Жалезны Чалавек 2

«Жалезны чалавек 2» (англ.: Iron Man 2) — амерыканскі супергеройскі баявік 2010 года, заснаваны на коміксах выдавецтва «Marvel Comics».

Стварэннем карціны займалася кампанія «Marvel Studios», а распаўсюджваннем «Paramount Pictures». Сіквел фільма «Жалезны чалавек», які з’яўляецца 3-й па ліку карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Рэжысёрам фільма выступіў Джон Фаўра, а Джасцін Теру быў прызначаны ў якасці сцэнарыста.

Жалезны чалавек 2M:
Iron Man 2
Постар фільма
Жанр баявік[…], навукова-фантастычны фільм[d][…], прыгодніцкі фільм[…] і супергеройскі фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Marvel Studios[d]
Працягласць 125 хв.
Бюджэт 200 млн дол.
Зборы 623 933 331 дол.
Краіна
Мова англійская
Год 2010
Папярэдні фільм Жалезны чалавек
(у трылогіі пра Жалезнага чалавека) /
Неверагодны Халк
(у храналогіі КСМ)
Наступны фільм Жалезны чалавек 3
(у трылогіі пра Жалезнага чалавека) /
Тор
(у храналогіі КСМ)
IMDb ID 1228705
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 29 красавіка 2010 года.

Сюжэт

Прайшло паўгады з таго часу, як свет даведаўся, што мільярдэр-вынаходнік Тоні Старк з’яўляецца ўладальнікам унікальнай кібер-броні Жалезнага чалавека. Грамадскасць патрабуе, каб Старк перадаў тэхналогію броні ўраду ЗША, але Тоні не хоча выдаваць яе сакрэты, таму што баіцца, што яна трапіць не ў тыя рукі.

Між тым Іван Ванка — сын рускага вучонага, які калісьці працаваў на фірму Старка, але потым быў звольнены і пазбаўлены ўсяго, мае намер адпомсціць Тоні за беды сваёй сям’і. Для чаго будуе сваю высокатэхналагічную зброю.

Цікавыя факты

  • Аль Пачына разглядаўся на ролю Джасціна Хамера.
  • Эмілі Блант павінна была сыграць Чорную ўдаву, але ёй прыйшлося адмовіцца ад гэтай ролі з-за занятасці ў фільме «Падарожжы Гулівера» (2010).
  • Гендзі Тартакоўскі рабіў раскадроўкі для экшн-сцэн фільма.
  • Роберт Даўні-малодшы рэкамендаваў Джасцін Теру Джону Фаўра ў якасці сцэнарыста фільма.
  • Гэта першы сіквел, спрадзюсаваны студыяй Marvel Studios.
  • Гэта першы сіквел Джона Фаўра і як рэжысёра, і як акцёра.
  • Дон Чыдл змяніў Тэрэнса Говарда ў ролі Роўдзі пасля пагаршэння адносін паміж Тэрэнсам і студыяй Marvel.
  • Прут (Мікі Рурк), як ён паказаны ў фільме, уяўляе сабой камбінацыю двух зладзеяў Жалезнага чалавека - Прута і Крымсан Дынама, апранутага ў браню, якая кантралюе электрычнасць.
  • Сэмюэл Л. Джэксан, які з’явіўся ў першым фільме ў ролі Ніка Ф’юры, перад здымкамі другой часткі заключыў унікальную здзелку са студыяй Marvel, згодна з якой ён з’явіцца ў дзевяці фільмах у вобразе Ніка.
  • Скарлет Ёхансан так моцна хацела выканаць ролю Чорнай ўдавы, што пафарбавала валасы ў руды колер яшчэ да таго, як яе зацвердзілі на гэтую ролю.
  • Па словах Дона Чыдла, ён спрабаваў сыграць Роўдзі па-свойму, але ў рэшце рэшт скапіяваў большую частку персанажа з Тэрэнса Говарда.
  • Для ролі Чорнай ўдавы Скарлет Ёхансан старанна трэніравалася шэсць тыдняў да здымак і працягвала трэніравацца на працягу шасці месяцаў здымак.
  • Сэм Рокуэл, які выканаў ролю Джасціна Хамера, разглядаўся на ролю Тоні Старка ў першай частцы.
  • У коміксах Джасцін Хамер - пажылы чалавек, але для фільма яго спецыяльна «амаладзілі», каб лепш адпавядаць ролі суперніка Тоні Старка.

