Жыве Беларусь!: беларускі патрыятычны лозунг

Жыве Беларусь! — патрыятычны заклік-дэвіз, скіраваны на абуджэнне нацыянальна-грамадзянскіх пачуццяў, кансалідацыю народу Беларусі ў абарону свабоды, незалежнасці сваёй краіны, роднай мовы, усёй нацыянальнай культуры.

Шырокае ўжыванне гэтага выразу-фразеалагізму ў розныя часы стала магчымым дзякуючы яго зместу — зычанню росквіту сваёй зямлі, сваёй дзяржаве. Разглядаецца як нацыянальны дэвіз — адзін з беларускіх нацыянальных сімвалаў разам з гербам Пагоняй і бела-чырвона-белым сцягам — у якім у максімальна лапідарным (сціслым) выглядзе фармулюецца беларуская нацыянальная ідэя.

Гісторыя

Жыве Беларусь!: Гісторыя, Гл. таксама 
Вялікая беларуская рада, кастрычнік 1917 г. На фоне палотнішча з надпісам «Нехай жыве вольная Беларусь»

Бярэ вытокі ад паўстанцкага руху 1863—1864 гадоў, дзейнасці яго кіраўніка Кастуся Каліноўскага, нелегальнага паролю віленскай рэвалюцыйнай арганізацыі: «Люблю Беларусь. — Так узаемна». Канчатковую ідэйна-мастацкую лапідарную завершанасць набывае ў вершы Янкі Купалы «Гэта крык, што жыве Беларусь» (1905—1907):

Жыве Беларусь!: Гісторыя, Гл. таксама 

 «А вот як не любіць гэта поле, і бор,
І зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор, —
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!

Жыве Беларусь!: Гісторыя, Гл. таксама 
Жыве Беларусь!: Гісторыя, Гл. таксама 
Паштоўка «Няхай жыве Беларуская Народная Рэспубліка. Гербы Беларускіх ваяводзтваў» 1918—1920

У самім вершы малады паэт мерна і журботна апісвае з вялікай любоўю Беларусь і з вялікім болем — лёс яе народу, а заканчэнне ў выглядзе аксюмарану разглядаецца як самасцверджанне беларусаў і маніфестацыя схаванай беларускай моцы: «мы — ёсць!». Апошнія словы верша ў якасці эпіграфа да надрукаванага ў 1908 годзе артыкулу «Вялікае свята „Жалейка“ Янука Купалы» ўзяў літаратурны крытык і публіцыст Уладзімір Самойла. Гэта спрыяла папулярызацыі выразу, які ў розных формах замацоўваўся ў паэтычных і публіцыстычных творах беларускіх пісьменнікаў, ідэолагаў нацыянальнага руху. Сярод іншага, назву «Жыве Беларусь!» атрымаў верш Хведара Чарнышэвіча, апублікаваны ў 1912 годзе.

Вар’іруецца і замацоўваецца ў паэтычных і публіцыстычных творах многіх іншых пісьменнікаў-нашаніўцаў, ідэолагаў нацыянальнага руху.

Покліч «Жыве Беларусь!» адразу перанялі беларускія публіцысты-адраджэнцы як знак беларускага самаўсведамлення: «… Плыве жывое беларускае слова, будзячы сэрцы беларусаў і паказваючы ўсім, што „Жыве Беларусь!“» (Наша Ніва, 11 лістапада 1910 года). У рэдакцыйнай нататцы «Нашай Нівы» (1911 год, № 9—10) адзначалася:

Жыве Беларусь!: Гісторыя, Гл. таксама  Расце беларускі нацыянальны рух, будзяцца да новага, уласнага жыцця забытыя ўсімі ўбогія беларускія вёскі; будзяцца і пачынаюць пазнаваць свае нацыянальнае імя нашы мястэчкі і месты. Будзіцца аграмадны крывіцкі абшар родных гоняў, лугоў і лясоў, і ў песнях народных песняроў грымне, што „Жыве Беларусь!“ Жыве Беларусь!: Гісторыя, Гл. таксама 

