Гільдыі, цэхі — у перыяд ранняга сярэднявечча розныя аб’яднанні купцоў у краінах Еўропы для абароны інтарэсаў сваіх членаў.
Купецкія гільдыі ствараліся, з мэтай абароны купцоў і тавараў у дарозе, узаемадапамогі, атрымання гандлёвых прывілеяў, замацавання манапольнага становішча на мясцовых рынках. На Беларусі так званыя купецкія сотні вядомы з XII ст. ў Полацку і Віцебску. У XVII—XVIII стст. купецкія арганізацыі ў рамесна-гандлёвых цэнтрах ВКЛ называліся брацтвамі. Адстойваючы інтарэсы купцоў на гандаль у гарадах мелі перавагі пры набыцці і продажы прывазных тавараў, права пасрэдніцтва ў гандлі іншаземных купцоў, рэгулявалі парадак куплі і продажу, адносіны паміж купцамі. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі на яе пашырылася дзеянне рэгламенту Галоўнага магістрата, які абавязваў ствараць гільдыі ва ўсіх гарадах. Купцы павінны былі запісвацца ў гільдыі і купляць гандлёвае пасведчанне, права атрымання пасведчанняў дзейнічала да Кастрычніцкай рэвалюцыі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Гільдыі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.