Зноскі

  • а б в г д http://www.metacritic.com/movie/iron-man-2 Праверана 7 мая 2016.
  • а б в г IRON MAN 2 AND THE AVENGERS UPDATEIRON MAN 2 AND THE AVENGERS UPDATE: Get the latest news on two of Marvel's next blockbusters! // marvel.comMarvel Entertainment, 2008. Праверана 26 мая 2016.
  • а б в г д е ё ж з і к л м н https://www.siamzone.com/movie/m/5764 Праверана 7 мая 2016.
  • а б в г д е ё ж з і http://www.ofdb.de/film/193398,Iron-Man-2 Праверана 7 мая 2016.
  • а б в г д е ё ж з і http://www.imdb.com/title/tt1228705/fullcredits Праверана 7 мая 2016.
  • а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у https://www.imdb.com/title/tt1228705/fullcredits Праверана 28 ліпеня 2019.
  • http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=136190.html Праверана 7 мая 2016.
  • http://www.aveleyman.com/FilmCredit.aspx?FilmID=28521 Праверана 16 мая 2016.
  • http://www.boxofficemojo.com/movies/?page=main&id=ironman2.htm Праверана 16 мая 2016.
  • Интересные факты «Железный человек 2» (2010)
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Жалезны чалавек 2, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Жалезны Чалавек 2 СюжэтЖалезны Чалавек 2 Цікавыя фактыЖалезны Чалавек 2 СпасылкіЖалезны Чалавек 22010Marvel ComicsParamount PicturesАнглійская моваБаявік (кінажанр)Джон ФаўраЖалезны чалавек (фільм)Злучаныя Штаты АмерыкіКінематаграфічны сусвет MarvelФільмы пра супергерояў

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    .muАляксей Мікалаевіч СокалВасіль ВіткаВейшнорыяАлісія ВікандэрДзеепрыметнікЛавіса ШведскаяМаксім ГарэцкіМіжнародны стандартны кніжны нумарСласцёны (Чавускі раён)Точка BYПріорбанкБеларускі полк «Пагоня»Шарашоваo09ukСмерцьАкноІсламская дзяржаваНовая зямля (паэма)Гран-Пры Манака 2014 годаРэнесансЛіянель МесіЛеброн ДжэймсНіл ГілевічНапалеон IIGemeinsame NormdateiPayPalАдамНарвалМарыя Віктараўна ВасілевічТайга557-я інжынерная брыгадаВ’етнамСвяшчэнная Рымская імперыяАвіцэнаНавамыргарадскі раёнПнеўманіяМаладзечнаКамп’ютарная мышГалоўная старонкаПаэтІван Мікітавіч СерадаПрастытуцыяАўгуст МоцныАўстралія (кантынент)Каласы пад сярпом тваімКупал-цыбулінаЛішайнікіMacOSЭдвард Адамавіч ВайніловічГарады БеларусіЮрась СвіркаРасійская імперыя2022Салах аль-МухтарPink Floyd120-я зенітна-ракетная брыгадаМэрАмерыканскае матэматычнае таварыстваСяргей Пятровіч ГурулёўВыклічнікМалітва ГасподняяГрузіяПапараць-кветкаЛе КарбюзьеПубліцыстычны стыльЯзэп Юр’евіч ЛёсікГісторыя беларускай мовыЦягнікУкраінаРадучы (вёска)Афра БазальдэлаГенрых II ВалуаWayback Machine🡆 More