У нумары 46 за 1912 год газеты «Наша ніва» Змітрок Бядуля скончыў артыкул «Уся сіла ў праўдзе» словамі «Жыве Беларусь!»:

Жыве Беларусь!: Гісторыя, Гл. таксама  І цяпер у сёмую гадаўшчыну наша роднай газэты, адзін толькі кліч, адзін прывет выраваецца з грудзей сьвядомаго Беларуса, каторы напаўвне радасьцю сэрцэ і ёсць найбольшай платай за паложэную працу усім працаўніком на роднай ніве гэта «Жыве Беларусь!» Жыве Беларусь!: Гісторыя, Гл. таксама 

У мадыфікаваным, разгорнутым выглядзе — «Няхай жыве вольная Беларусь» — выраз вышылі золатам на беларускіх нацыянальных бел-чырвона-белых сцягах, пашытых паводле эскіза Клаўдзія Дуж-Душэўскага і разасланых у беларускія арганізацыі ўвесну 1917 года. Лозунг «Няхай жыве вольная Беларусь!» заняў цэнтральнае месца над прэзідыумам Усебеларускага з’езду 1917 года. Яго шырока выкарыстоўвалі ў грамадска-палітычным жыцці Беларускай Народнай Рэспублікі, потым, у саветызаванай форме, у Беларускай ССР («Няхай жыве Савецкая Беларусь!» і інш.). Сярод іншага, у студзені 1918 года дэвіз «няхай жыве на вякі [вольная Беларусь]» з’явіўся ў звароце да беларускай моладзі генерала Канстанціна Аляксееўскага, надрукаваным у часопісе «Чырвоны шлях» (Петраград) — першым беларускім савецкім выданнем. У рэзалюцыі з’езду Случчыны ад 14 лістапада 1920 года адзначалася:

Жыве Беларусь!: Гісторыя, Гл. таксама  Хай жыве вольная, незалежная Народная Беларуская Рэспубліка ў яе этнаграфічных межах! Жыве Беларусь!: Гісторыя, Гл. таксама 
Жыве Беларусь!: Гісторыя, Гл. таксама 
«Пагоня» Я. Драздовіча, 1927 г.

У пачатковай форме — «Жыве Беларусь!» — выраз упершыню загучаў як палітычны нацыянальны заклік у 1918 годзе (выступ у Кіеўскім універсітэце Антона Баліцкага, якому гэта ставіў у віну Сямён Вальфсон). У 1920-я гады покліч «Жыве Беларусь!» ужываўся на сходах беларускіх студэнтаў у Празе, пазней — на грамадскіх сходах у Парыжы, Вільні. Надпіс «Жыве вольная Беларусь» (лац.: Vivat Albarussia Liberta) змясціў на сваё карціне «Пагоня» (1927) беларускі мастак Язэп Драздовіч.

Гэты ж заклік-дэвіз у мадыфікаваным, разгорнутым выглядзе — «Няхай жыве вольная Беларусь!» — прагучаў на Усебеларускім з’ездзе 1917, атрымаў пашырэнне ў грамадска-палітычным жыцці Беларускай Народнай Рэспублікі, потым, у саветызаванай форме, у БССР («Няхай жыве Савецкая Беларусь!» і інш.).

Жыве Беларусь!: Гісторыя, Гл. таксама 
З вокладкі часопіса БССР, 1938 г.

У Другую сусветную вайну выраз «Жыве Беларусь!» ужываўся беларусамі незалежна ад палітычных поглядаў. У 5-м раздзеле статута Саюза беларускай моладзі рэгламентавалася: «прывітаннем і развітаннем з’яўляецца падняцце правае рукі із словамі „Жыве Беларусь!“ — „Жыве“». У ліпені 1943 года СБМ атрымаў свой друкаваны орган — штомесячнік «Жыве Беларусь!». У верасні 1944 года пры берлінскай арганізацыі «Вінета» ўтварылася гастрольная тэатральная трупа пад назвай «Жыве Беларусь». З іншага боку покліч «Жыве Беларусь!» ужывалі савецкія партызаны. У лютым 1942 года лозунг «Няхай жыве свабодная Беларусь» быў змешчаны на першай старонцы савецкага агітацыйнага выдання «Раздавім фашысцкую гадзіну» (№ 32). У фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея захоўваюцца ўлёткі з тэкстам «Партызанскага маршу» (аўтар тэксту — Пімен Панчанка):

Жыве Беларусь!: Гісторыя, Гл. таксама 

 «На прускага ката
За вёску і хату!» —
Кліч помсты народнай заве.
Ідуць у атаку лясныя салдаты,
Грукочуць гранаты,
Грымяць аўтаматы:
— Жыве Беларусь!
Жыве!

