Горныя Кхмеры

Горныя кхмеры, або кхмер-леу (кхмер.: ខ្មែរលើ) — група малых мон-кхмерскіх народаў у Камбоджы, а таксама суседніх краінах — В’етнаме, Тайландзе, Лаосе.

У 2008 г. у Камбоджы жыло 179193 горных кхмеры.

Горныя кхмеры
Горныя Кхмеры
Тампуанская жанчына
Агульная колькасць 179193 (2008 г.)
Рэгіёны пражывання Горныя Кхмеры Камбоджа

Горныя Кхмеры В’етнам
Горныя Кхмеры Лаос
Горныя Кхмеры Тайланд

Мова мон-кхмерскія мовы
Рэлігія культ продкаў, анімізм, будызм
Блізкія этнічныя групы моны, кхмеры, ва, палаунг

Вызначэнне «горныя кхмеры» было афіцыйна ўведзена ўладамі Камбоджы ў 19591961 гг. для прадстаўнікоў 17 племянных супольнасцей, якія насяляюць тэрыторыю гэтай краіны, пераважна ў памежных раёнах поўначы і ўсходу. Аднак далёка не ўсе яны — горцы. Напрыклад, народ суой насяляе землі не далёка ад возера Танлесап. Відавочна, племянныя супольнасці маюць тое ж паходжанне, што і кхмеры, але па розных прычынах яны былі слаба інтэграваны ў дзяржаўную сістэму, захоўвалі традыцыйныя мовы і рэлігіі, што адасабляла іх ад астатняга насельніцтва.

Колькасна найбуйнейшыя народы з ліку горных кхмераў: тампуаны, куй, браа, пеар. Да горных кхмераў часам адносяць джарай, якія на самой справе размаўляюць на аўстранезійскай мове, блізкія па паходжанню да чамаў, а не кхмераў. Асноўныя заняткі: сельская гаспадарка, рыбалоўства, збіральніцтва, радзей паляванне. Племянная структура ў большасці з іх не захавалася, аднак важную ролю адыгрываюць абшчыны, што выступаюць у якасці фактычных уладальнікаў навакольных зямель.

У 1960-х гг. праводзілася палітыка інтэграцыі горных кхмераў, прыцягненне іх да супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі кіравання, на ваенную службу, адкрыццё школ і г. д. Аднак, пры гэтым улады Камбоджы навязвалі абавязковае вывучэнне кхмерскай мовы, грэбвалі абшчыннымі звычаямі, спаганялі падаткі за карыстанне зямлёй. У другой палове 1960-х гг. адбыўся шэраг узброеных выступленняў прадстаўнікоў племянных супольнасцей. Падчас вайны ў В’етнаме жыхары ўсходніх раёнаў сталі ахвярамі амерыканскіх бамбардыровак. Многія горныя кхмеры падтрымлівалі ўзброены рух чырвоных кхмераў.

У нашы дні робяцца захады для адраджэння традыцыйнай культуры, стварэння пісьмовасці на родных мовах. Тым не меней, працягваецца палітыка асіміляцыі. Горныя кхмеры пакутваюць з-за пераразмеркавання традыцыйных лясных тэрыторый на карысць камбаджыйскіх і міжнародных прыватных кампаній.

Спасылкі

Tags:

В’етнамКамбоджаКхмерская моваЛаосТайланд

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Савецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Дзве душыПсалтырЖан-Клод ЮнкерДудуткіДыялекты беларускай мовыАзіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтваВасіль ЗуёнакЛабірынты (аповесць)Свабодныя матэрыялыАрына Сяргееўна СабаленкаВісарыён Рыгоравіч БялінскіТаіса Мікалаеўна БондарДаўжыня хваліПраспект Пераможцаў (Мінск)Сент-Эсташ (Квебек)Адам СтанкевічУладзімір ДубоўкаНёман (часопіс)ІмпрэсіянізмПагоня (гімн)Мікола Іванавіч ЕрмаловічЛаўрэнцій Іванавіч ЗізанійГасцінец (дарога)КаштанСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьСінтаксіс мовыСезон 2004/2005 «Славянкі» МінскПавел Іванавіч ПруднікаўБагуслаў РадзівілЭпітэтIntelМаксім ТанкАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаПолацкСенегалГамеланФістынгСіні колерЭйвінд ЮнсанАзіяПаўночная АмерыкаГалоўная старонкаРэнэ ДэкартУзброенае паўстанне ў Севільі (1936)Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаНацыянальная бібліятэка БеларусіІван НавуменкаНазоўны склонАпавяданнеПаэтСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікКадзіла сармацкаеАлесь БачылаБукакэРыгор БарадулінЯнка СіпакоўБерасцянкаСаюз пісьменнікаў Беларусі (2005)ПатрыятызмПубліцыстычны стыльА хто там ідзе?ЯгайлаЛандышГісторыя беларускай мовыРыжскі мірны дагавор (1921)ЭрэкцыяКаласы пад сярпом тваімМарат Сяргеевіч МаркаўВіктар КарамазаўГісторыя ВіцебскаПётр Міронавіч МашэраўУладзімір Сцяпан1918Будаўнік Мінск (валейбольны клуб)АнілінгусНота🡆 More