Становішча на франтах, разгортванне антынацысцкай барацьбы на акупаваных тэрыторыях вымушалі акупантаў пашыраць сацыяльную базу калабарацыі. У снежні 1943 года створана Беларуская цэнтральная рада, якая фактычна спыніла дзейнасць у чэрвені 1944 года.

У сучаснасці калабарацыянізмам называюць усвядомленае, добраахвотнае і наўмыснае супрацоўніцтва з ворагам, у яго інтарэсах і ў шкоду сваёй дзяржаве. У крымінальным заканадаўстве пераважнай большасці дзяржаў свету факт гэта кваліфікуецца як злачынства супраць сваёй дзяржавы, звычайны трактуецца як дзяржаўная здрада. У некаторых краінах калабарацыянізм таксама прыроўнены ды разнавіднасці экстрэмізму, а асобы, якія ажыццявілі такую ​​дзейнасць у рамках дзяржаўнага перавароту і знаходзіліся ва ўладзе працяглы час, падвяргаюцца вышэйшай меры пакарання або люстрацыі.

Да сучаснага калабарацыянізму звычайна адносяць новыя сілавыя структуры Ірака, сфармаваныя акупацыйнай адміністрацыяй міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША і якія дзейнічалі ў гады Іракскай вайны 2003—2011 гадоў.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Літвін, А. Калабарацыяністы / Аляксей Літвін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 4. Кадэты—Ляшчэня. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — С. 14—15. — ISBN 985-11-0041-2.

Зноскі

Tags:

Андрэй Андрэевіч УласаўАнры Філіп ПетэнБеларусьВідкун КвіслінгДругая сусветная вайнаКнут ГамсунНарвегіяП’ер ЛавальРадаслаў Казіміравіч АстроўскіРасіяФранцузская моваФранцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЛАляксандр Міхайлавіч ЛасякінЛучана ПавароціКарная аперацыя «Дырлевангер»ПарнафільмПсалтырРоза ЛюксембургІранЯвар (значэнні)Агульнанацыянальнае тэлебачаннеKryvakryžБеларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайныГарадзенская ратуша29 красавікаУладзімір СцяпанКаласы пад сярпом тваімГрэцыяКастусь КаліноўскіВярбаЭнрыка КарузаВостраў слёзБлокчэйнЛеанід Дранько-МайсюкПершага маяАмурайсу21vek.byАбстрактны экспрэсіянізмСядзіба Рэйтанаў (Грушаўка)СексБярозка (часопіс)Хведар Хведаравіч ГурыновічБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяВерашчакаВожык (часопіс)РадаўніцаЗмітрок АстапенкаДзядыСпіс беларускіх імёнСвятлана Аляксандраўна АлексіевічАповесцьПапараць-кветкаАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаВера Аляксандраўна Палякова-МакейСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)ПалесцінцыБарыс Ісакавіч НасоўскіМазырСкланеннеКастрычніцкая рэвалюцыяЯўгенія ЯнішчыцВялікае Княства ЛітоўскаеКарлес ПучдэмонЗваночакШавельКіеўская РусьАлесь БадакСяргей Якаўлевіч АземшаМіхась ПазнякоўЗагляне сонца і ў наша аконцаЧалавек пасярэдзінеСтудзеньПралескаBingXПаўночная АмерыкаМалады ФронтВянок (зборнік)Наша Ніва (1906)Полацкае княстваСезон 2004/2005 «Славянкі» МінскАльгердАсірысБаранавічыЗуі (Віцебскі раён)ОршаДамініканская Рэспубліка🡆 More