Жыве Беларусь!: Гісторыя, Гл. таксама 

Тым часам яшчэ ў лістападзе 1942 года ў Маскве адкрылася экспазіцыя пад назвай «Беларусь жыве, Беларусь змагаецца, Беларусь была і будзе савецкай». Яна працавала да жніўня 1944 года, пакуль не пераехала ў заняты Чырвонай Арміяй Мінск.

Жыве Беларусь!: Гісторыя, Гл. таксама 
Беларуская эміграцыйная паштоўка, 1940-я гг.

Пасля вайны выраз «Жыве Беларусь!» стаў прыкметным, неад’емным элементам палітычнага і духоўнага жыцця Беларускай эміграцыі. Пад такой назвай выходзілі часопісы, а пазней так зваўся перыёдык Беларускага вызваленчага руху (1957—1962, Англія — ЗША), бюлетэнь БЦР (1976—1986, Германія — ЗША). Пашырэнню выразу «Жыве Беларусь!» у Заходняй Еўропе спрыяла дзейнасць тэатральнай беларускай трупы такой жа назвы. У 1944—1948 гадах гэтая трупа зладзіла ў Германіі сотні выступаў, як для беларусаў, так і для іншых гледачоў. Покліч «Жыве Беларусь!» стаў стандартавым для беларускіх скаўтаў пры абавязковым характары афіцыйнага скаўцкага поклічу «Напагатове!». Арганізацыі моладзі, студэнцкія і грамадскія суполкі выдалі дзясяткі жэтонаў, плакатаў, паштовак з надпісамі «Жыве Беларусь». Арганізацыя беларуска-амерыканскай моладзі аздобіла летнія саколкі надпісам «Жыве Беларусь».

Жыве Беларусь!: Гісторыя, Гл. таксама 
Плакат дзяржаўнага выдавецтва БССР, 1947 г.

У паваеннай Беларусі дэвіз «Жыве Беларусь!» працягваў афіцыйна ўжывацца ў саветызаванай форме «Няхай жыве Савецкая Беларусь!», што засведчылі плакаты дзяржаўнага выдавецтва БССР (1947 год), мастакоў Мікалая Гуціева (1948 год), Яфіма Тараса (1949 год), Пятра Калініна (1958 год), Уладзіміра Васюка (1988 год, з азначэннем «працоўная» замест «Савецкая») і Івана Уладычыка (1989 год). Пра неафіцыйнае ўжыванне пачатковага выразу «Жыве Беларусь!» сведчыць аднайменны верш, напісаны ў 1976 годзе гісторыкам і публіцыстам Міколам Ермаловічам. З пачаткам працэсу дэмакратызацыі ў СССР аднаўленне і грамадскую легітымнасць уласна выразу «Жыве Беларусь!» абумовіла развіццё руху Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» і іншых грамадскіх арганізацый.

Рэспубліка Беларусь

Сотні тысяч пратэстоўцаў гукаюць «Жыве Беларусь!» у час акцыі пратэсту ў Мінску, 2020 г.

Па аднаўленні незалежнасці Беларусі ў 1990 годзе заклік «Жыве Беларусь!» загучаў у афіцыйных выступах, на ўрачыстых імпрэзах і сходах, у зале парламента незалежнай Беларусі. Тады ж з’явілася песня «Жыве Беларусь!» (музыка — Васіль Раінчык, словы — Леанід Пранчак), якая прэтэндавала на статус дзяржаўнага гімну Беларусі. У 1993 годзе пад назвай «Янка Купала. Жыве Беларусь» у дзяржаўным выдавецтве Мастацкая літаратура выйшаў зборнік твораў народнага песняра, прысвечаных Беларусі і яе гісторыі, куды ўвайшлі ў тым ліку прыхаваныя савецкімі ўладамі вершы і публіцыстычныя артыкулы.

