Дамавы Верабей

Дамавы верабей (Passer domesticus (Linnaeus, 1758); састарэлая бінамінальная назва — Fringilla domestica Linnaeus, 1758) — найбольш распаўсюджаны від роду сапраўдных вераб’ёў (Passer), сямейства вераб’іных (лац.

Passeridae). Гэта адна з самых вядомых птушак, якія жывуць па суседству з жытлом чалавека і добра вядомая як па вонкавым выглядзе, так і па характэрным цырыканні.

Дамавы верабей
Дамавы Верабей
Самец дамавога вераб’я
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Passer domesticus (Linnaeus, 1758)

Падвіды
гл. тэкст
Арэал
выява
     Натуральны арэал     Пашыраны арэал
Ахоўны статус
Дамавы Верабей
Сістэматыка
на Віківідах
Дамавы Верабей
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179628
NCBI  48849
FW  373332

Апісанне

Даўжыня цела да 16 см, маса 23-35 г. Выразны палавы дымарфізм. Самец у шлюбным уборы з шэрым верхам і карычневай патыліцай, з чорным «гальштукам». Узімку чорны колер робіцца больш светлым, цямнейшая паласа праз вока. Маладыя падобныя да самак.

Пашырэнне

Першапачатковы арэал знаходзіўся ў Еўропе, Азіі (акрамя паўночнай і паўднёва-ўсходняй частак), а таксама ў Паўночнай Афрыцы. Распаўсюдзіўся ў Аўстралію, Новую Зеландыю, на Філіпінах, у Паўднёвай Афрыцы, на Каморскіх і некаторых іншых астравах Індыйскага акіяна, на Гавайях, Фалклендах, Бермудах, Антылах, у Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, дзе цяпер стаў шматлікім.

Жыве ў населеных пунктах і тэрыторыях непасрэдна вакол іх. Можа адзначацца на збожжавых і кукурузных палях.

Асаблівасці біялогіі

Гнёзды ў шчылінах і дзірках пабудоў, пад дахамі, у вінаградніках на сценах будынкаў, у гнёздах варон, гракоў, буслоў і г.д., у дуплах (таксама і ў штучныхскрынках), у земляных ямах, у ярах (займае гнёзды ластавак-зямлянак), скальныя абрывы, часам у развілцы галін (месцамі на адным дрэве можа быць шмат гнёздаў, якія ўтвараюць калонію). На дрэвах не ніжэй 2 м над зямлёй. Няшчыльнае, шарападобнае або эліптычнае з бакавой адтулінай і кароткім калідорам. Знешні слой з травы і саломы з прымессю пырніку (матэрыял выступае ў розныя бакі па-за гняздом). Сярэдні слой з пырніку, сухой травы, ануч, паперы і да т.п. Высцілка багатая, з дробных пёраў, воўны, валосся і іншых мяккіх рэчаў, часта з лыка. Памеры залежаць ад месца, у якім зроблена гняздо. У выпадку абмежаванай прасторы існуе толькі высцілка без знешняга слоя.

Дамавы Верабей 
Яйкі

Яйкі звычайна 4-6 (часам 2-8 і нават 10), падоўжаныя. Афарбоўка вельмі зменлівая, часта нават паміж яйкамі ў адной і той жа кладцы): белыя або бела-зялёныя, брудна-зялёныя, блакітнавата-белыя, шэрыя, чырванаватыя, карычневыя. Колер і форма плям разнародная (рыскі, крапінкі, мазкі), размяшчаюцца яны раўнамерна і густа: глыбокія- светла-папялістыя, паверхневыя -цёмна-папялістыя, шэрыя, блакітна-шэрыя, аліўкавыя, зялёна-шэрыя, пурпурова-шэрыя, чорныя, пурпурова-карычневыяабо карычневыя (часам ёсць яйкі без плямак).

Падвіды

  • P. d. domesticus — большая частка Еўропы, Сярэдняя Азія, Паўночная і Паўднёвая Амерыка, Аўстралія, Паўднёвая Афрыка, Азорскія астравы, Новая Зеландыя;
  • P. d. biblicus — Кіпр, Блізкі Усход, усходняя Турцыя, Каўказ, Емен, Іран;
  • P. d. balearo ibericus — еўрапейская частка Міжземнамор’я;
  • P. d. tingitanus — Паўночна-Заходняя Афрыка;
  • P. d. niloticus — Егіпет;
  • P. d. hyrcanus — заходняе і паўднёвае ўзбярэжжа Каспійскага мора, паўночны Іран;
  • P. d. italiae — паўднёвы ўсход Францыі, Італія, Корсіка, Крыт.

Акрамя таго, розныя аўтары вылучаюць яшчэ 5-7 падвідаў.

Зноскі

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Tags:

Дамавы Верабей АпісаннеДамавы Верабей ПашырэннеДамавы Верабей Асаблівасці біялогііДамавы Верабей ПадвідыДамавы Верабей ЛітаратураДамавы ВерабейPasseridaeБінамінальная назваВераб’іныя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Чорны замак Альшанскі1960Васіль ВіткаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаДзікае паляваннеВісарыён Сцяпанавіч ГарбукАнімэАнілінгусУладзімір КараткевічЯн ЧачотМіхась БашлакоўПрэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса 1994ВялікабрытаніяКанадскі каралеўскі ваенны каледжСымон БудныМарская міляХведар Хведаравіч ГурыновічГісторыя беларускай мовыБэдрые Тахір ГёкмэнЯгайлаСавецкая Сацыялістычная Рэспубліка БеларусіСэрца на далоніЯндэксАфарызмМікола МятліцкіНавум Якаўлевіч ГальпяровічТраецкае прадмесцеПубліцыстычны стыльГроднаІлюмінаваны рукапісТамборская моваМіхась ЗарэцкіКаласы пад сярпом тваімАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаГароднінаТопкаПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Возера радасці (фільм)ТэрмінАртур ВольскіРадзіма мая дарагаяКазімір Вікенцьевіч КамейшаПершая сусветная вайнаУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Літоўская моваНацыянальная бібліятэка БеларусіАўстраліяМаксім БагдановічЖанрПратэсты ў Беларусі (2020—2021)ЛічэбнікГарбузЛіза МіскоўскіАляксандр Станіслававіч СырскіАлена Барысаўна СпірыдовічШтраленЧасціца (часціна мовы)ПолацкБрэсцкая крэпасцьЦэнтральны сібірскі батанічны садЯн БаршчэўскіЭлектронны чытальнікАляксандрІван НавуменкаБеларуская ВікіпедыяЛюдзі на балоце (раман)СуфлеСпіс памерлых у 2024 годзеРэмАфіцыйна-дзелавы стыльГуэлфВасіль Зуёнак🡆 More