Па ўсталяванні аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі і аднаўленні палітыкі русіфікацыі Беларусі (1995 год) выраз у сваёй пачатковай форме — «Жыве Беларусь!» — практычна знік з афіцыйнага ўжытку, аднак працягваў шырока выкарыстоўвацца ў асяроддзі дэмакратычнай апазіцыі. Заклік «Жыве Беларусь! Жыве вечна!» пашыраў легендарны герой беларускага руху Мірон, які рэгулярна ўздымаў нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг у цяжкадаступных (высокіх і небяспечных) месцах. Тым часам супрацоўнікі сілавых структур рэжыму Лукашэнкі пры затрыманнях і арыштах яго апанетаў запісвалі ў пратаколы, што тыя «выкрыквалі антыдзяржаўны лозунг „Жыве Беларусь!“». У 2012 годзе на 62-м Канскім кінафестывалі адбылася прэм’ера фільма «Жыве Беларусь», у якім апавядалася пра рэаліі палітычнага рэжыму Лукашэнкі.

Разам з тым пад дэвізам «Жыве Беларусь!» у 1990—2020 гадах выходзіла «Народная газета» (гэты дэвіз з’явіўся намаганнямі яе першага галоўнага рэдактара Іосіфа Сярэдзіча) — афіцыйнае друкаванае выданне парламенту Беларусі, а з 1996 года — створанага Лукашэнкам Нацыянальнага сходу. У 2002 годзе ўлады зацвердзілі афіцыйны гімн з радком у прыпеве «Вечна жыві і квітней, Беларусь!», што з’яўляецца мадыфікаваным паводле структуры заклікам «Жыве Беларусь!» або «Няхай жыве Беларусь!». У 2007 годзе газета «Советская Белоруссия» зазначыла, што выраз «Жыве Беларусь!» паводле сэнсу цалкам адпавядае тагачасным афіцыйным лозунгам «За Беларусь!» і «Квітней, Беларусь!».

У 2010-я гады адзначалася, што лозунг «Жыве Беларусь!» пашырыўся сярод беларусаў розных палітычных поглядаў і зноў стаў бесперашкодна публічна выкарыстоўвацца ў Беларусі. Разам з тым у 2019 годзе ў мас-медыях асвятлялася неадназначная сітуацыя з размоўнікам на этыкетцы першага ў свеце валошкавага марожанае, дзе была фраза лацінкай «Жыве Беларусь!» з зацемкай «каб атрымаць павагу» (англ.: To earn respect). У продаж марожанае з гэтай фразай на пакунку паступіла 13 мая, аднак ужо 17 мая яно знікла з шмат якіх крамаў. З’явілася інфармацыя, што прычынай сталі скаргі з структур рэжыму Лукашэнкі на фразу «Жыве Беларусь!», тым часам паводле вытворцы, скаргаў на надпісы не паступала, а марожанае знікла праз нечакана высокі попыт. Неўзабаве вытворца анансаваў змяненне ўсіх фразаў у размоўніку на этыкетцы (у тым ліку «Жыве Беларусь!»), што патлумачылі наяўнасцю пачатковай задумы выкарыстаць агулам 30 розных надпісаў паводле колькасці дзён бязвізавага знаходжання замежнікаў у Беларусі ў час Еўрапейскіх гульняў.

У 2020 годзе заклік «Жыве Беларусь!» стаў адным з сімвалаў пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў, гвалту і беззаконня. Тым часам у пратаколах і следчых пастановах рэжыму Лукашэнкі яго зноў сталі азначаць як «антыдзяржаўны лозунг». Апроч таго, сцвярджалася пра «цынічны змест», «абразлівы сэнс» і «знявагу маральных каштоўнасцей». Гэтыя азначэнні цалкам зняпраўдзіла экспертыза, праведзеная ў кастрычніку 2020 года супрацоўнікамі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Паводле высноў лігвістаў, гэты выраз адлюстроўвае сутнасць унутранай і замежнай палітыкі Беларусі, скіраванай на забеспячэнне росквіту краіны і росту дабрабыту яе грамадзян. Тым часам ужо ў лістападзе 2020 года звязаны з рэжымам Лукашэнкі гісторык-прапагандыст Ігар Марзалюк спрабаваў публічна дыскрэдытаваць покліч «Жыве Беларусь!», даводзячы, што гэта калька на нямецкае нацыянал-сацыялістычнае «Зіг Гайль!», і дэманструючы забароненае нацысцкае прывітанне ў жывым эфіры (пры гэтым сцвярджаючы, што да вайны ўжываліся толькі «Няхай жыве вольная Беларусь» і «Няхай жыве Савецкая Беларусь»).

Покліч «Жыве!» — у тым ліку як частка нацыянальнага дэвізу «Жыве Беларусь!» — стаў беларускім словам 2020 года паводле вынікаў галасавання, якое зладзіла Радыё Свабода. У студзені 2021 года дацэнт канстытуцыйнага права Іван Пляхімовіч, аўтар двухтомнага «Каментарыя да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», выступіў з прапановай — замацаваць нацыянальны дэвіз «Жыве Беларусь!» у Канстытуцыі як дзяржаўны сімвал. Гэта мае спрыяць развіццю і адзінству беларускай нацыі, умацаванню яе духу, паказваць адметнасць беларусаў.

Падчас расійскага ўварвання ва Украіну 25 сакавіка 2022 года ў Дзень Волі беларускія добраахвотнікі батальёна імя Кастуся Каліноўскага прынялі прысягу, тэкст якой заканчваўся словамі «Жыве Беларусь!».

Гл. таксама

Зноскі

Tags:

Жыве Беларусь! ГісторыяЖыве Беларусь! Гл. таксамаЖыве Беларусь!Бела-чырвона-белы сцягБеларуская моваБеларусыБеларусьНацыянальная сімволікаПагоняФразеалагізм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Нідэрландская моваТандэр-БэйЯнка СіпакоўАлесь ПісьмянкоўЯгайлаКулажкаВіктар КазькоПомнік Якубу Коласу (Мінск)Вуліца Карла Маркса (Мінск)ЭндагаміяВіталь Уладзіміравіч КатавіцкіВіктар МарціновічПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)Пітэр ХігсУННВРымская рэспублікаДзядыВінцэнт Дунін-Марцінкевіч190-я знішчальная авіяцыйная дывізіяЧасціны мовыВалерый Мікалаевіч ГапееўМіхась ПазнякоўPhysalacriaceaeКанчатакКот свойскіЛетнія Алімпійскія гульні 2024ФутджобЦынкавыя хлопчыкіПрозаФранцішак БагушэвічБаладаДом з гадзіннікам (Новасібірск)Мінскі метрапалітэнАдвечным шляхамUbuntuАндрэй Горват2024Аперацыя «Баграціён»ПатрыятызмСафлор фарбавальныДзеяслоўСаюз беларускіх пісьменнікаўХведар Хведаравіч ГурыновічKufar.byСпіс беларускіх імёнАляксандр Казіміравіч СержпутоўскіШтучны інтэлектНовасібірскі афінажны заводЭрэбуні (аэрапорт)ПріорбанкПаўднёвая КарэяБеларускі дзяржаўны цыркЯн ЧыквінБуры мядзведзь у БеларусіКасцёл Найсвяцейшай Тройцы (Радашковічы, стары)Алаіза ПашкевічСяргей Іванавіч ГрахоўскіMediaWikiВітаўтЮрый Васілевіч ЯкаўлеўНовасібірскі авіяцыйны завод імя В. П. ЧкалаваНавуковы стыльБеларусыГароднінаКрасная Гара (Краснагорскі раён)Магіла льва (паэма)Чалавек пасярэдзінеАнімэПеракладчыкАлена Рыгораўна Кобец-ФілімонаваСекс без пранікненняНа ростаняхШвагерМайНясвіжскі палацава-паркавы комплекс🡆 More